Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Настаўніца і яе вучні

Настаўніца і яе вучні

На гэтым здымку — настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Чудзінская сярэдняя школа” Іна Аляксандраўна Валодзька і яе вучні — пераможцы прадметных алімпіяд розных гадоў (злева направа) — Дар’я Валодзька, Надзея Савеня, Юлія Ярашэня, Лізавета Тонка. Калі дзяўчынкі дружна ўладкоўваліся для здымка ў раёнку каля сваёй настаўніцы, прыкмеціла, якія даверлівыя, шчырыя адносіны паміж ёй і вучнямі, як з паўслова разумеюць сваю
Іну Аляксандраўну, прыемна было пачуць, як дружна прызнаваліся яны ў сваёй любові да прадмета, які яна выкладае. Заканчваецца навучальны год. Рабяты папоўнілі багаж школьных ведаў, на раённых алімпіядах паказалі іх узровень, цяпер можна і адпачыць: праз некалькі дзён пачнуцца летнія канікулы. А іх настаўніца нават у час адпачынку будзе час ад часу браць у рукі творы сваіх любімых пісьменнікаў, перачытваць іх, знаёміцца з навінкамі літаратуры, штосьці адметнае занатоўваць і ў думках выводзіць для сябе канву ўрокаў, з якіх пачне новы навучальны год…

Каб быць цудоўным настаўнікам, трэба любіць той прадмет, які выкладаеш, і любіць таго, каму ты яго даносіш. Іна Аляксандраўна Валодзька шчыра любіць і свой прадмет, і сваіх вучняў — цікаўных, дапытлівых, адкрытых. І нават цяпер, калі за плячыма гэтай прыгожай, стройнай жанчыны з такой добразычлівай і абаяльнай усмешкай больш за дваццаць гадоў педагагічнага стажу, светлыя непадробныя пачуцці любові да той справы, да якой пацягнулася некалі душа, па-ранейшаму трымаюць ва ўладарным палоне яе сэрца. Ды з гадамі яшчэ глыбей пазнае і разумее настаўніца герояў сваіх любімых пісьменнікаў — Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, яшчэ больш сама захапляецца вобразнасцю кранальных вершаваных радкоў Яўгеніі Янішчыц, Ніла Гілевіча… І на кожным уроку стараецца данесці да вучняў тыя пачуцці, якія адольваюць яе саму, імкнецца доказна паказваць хараство і багацце пявучай матулінай мовы. А таму і заняткі яе праходзяць цікава, жыва, пралятаюць як адно імгненне, як некалі праходзілі для самой Іны ўрокі яе любімай настаўніцы Ірыны Браніславаўны Місько. А таму і любяць многія чудзінскія школьнікі беларускую мову і літаратуру. І на раённых (ды не толькі) алімпіядах з году ў год займаюць адны з першых месцаў.

Пра сябе сціплая настаўніца расказвае мала: родам з Чудзіна, мама працавала медыцынскай сястрой, тата — у сельскай гаспадарцы. З дзяцінства любіла чытаць мастацкія творы, з асаблівым жаданнем наведвала ўрокі роднай мовы і літаратуры строгай, але мудрай і таленавітай настаўніцы Ірыны Браніславаўны. Гэтая любоў да яе і да кнігі некалі паклікала выпускніцу Чудзінскай сярэдняй школы ў прафесію настаўніка. Спачатку Іна закончыла Баранавіцкае педвучылішча, затым завочна вучылася ў Мазырскім педінстытуце. А працаваць паехала ў Салігорскі раён, хацелася, як і ўсім маладым, пажыць па-за родным куточкам. І хоць да Чудзіна можна сказаць рукой падаць, і краявіды там не горшыя за мясцовыя, і ўласнае сямейнае гняздо Іна звіла там, ды ўсё ж дзе сасна ні стаіць, усё свайму бору шуміць. Вярнулася Іна з сям’ёй дамоў. Так родная вёска і стала яе надзейным прыстанкам і жыватворнай, надзвычай спрыяльнай глебай для прафесійнага развіцця. Тут некалі збіраў багаты фальклорны матэрыял Аляксандр Сержпутоўскі, адсюль вытокі творчасці Алеся Каско, тут не цураюцца роднага слова вяскоўцы.

Ад сціплых звестак пра сябе настаўніца пераходзіць да вучняў. І вочы яе загараюцца асаблівым святлом і пяшчотай. “Канешне ж, у кожнага з рабят свае схільнасці і цяга да пэўнага прадмета, — разважае настаўніца. — Асабіста мне шанцуе на дзетак, якія калі ўжо ўпадабалі родную мову і літаратуру, то імкнуцца вывучаць іх не проста па школьным курсе, а глыбей і паўней. І робяць гэта мэтанакіравана, настойліва, ахвотна наведваюць дадатковыя заняткі. З імі вельмі цікава працаваць”.

Настаўніца называе сваю першую вучаніцу, з якой яны атрымалі другое месца ў раённай прадметнай алімпіядзе і прынялі ўдзел у абласной, — гэта Юля Кандраценя. Яна была дзяўчынкай здольнай, творчай, пісала вершы, цікавымі былі яе творчыя работы. Зараз Юля вучыцца ў Баранавіцкім педуніверсітэце, будучы настаўнік беларускай і англійскай моў.

Мінулагодняя выпускніца школы Каця Мазан заваявала ў свой час трэцяе месца ў раённай алімпіядзе. Таксама пісала вершы, не раз займала прызавыя месцы ў творчым конкурсе “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. І хаця дзяўчына вучыцца на юрыдычным факультэце, настаўніца ўпэўнена: творчыя задаткі спатрэбяцца Кацярыне і ў яе даволі сур’ёзнай прафесіі.

Цяперашняя выпускніца школы Ліза Тонка прымала ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай у будучыню”. З ёй настаўніца займаецца паглыбленым вывучэннем прадмета з 8 класа. Не нарадуецца настойлівай, скрупулёзнай у вучобе дзяўчынкай. Вучаніца даследавала асаблівасці мясцовай гаворкі, рабіла параўнальны аналіз яе канца 19 — пачатку 21 стагоддзяў. Яна глыбока ўнікала ў творы Сержпутоўскага, хадзіла да мясцовых людзей старэйшага пакалення, цікавілася, калі і якія новыя словы ўзніклі. Надзейным дарадцам вучаніцы была, канешне ж, яе настаўніца Іна Аляксандраўна. І работа атрымалася ў дзяўчынкі грунтоўнай, цікавай. Старшыня камісіі, робячы яе аналіз, сказаў нешматслоўна, але ёмка: прыгожа, дакладна, па-каскоўску. А гэта для вучаніцы і яе настаўніцы — найвышэйшая адзнака.

У 9 класе Ліза заняла трэцяе месца ў раённай прадметнай алімпіядзе, у 10-м — першае ў раённай, трэцяе — у абласной. У гэтым навучальным годзе заваявала другое месца ў раённай. Дзяўчынка калі ўжо вывучае прадмет ці адпаведную тэму, то глыбока, грунтоўна, умела валодае інтэрнэт-рэсурсамі.

Настаўніца працягвае называць прозвішчы ўдзельнікаў алімпіяд. Надзея Савеня, дзевяцікласніца. З 4 класа ўдзяляе мове асаблівую ўвагу. Вучаніца займала першыя і другія месцы ў раённых алімпіядах, у гэтым навучальным годзе атрымала дыплом 3 ступені на абласной алімпіядзе. Дзяўчынка са шматдзетнай сям’і, дапамагае бацькам па гаспадарцы ўпраўляцца і ў вучобе паспявае быць першай. Як не ганарыцца ёю?

Сваім стараннем вылучаецца і дзесяцікласніца Юля Ярашэня. У гэтым годзе яна заняла другое месца ў раённай алімпіядзе. Захапляецца беларускай мовай і літаратурай і адна з траіх уласных дзяцей Іны Аляксандаўны — дачушка Дар’я. Яна бачыць, як любіць свой прадмет мама, як старанна рыхтуецца да кожнай сустрэчы з вучнямі і цалкам раздзяляе матуліну любоў, падтрымлівае яе ва ўсіх пачынаннях.

Так, ураджайным быў гэты год для вучняў Іны Аляксандраўны. І для яе, вядома ж, іх настаўніцы. Атрымліваецца, што тры прызавыя месцы сёлетняй раённай прадметнай алімпіяды ўпэўнена ўзялі ў свае рукі вучні Іны Валодзька з адной з самых аддаленых школ Ганцаўшчыны — Чудзінскай. Глыбінка не стамляецца пазнаваць свае карані, ганарыцца тым, што мясцовыя казкі і паданні, тутэйшая гаворка сталі прадметам глыбокага вывучэння такім вядомым даследчыкам, як Сержпутоўскі, яна шануе мову сваіх продкаў, а значыць, жыць ёй, роднай, і жыць. Дзякуй вам, настаўніца і вашым вучням за гэтую шчырую вернасць і чыстую любоў да роднага слова, а значыць і да зямлі пад белымі крыламі…

Марыя ДЗЁМІНА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474