Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У кожнага свая праўда, а закон адзіны для ўсіх

У кожнага свая праўда, а закон адзіны для ўсіх

З разнастайнымі пытаннямі звярталіся ганцаўчане да старшыні Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Баско і пракурора Брэсцкай вобласці Івана Наскевіча падчас асабістага прыёму, які яны правялі ў нашым райцэнтры напрыканцы мінулага тыдня, 5 чэрвеня. На прыёме грамадзян прысутнічалі таксама кіраўнік Ганцаўшчыны Аляксандр Саланевіч і пракурор раёна Сяргей Насеня.

Людзі ішлі кожны са сваёй праблемай, уласным поглядам на яе і надзеяй атрымаць дапамогу ў яе вырашэнні. Асабістыя пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, і адказы на іх кампетэнтных асоб будуць, безумоўна, цікавымі і шырокаму колу чытачоў, бо датычацца нашай рэчаіснасці.

Асаблівы статус

Маючы статус дзяржаўнага служачага, чалавек мае не толькі пэўныя прэферэнцыі, але яшчэ больш абавязкаў і абмежаванняў. З такой праблемай сутыкнулася жанчына, што працуе ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Справа ў тым, што яна вырашыла ўзяць у сям’ю прыёмнае дзіця з Раздзялавіч, але аформіцца апекуном не дазваляе закон, бо ў гэтым выпадку складаецца працоўны дагавор, у адпаведнасці з якім выплачваюцца грошы.

Гэта лічыцца дадатковым заробкам, які дзяржслужачыя атрымліваць не маюць права, за выключэннем некаторых відаў дзейнасці. Як адзначыў пракурор вобласці Іван Наскевіч, закон трактуецца адназначна і ўпор робіцца менавіта на забарону атрымання дадатковага заробку. Безумоўна, справа не ў грашах, але яны лішнімі не бываюць. Сама жанчына пацвердзіла, што ў любым выпадку будзе забіраць дзіця ў сваю сям’ю. Тут размова ўжо ідзе аб усынаўленні. Іван Данілавіч паабяцаў дэталёва вывучыць пытанне і, калі будзе магчымасць, дапамагчы. У сваю чаргу кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч адзначыў, што ў законах усяго не прапішаш і яны шліфуюцца самім жыццём.

Абскардзіць рашэнне

Некалькі гадоў назад малады мужчына падчас бойкі атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні і праходзіў па справе пацярпелым. Ён прыйшоў на прыём разам з бацькам, які афіцыйна прадстаўляе яго інтарэсы, бо не згодзен з рашэннем супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Яму было адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на той падставе, што яна з’яўляецца справай прыватнага абвінавачвання і пацярпеламу варта самому з іскам звартацца ў суд. Сам пацярпелы ўпэўнены, што тут трэба было ўзбуджаць крымінальную справу па факту хуліганства — артыкул 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мужчына неаднаразова звяртаўся ў пракуратуру і нават было вынесена рашэнне аб адмене пастановы, але нічога не скранулася з месца і па сённяшні дзень. Іван Наскевіч запэўніў, што ў парадку нагляду гэтая справа будзе абавязкова разгледжана і вынесена рашэнне і прыняў ад наведвальніка адпаведную заяву.

Быць даглядчыкам

Афармленнем дапамогі па догляду за людзьмі, якія маюць у гэтым патрэбу, займаецца ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама. Менавіта на дзеянні спецыялістаў упраўлення і прыйшоў паскардзіцца малады мужчына. Маўляў, яго роднаму брату адмовілі ў афармленні даглядчыкам бабулі. Дзмітрый Баско адразу адзначыў, што яны маглі б не прымаць наведвальніка таму, што справа датычыцца не яго, але ўсё ж павінны выслухаць і расставіць кропкі над “і”. У сваю чаргу начальнік упраўлення Наталля Клявец, якая была запрошана на прыём, паведаміла, што кандытатура згаданага чалавека разглядалася, і ён не можа быць аформлены па догляду, бо не аказвае тую дапамогу, якая патрэбна бабулі. Больш таго, прэтэндэнт шматразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Аказалася, што ён яшчэ павінен выплачваць аліменты на трох дзяцей — 3 мільёны 200 тысяч у месяц і, разам з тым, нідзе не працуе, як, дарэчы, і яго брат, які прыйшоў на прыём. Можа, гэта і ёсць галоўная праблема — як у аліментах, так і ва Указе аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства? Дарэчы, як адзначыла Наталля Клявец, калі раней па догляду за людзьмі было аформлена 518 чалавек у раёне, то пасля праверак іх колькасць знізілася да 300. Многія проста лічыліся даглядчыкамі, але на самой справе не выконвалі сваіх абавязкаў. Дмітрый Баско і Іван Наскевіч заўважылі, што падтрымліваюць рашэнне ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама і патлумачылі, што ў адпаведнасці з адміністрацыйнай працэдурай яго можна паспрабаваць абскардзіць у абласным камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва. У сваю чаргу кіраўнік раёна дадаў, што варта стаць на ўлік па беспрацоўю, і абодвум братам будзе прапанавана работа.

Парадак чаргі

На мужчыну ў Баранавічах супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі склалі пратакол за эксплуатацыю транспартнага сродка, які не прайшоў тэхагляд. Машына была на транзітных нумарах. Справа павінна была разглядацца ў Ганцавічах, але замест гэтага рашэнне па ёй вынес начальнік Баранавіцкай Дзяржаўтаінспекцыі. Вадзіцель напісаў скаргу ва ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама, адкуль яму яе вярнулі назад, а таксама ў пракуратуру — там за разгляд звароту запрасілі ў адпаведнасці з законам аплаціць дзяржпошліну ў памеры 0,5 базавай велічыні, ці 90 тысяч рублёў. “Няўжо гэта правільна: ёсць відавочнае парушэнне, а мне адмаўляюць у разлядзе ці прапануюць яшчэ заплаціць за гэта грошы?”, — задаўся пытаннем наведвальнік. “Ва ўсім павінен быць парадак, — адзначыў Іван Наскевіч, — Безумоўна, ва ўпраўленні ўнутраных спраў да вас аднесліся фармальна, прытрымліваючыся літары закону. На самой справе, вам трэба звярнуцца са скаргай на дзеянні начальніка ДАІ да начальніка Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў, тым больш тэрміны падачы скаргі яшчэ не выйшлі. Калі і яго адказ не задаволіць, то ўжо звяртайцеся ў пракуратуру і ваша скарга будзе разглядацца бясплатна. А вось, калі дзейнічаць напрамую, то бярэцца дзяржпошліна. Дарэчы, пры станоўчым для вас вырашэнні пытання потым расходы можна спагнаць з вінаватых”.

Супрацьстаянне?

Не абыйшлося і без скаргаў на медыцынскае абслугоўванне. Сэнс звароту чарговага наведвальніка быў у тым, што ён не атрымлівае належнай дапамогі і лячэння ў мясцовых медработнікаў, замест гэтага пры звароце ў медустанову на мужчыну выклікаецца нарад міліцыі. Справа цягнецца не адзін год, скаржнік ужо тройчы, па яго словах, праходзіў лячэнне ў медыцынскіх цэнтрах Мінска, і там яму дапамагалі, а вось мясцовыя медработнікі не прытрымліваюцца курса лячэння. Зноў жа тут даў тлумачэнні запрошаны на прыём галоўны ўрач УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзім Сашко. Ён заўважыў, што сам пацыент скандаліць з урачамі і дэстабілізуе абстаноўку.

Па сутнасці, прэтэнзіі скаржніка звяліся да таго, каб яго і ў далейшым прымалі ў бальніцы і аказвалі дапамогу, а не выклікалі нарад міліцыі. Тут Дзімтрый Баско і Іван Наскевіч разам заўважылі, што проста трэба знайсці паміж сабою паразуменне. У канечным выпадку ні адзін урач не будзе адыходзіць ад прапісанага пацыенту курса лячэння. Таму варта спакойна паміж сабою разабрацца. Дарэчы, улічваючы, што ва ўстановах аховы здароўя зараз вядзецца відэаназіранне, то разабрацца, хто правы, а хто вінаваты ў любым канфлікце не складае праблемы.

У розных умовах

На нядобрасумленную канкурэнцыю з боку замежных грамадзян, якія часта гандлююць на гарадскім рынку і па вёсках раёна, паскардзілася індывідуальны прадпрымальнік. “Яны не плацяць увазны падатак на дадатковую вартасць, які складае 20 працэнтаў, што ставіць мясцовых прадпрымальнікаў у нявыгадныя ўмовы”, — заўважыла яна. Як адзначыў Дзмітрый Вікенцьевіч, у хуткім часе гэты прабел у заканадаўстве будзе запоўнены, і з 1 ліпеня замежныя грамадзяне стануць працаваць на адных умовах з мясцовымі гандлярамі. Варта толькі ўзмацніць кантроль за гэтым.

Справы камунальныя

Праблему асобнага жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыва № 9 райцэнтра ўзняў адзін з яго членаў. Як яму падаецца, старшыня кааператыва злоўжывае сваімі паўнамоцтвамі і закупляе розныя будаўнічыя матэрыялы, якія не патрэбны, прычым па завышанай цане. Варта адзначыць, што супрацоўнікамі міліцыі праводзілася праверка і фактаў парушэння заканадаўства выяўлена не было, таму ва ўзбуджэнні крымінальнай справы было адмоўлена. З гэтым таксама не згодны наведвальнік, хаця збіраліся і агульныя сходы, кожны раз пры ўдзеле прадстаўнікоў райвыканкама, які і ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю жыллёвых кааператываў, тым не менш паразумення паміж сабою жыхары дома не знайшлі. Між іншым любое рашэнне прымаецца на агульным сходзе кааператыва. Таксама ёсць і рэвізійная камісія, якая правярае  фінансавую дзейнасць. Таму, можа, варта было б мужчыну, які прыйшоў са скаргай, увесці ў рэвізійную камісію і ўсе праблемы б зніклі?

х х х

Пасля асабістага прыёму грамадзян Дзмітый Баско і Іван Наскевіч наведалі ААТ “Модуль”, работа якога знаходзіцца пад асаблівым кантролем усіх зацікаўленых дзяржаўных структур. Прадпрыемства працуе і за апошні месяц ўжо атрымала прыбытак звыш 700 мільёнаў рублёў. На сённяшні дзень ёсць заказы да сярэдзіны ліпеня — “Модуль” выпускае прадукцыю пад заказ партнёрам па ўсёй Беларусі і пастаянна вядзецца работа па заключэнні новых дагавораў…

Павел Свістуновіч.

НА ЗДЫМКУ: падчас асабістага прыёму грамадзян.

Фота Паўла СВІСТУНОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475