Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сэрцу блізкае…

Сэрцу блізкае…

Аднойчы вядомы літаратурны крытык і філолаг Уладзімір Калеснік сказаў пра Ганцаўшчыну, што тут паэты растуць, нібыта грыбы пасля дажджу. Сапраўды, багаты наш край на літаратурныя таленты. Сярод вядомых і масцітых паэтаў, творчасць якіх прыйшлася да душы многім чытачам, з’яўляюцца новыя прозвішчы. Сведчаннем таму — прэзентацыя зборніка паэзіі Валерыя Карнеяўца “Сердцу близкое…”.

Наш зямляк Валерый Аляксеевіч Карнеявец нарадзіўся і жыве ў               Ганцавічах. Яшчэ ў школьныя гады захапляўся паэзіяй і літаратурай. Асабліва блізка была яму творчасць рускага паэта Сяргея Ясеніна. У маладога чалавека пачалі нараджацца свае паэтычныя творы. І вось аднойчы, разам са сваім равеснікам, які таксама пісаў вершы, накіраваліся яны ў рэдакцыю райгазеты “Савецкае Палессе”, дзе іх ветліва сустрэў рэдактар Васіль Праскураў. Васіль Фёдаравіч уважліва выслухаў юнакоў, пазнаёміўся з іх вершаванымі творамі і параіў удасканальваць сваё ўменне ў напісанні вершаў, але папярэдзіў, што гэта вельмі цяжкая праца, якая забірае шмат часу і патрабуе немалых душэўных намаганняў. Калі гэта будзе так, то яны ў будучым стануць вялікімі і вядомымі людзьмі.  Гэтую сустрэчу Валерый запомніў на ўсё жыццё, і асабліва яго ўразіла чыстая беларуская мова, на якой размаўляў Праскураў.

Лёс распарадзіўся так, што сваё юнацкае захапленне Валерый Аляксеевіч пранёс праз усё жыццё. Паэзія для яго была нечым незвычайным, з чым ён не мог спалучаць працоўныя будні. Аддаўшы ўсё жыццё педагагічнай працы (больш за 35 гадоў ён адпрацаваў у школе-інтэрнаце), мужчына ўсё ж такі збярог у сваёй душы незабытыя, трапяткія адносіны да яе Вялікасці Паэзіі, і ўжо ў сталым узросце пачалі нараджацца новыя творы, прысвечаныя роднаму краю, сям’і, сябрам і калегам. Вершаў сабралася столькі, што аднойчы з’явіўся паэтычны зборнік “Сердцу близкое…”.

Цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава, якая займалася выданнем зборніка, сёлета 15 мая арганізавала прэзентацыю новай кнігі Валерыя Карнеяўца. Па жаданні аўтара вечарына прайшла ў сценах яго роднай установы — школе-інтэрнаце. Перапоўненая зала сабрала людзей, якія добра ведаюць і паважаюць Валерыя Карнеяўца як шчырага чалавека, выдатнага педагога, добрага сем’яніна. У яго адрас прагучала шмат добрых слоў. Як прызнаўся потым Валерый Аляксеевіч, ён столькі не чуў за ўсё сваё жыццё. Калегі, Наталля Курылік і Алена Галічыхіна, да віншавання з нагоды выхаду зборніка паэзіі дадалі словы павагі і ўдзячнасці. А вядомы не толькі ў нашым раёне педагог, настаўнік года-2009 Юрый Андрэйчык сваю перамогу ў рэспубліканскім конкурсе і, наогул, свае поспехі ў педагагічнай дзейнасці звязвае з тым, што яму пашчасціла працаваць і пераймаць вопыт работы Валерыя Карнеяўца. Выступалі блізкія і родныя людзі, суседзі, для кожнага з якіх Валерый Аляксеевіч, яго творчасць, з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця.

Нечакана ў зале палілася мелодыя — гэта самадзейныя спявачкі Лілія Вадзюціна і Надзея Рэкунова праспявалі песні на словы аўтара. Лірычныя і такія меладычныя паэтычныя радкі з асалодай чытаюцца і лёгка кладуцца на музыку. А калі пачаў чытаць свае вершы Валерый Аляксеевіч, зала прыціхла і зачаравана слухала не толькі кранальную паэзію, але і артыста, які так умела, з непадробнымі пачуццямі ўмее данесці паэтычнае слова да свайго слухача.

Мерапрыемства прайшло як адно імгненне. Кожны жадаючы змог набыць паэтычны зборнік “Сердцу близкое…” з аўтографам аўтара. Новае выданне ўжо знашло свайго чытача, а ўсіх тых, хто любіць паэзію, чакаюць незабыўныя сустрэчы з творчасцю самадзейнага паэта Валерыя Карнеяўца.

Таццяна Маляўка,

загадчыца аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ЦРБ

 імя    В. Праскурава.

НА ЗДЫМКУ: у час мерапрыемства, на пярэднім плане Валерый Карнеявец.

Фота

з архіва ўстановы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 444

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469