Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З цеплынёй і спагадай

З цеплынёй і спагадай

У маладым узросце людзі не задумваюцца аб старасці. Ім здаецца, што здаровымі, поўнымі сіл і энергіі яны будуць усё жыццё.
А калі і прыйдзе старасць, дык і тады нічога не зменіцца. Пажылога чалавека акружаць любоўю і павагай дзеці і ўнукі, ён ні ў чым не будзе мець патрэбы. Але так атрымліваецца не заўсёды…

Дзяніскавіцкая бальніца сястрынскага догляду — яскравае таму пацвярджэнне. Адзінокія састарэлыя мужчыны і жанчыны набылі тут свой другі дом. Для іх створаны належныя, адпавядаючыя ўсім патрабаванням умовы. Пражываюць пацыенты ў светлых утульных палатах, атрымліваюць чатырохразовае гарачае харчаванне. Да паслуг — прасторны пакой адпачынку з мяккімі канапамі і крэсламі, сучасны шырокафарматны тэлевізар. На прылягаючай тэрыторыі абсталяваны дзве прыгожыя альтанкі са сталамі і лаўкамі. Аб здароўі ўбеленых сівізной людзей кругласутачна клапоціцца медыцынскі персанал.

Загадчыца бальніцы сястрынскага догляду Ала Шайтар з’яўляецца вопытным урачом-тэрапеўтам, больш чым трыццаць гадоў працуе ў медыцыне. Яна расказвае, што зараз тут пад апекай знаходзяцца 23  чалавекі, з іх дзевяць мужчын, астатнія — жанчыны. Застаюцца пустымі толькі два ложкі. Усе пацыенты нарадзіліся і выраслі на  Ганцаўшчыне. Ёсць пажылыя людзі з Дзяніскавіч, Агарэвіч, Малькавіч, Будчы, Пярэвалак, райцэнтра, а таксама сем мясцовых жыхароў. Кожны са сваім характарам, сваімі звычкамі і схільнасцямі. Каб знайсці даверлівы падыход, патрабуюцца якасці псіхолага.

Неабходна адзначыць, што не ўсе адзінокія. Некаторыя маюць дзяцей, якія пражываюць не толькі ўдалечыні ад бацькоў, але і ў Ганцавічах.

— На ўтрыманне пацыента ў бальніцы сястрынскага догляду пералічваецца 80 працэнтаў з яго пенсіі, — гаворыць Ала Мікалаеўна. — Гэтая сума пакрывае толькі крыху больш палавіны рэальных затрат, астатнія выдаткі бярэ на сябе наша дзяржава.

Дык якая яна, старасць? Ці трэба рыхтавацца да яе прыходу загадзя? Можа, гэта немагчыма? Пытанні, на якія адназначных адказаў не існуе.

Знаёмімся з лёсамі пацыентаў бальніцы сястрынскага догляду, дарэчы, адзінай на Ганцаўшчыне медыцынскай установай такога профілю.

Прафесіянальны шафёр, большую частку свайго жыцця працаваў у Мінску. Жонка памерла ў 2011 годзе. Адзіная дачка жыве ў Расіі, замужам, выхоўвае дачку. Чаму ні разу не наведала свайго бацьку, застаецца толькі здагадвацца.

Былая даярка ўзнагароджана медалём “Ветэран працы”. Яшчэ ў маладосці развялася з мужам, сама выгадавала сына і дачку. Восем гадоў назад сын памёр. Дачка жыве далёка, у Растове.

Жыхар г. Ганцавічы, пахаваў жонку пяць гадоў назад, кватэру прадаў. Раней працаваў мантажнікам, кранаўшчыком. Адзіны сын жыве ў Мінску, у час водпуску наведвае бацьку.

У нечым падобныя лёсы астатніх пацыентаў. Большасць з іх аптымістычна глядзяць на сваё цяперашняе жыццё. Яны задаволены доглядам і ўтрыманнем. Гэтым людзям шмат не трэба. Галоўнае, каб яны адчувалі, што не забытыя, не пакінутыя сам-насам з жыццёвымі нягодамі ды шматлікімі хваробамі.

— Нашы пацыенты не абдзелены ўвагай з боку дзяржаўных і грамадскіх устаноў і арганізацый, — працягвае расказ Ала Мікалаеўна. — Да Дня пажылых людзей, у час усенародных свят да нас прыязджаюць работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прадстаўнікі Ганцавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, самадзейныя артысты сельскіх дамоў культуры, настаяцель храма святога архангела Міхаіла айцец Іаан. Яны прывозяць падарункі, ставяць канцэрты, падбадзёрваюць нашых пацыентаў цёплымі, добрымі словамі.

Згадзіцеся, не кожны адважыцца даглядаць чужых, нямоглых людзей. Трэба мець вялікае цярпенне, быць душэўным і спагадлівым чалавекам. Гэтымі якасцямі спаўна валодаюць медыцынскія сёстры Любоў Цыбулька, Кацярына Карпеня, Вольга Сукач і Надзея Пішч. Санітаркі Ала Свірыд, Наталля Сташанін, Любоў Бруй, Валянціна Карпеня, Еўдакія Берташ, Алена Карпеня і Галіна Сукач. Смачныя стравы для пацыентаў гатуюць кухары Аксана Жарніцкая і Таццяна Зялёнка. У чысціні і парадку ўтрымлівае сталовую Надзея Дзенісеня. Добра спраўляецца са сваімі абавязкамі рабочая па мыцці бялізны Надзея Макарэвіч. Усім неабходным своечасова забяспечвае загадчык гаспадаркі Наталля Студэнт.

…Адзін ложак у Дзяніскавіцкай бальніцы сястрынскага догляду застаецца пустым. Ці надоўга?

Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКУ: загадчыца бальніцы сястрынскага догляду Ала Мікалаеўна Шайтар гутарыць з пацыентамі (злева направа) Зінаідай Іванаўнай Гардзей, Аляксандрам Якаўлевічам Зялёнкам і Надзеяй Мікалаеўнай Глеб.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475