Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хатынаўцы — уладальнікі суперкубка

На Ганцаўшчыне на стадыёне СДЮШАР адбыўся старт чарговага футбольнага сезона. Прычым, упершыню ён пачаўся матчам за суперкубак раёна, у якім паміж сабой сустрэліся мінулагодні чэмпіён — каманда “Будаўнік — ПМК-14” і ўладальнікі кубка раёна — футбалісты каманды “Хатынічы”.

Перад стартавай гульнёй сезона многія прыхільнікі футбола аддавалі перавагу футбалістам “Будаўніка — ПМК-14”. Нягледзячы на тое, што ў складзе

Хатынаўцы — уладальнікі суперкубка

чэмпіёнаў адсутнічала некалькі вядучых ігракоў, яны ўсё роўна лічыліся фаварытамі ў гульні за суперкубак.

З першых хвілін сустрэчы каманда “Будаўнік — ПМК-14” паспрабавала захапіць ініцыятыву. І ўжо на дзявятай хвіліне матча лік быў адкрыты: пасля адной з атак “будаўнікоў” Алег Свірыд прабіў па варотах, галкіпер “Хатыніч” выратаваў сваю каманду, але першым на дабіванні згуляў Аляксандр Харлаогійн, які і пераправіў мяч у вароты — 1:0.

Здавалася, што футбалісты “Будаўніка — ПМК-14” і надалей будуць кантраляваць гульню. У першай палове сустрэчы так яно і адбывалася: “будаўнікі” больш валодалі мячом і мелі яшчэ некалькі шанцаў, каб павялічыць сваю перавагу, аднак атакам мінулагодніх чэмпіёнаў не хапала дакладнасці ў завяршаючай стадыі. Былі выдатныя магчымасці і ў хатыніцкіх футбалістаў, але Вадзім Пічыц і Ігар Катовіч не здолелі рэалізаваць свае моманты, якія яны стварылі падчас адной з атак.

У другой палове сустрэчы малюнак гульні значна змяніўся. Замены і тактычныя перабудовы, якія адбыліся ў складзе каманды “Будаўнік — ПМК-14”, негатыўным чынам паўплывалі на гульню “будаўнікоў”. “Хатынічы”, у сваю чаргу, загулялі больш смела і ўпэўнена і праз некалькі хвілін пасля пачатку другога тайма зраўнялі лік: пасля розыгрышу штрафнога вызначыўся Ігар Кот.

Чэмпіёны раёна і фаварыты гульні за суперкубак паспрабавалі выправіць сітуацыю на сваю карысць, аднак футбалістаў з Хатыніч ужо было не спыніць. Літаральна на працягу некалькіх хвілін хатыніцкая каманда не толькі здолела выйсці наперад, але і павялічыла сваю перавагу. Спачатку бліскуча згуляў Арцём Ярашэвіч, які выйшаў на замену у другім тайме. Паўабаронца “Хатыніч” абыграў аднаго з ігракоў “Будаўніка — ПМК-14” і не пакінуў аніякіх шанцаў галкіперу “будаўнікоў” Антону Жукоўскаму. А праз некалькі хвілін пасля другога гола выхад сам-насам з варатаром ганцаўчан рэалізаваў Мікіта Пічыц, які забіў трэці гол хатыніцкай каманды.

Напрыканцы сустрэчы нападаючы “Хатыніч” Ігар Катовіч забіў і чацвёрты мяч у вароты “будаўнікоў”, пасля чаго стала зразумела, што суперкубак дастанецца менавіта ігракам з Хатыніч.

Футбалісты “Будаўніка — ПМК-14” імкнуліся выправіць сітуацыю на сваю карысць, але наперадзе ў іх практычна нічога не атрымлівалася. Магчыма, з-за гэтага ў некаторых выпадках ганцаўчане гулялі празмерна груба і, напрыклад, абаронца ганцаўчан Дзмітрый Лексакоў за ўдар саперніка нагой у адным з эпізодаў заслугоўваў як мінімум выдалення з поля, аднак атрымаў толькі жоўтую картку.

Фінальны свісток арбітра зафіксаваў упэўненую перамогу каманды “Хатынічы” з лікам 4:1.

Сустрэча за суперкубак атрымалася цікавай, эмацыянальнай і непрадказальнай. Хацелася б, каб і новы футбольны сезон на Ганцаўшчыне, які стартуе 6 чэрвеня, таксама прайшоў на высокім узроўні і падарыў гледачам і прыхільнікам футбола шмат станоўчых эмоцый.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Хатынаўцы — уладальнікі суперкубка

НА ЗДЫМКАХ: Вадзім Пічыц (злева) супраць Дзмітрыя Лексакова; каманда-пераможца. Злева направа — першы рад: Вадзім Пічыц, Аляксандр Канановіч, Сяргей Канановіч, Руслан Кісялевіч, Дзмітрый Сяргейчык, другі рад: Аляксей А. Канановіч, Арцём Ярашэвіч, Мікіта Пічыц, Ігар Катовіч, Дзмітрый Амрэйчык, Ігар Кот, Аляксей В. Канановіч, Віктар Ярашэвіч, Уладзіслаў Рабцэвіч.

Фота Міхася АРЭШКІ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 396

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472