Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З 16 чэрвеня на Ганцаўшчыне будзе спынена вяшчанне тэлевізійных праграм у аналагавым стандарце, якое зараз вядзецца са Слоніма

З 16 чэрвеня на Ганцаўшчыне будзе спынена вяшчанне тэлевізійных праграм у аналагавым стандарце, якое зараз вядзецца са Слоніма

З 29 мая ў Ганцавіцкім раёне ў рэжыме пуску і наладкі пачала працаваць аўтаматызаваная радыётэлевізійная перадаючая станцыя (АРТПС).

Як паведаміў дырэктар Брэсцкага абластнога вузла радыёвяшчання і тэлебачання Віктар Караблёў, антэна, усталяваная на станцыі, пакуль знаходзіцца на часовай вышцы, а гэта значыць, што зона пакрыцця ў яе адносна малая — горад і невялікая тэрыторыя вакол яго. Таму ў жыхароў нашага раёна, у якіх на прыватных дамах ўстаноўлены вонкавыя антэны, могуць быць праблемы з прыёмам сігналу. Малюнак можа тармазіць, распадацца на часткі — быць няякасным. Але хвалявацца не варта. Жыхарам горада і прылягаючай тэрыторыі проста трэба накіраваць антэну ў бок паўднёвай часткі горада, дзе і размешчана станцыя, і дастаць з разеткі блок забеспячэння антэннага ўзмацняльніка.

Калі АРТПС запрацуе цалкам, цяперашнюю антэну трэба будзе замяніць на пасіўную антэну дэцыметровага дыяпазону альбо замяніць плату антэннага ўзмацняльніка, з чым можа справіцца наладчык.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што з 16 чэрвеня будзе спынена вяшчанне тэлевізійных праграм у аналагавым стандарце, якое зараз вядзецца са Слоніма. Тэлепраграмы СТВ, Беларусь — 1 і АНТ у тых, хто пакуль не перайшоў на выкарыстанне лічбавых прыставак, хутчэй за ўсё, знікнуць цалкам, таму што зона пакрыцця гэтых тэлеканалаў зараз — амаль увесь наш раён.

Зараз пры дапамозе лічбавай прыстаўкі бясплатна можна глядзець сацыяльны пакет тэлеканалаў. Але, калі Ганцавіцкая АРТПС запрацуе поўнасцю, можна будзе карыстацца паслугамі эфірнай ZALA, варта толькі заключыць дагавор з Ганцавіцкім раённым вузлом электрасувязі,   згодна з якім гледачам прапануюцца два пакеты тэлепраграм, кожны з якіх утрымлівае ў сабе 18 тэлеканалаў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па бясплатным нумары 172. Наконт набыцця прыставак па акцыі і па іншых пытаннях можна звяртацца па нумарах 2-20-06 і 2-30-20.  Тэлефанаваць трэба са стацыянарнага тэлефона. Спецыялісты адкажуць на любыя пытанні, вы атрымаеце кваліфікаваную дапамогу.

Уласн. інф.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 416

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472