Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Даступнасць, якасць і падтрымка

Даступнасць, якасць і падтрымка

Работа раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ўстановы аховы здароўя “Ганцавіцкая ЦРБ” з пажылымі людзьмі і інвалідамі разглядалася на чарговай, 9 выязной сесіі раённага Савета дэпутатаў 27 склікання, якая прайшла 28 мая.

“Улічваючы, што больш трэці насельніцтва Ганцаўшчыны пенсіённага ўзросту, тэма вельмі актуальная, — падкрэсліў перад пачаткам работы сесіі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд. — І трэба дэталёва прааналізаваць сітуацыю па гэтым пытанні”. А выязныя сесіі якраз і даюць магчымасць на свае вочы ўбачыць як абстаяць справы.

Народныя выбраннікі спачатку наведалі Малькавіцкую ўчастковую бальніцу. Яна на сённяшні дзень разлічана на 25 бальнічных ложкаў, з якіх 15 сацыяльныя — сястрынскага догляду. У цэлым, хаця будынак бальніцы і патрабуе касметычнага рамонту, але ў астатнім пытанняў не ўзнікае. Там створаны ўсе ўмовы для медыцынскага абслугоўвання насельніцтва — ад стаматалагічнай дапамогі да комплекснага стацыянарнага лячэння. Што датычыцца сацыяльных ложкаў, то на сённяшні дзень яны запоўнены на дзве трэція, у той жа час, як адзначыла загадчыца Малькавіцкай участковай бальніцы Дзіна Дзенісеня, з наступленнем зімовага перыяду такія ложкі поўнасцю запатрабаваны.

Не пустуюць яны і ў Дзяніскавіцкай бальніцы сястрынскага догляду, куды пасля Малькавіч накіраваліся дэпутаты. Даволі яркім кантрастам стала параўнанне дзвюх згаданых устаноў аховы здароўя. Гэта і не дзіўна, бо ў Дзяніскавічах дзяржавай укладзены мільярдныя сродкі на стварэнне спецыялізаванай установы для пажылых людзей. “Да такога ўзроўню нам і трэба імкнуцца”, — заўважыў Віктар Дрозд. Трэба ўлічваць тое, што кожны месяц патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі на ўтрыманне бальніцы. Пацыенты хаця і робяць адлічэнні ў памеры 80 працэнтаў ад сваёй пенсіі штомесячна, але гэта ў сярэднім пакрывае ў лепшым выпадку да 40 працэнтаў затрат на іх пражыванне і абслугоўванне.

Даволі моцна ўразіла работа і супрацоўнікаў раённага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва. З адкрыццём новага будынка ўстановы, на які затрачана каля 2,5 мільярда рублёў, з’явілася значна больш магчымасцей для сацыяльнай адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Моладзь, што наведвае дзённае аддзяленне, сваімі рукамі стварае цудоўныя творы — ад прыгожых паштовак і адметных блакнотаў да шыкоўных сувеніраў, якія запатрабаваны арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна. Разам з гэтым у цэнтры адкрылася аддзяленне і для пенсіянераў, дзе людзі не толькі займаюцца па інтарэсах, але і набываюць неабходныя веды. Так, працуе ўжо група навучання камп’ютарнай граматнасці, што ў наш час вельмі актуальна.

Больш падрабязна размова аб дзейнасці медыцынскіх устаноў і тэрытарыяльнага цэнтра, вялася на пленарным пасяджэнні.

Найперш, пачнём з таго, што пажылыя людзі, інваліды ў раёне на працягу года праходзяць медыцынскі агляд. Каб аглядам поўнасцю ахапіць усіх, медыцынскімі работнікамі нават праводзяцца падамавыя абходы. Разам з гэтым, на базе тэрапеўтычнага аддзялення раённай бальніцы працуе “школа трэцяга ўзросту”, дзе летась прайшлі навучанне 135 чалавек, а сёлета, за 4 месяцы, яшчэ 44.

Што датычыцца ложкаў сястрынскага догляду, то іх ва ўстановах аховы здароўя раёна налічваецца 43. У мінулым годзе на іх пралечана 125 пацыентаў, а за першы квартал 2015 — 52. Як бачым, такая паслуга даволі запатрабаваная і пацвярджае правільнасць рашэння пераводу часткі ложкаў стацыянара ў сацыяльныя ў Малькавіцкай участковай бальніцы, прычым гэта было зроблена не ўшчамляючы звычайных пацыентаў — аказалася, што і 10 бальнічных ложкаў стацыянара там дастаткова.

У той жа час у раённай паліклініцы арганізавана 6 стацыянараў на даму, па колькасці ўчасткаў. І толькі летась у іх пралечана без малога 525 пацыентаў. Гэта якраз і сведчыць аб даступнасці медыцынскага абслугоўвання. Тыя, каму неабходна, накіроўваюцца на шпіталізацыю і ў рэспубліканскі шпіталь імя П. М. Машэрава. Гэта і адзінока пражываючыя, і воіны-інтэрнацыяналісты, і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, і асобы, прыроўненыя да іх. Такім чынам, дапамогу атрымалі летась 32 чалавекі. Акрамя гэтага створаны дастойныя ўмовы і ў цэнтральнай раённай бальніцы: ёсць чатыры палаты для лячэння інвалідаў, удзельнікаў войнаў і асоб, да іх прыроўненых. Вельмі важна адзначыць і тое, што згаданым катэгорыям насельніцтва бесперашкодна выпісваюцца і адпускаюцца лекавыя сродкі на льготных умовах. З пачатку года прадастаўлена медыкаментаў амаль на мільярд рублёў.

Паралельна вялікі аб’ём работы выконваецца і раённым тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На сённяшні дзень разам з абслугоўваннем 296 чалавек на даму, спецыялістамі цэнтра наладжана сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. У 2014 годзе на кампенсацыю затрат па набыцці падгузкаў, аплату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, штомесячнай і аднаразовай сацыяльнай дапамогі, якую атрымалі 422 чалавекі з ліку пажылых грамадзян і інвалідаў, было затрачана звыш 700 мільёнаў рублёў. І гэта толькі частка вялікай работы, якую праводзіць згуртаваны калектыў цэнтра.

Падчас пленарнага пасяджэння сваімі думкамі на згаданую тэму падзяліліся дэпутаты. Надзея Здрок адзначыла важнасць работы па аказанні дапамогі ветэранам, якая адыгрывае і вялікую выхаваўчую ролю ў станаўленні падрастаючага пакалення. Любоў Дубоўская расказала аб сістэматычнай рабоце з пажылымі жыхарамі Дзяніскавіч, дзе яна шчыруе старшынёй сельвыканкама. Таксама па пытаннях бяспекі пажылых грамадзян выступіў Андрэй Лабко.

Падводзячы вынікі сесіі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд адзначыў, што дзейнасць устаноў накіравана на якаснае аказанне дапамогі пажылым людзям і павінна надалей удасканальвацца. Аб гэтым канкрэтна прапісана ў рашэнні сесіі раённага Савета дэпутатаў — ад працягу работы па ўсіх накірунках да своечасовага накіравання пажылых пацыентаў, якія маюць хранічныя захворванні, на праходжанне камісіі для ўстанаўлення групы інваліднасці.

Сітуацыя з абслугоўваннем пажылых людзей і інвалідаў прызнана дэпутатамі здавальняючай. Разам з гэтым многія звярнулі ўвагу на іншае, даволі актуальнае, праблемнае пытанне. У раёне хапае тых, хто кідае сваіх бацькоў на волю лёсу і калі б не дзяржава, то нават цяжка ўявіць, у якіх умовах жылі б пенсіянеры і колькі б “працягнулі” ў такім існаванні. А знаходзяцца і такія, што ўвогуле жывуць за кошт сваіх састарэлых бацькоў, тэрарызуюць іх. Тут яшчэ шмат праблем….

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

На здымку: падчас наведвання дэпутатамі Малькавіцкай участковай бальніцы.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475