Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Майстры сякеры і пілы

Майстры сякеры і пілы

У ДЛГУ “Ганцавіцкі лясгас” адбыліся традыцыйныя штогадовыя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу. За званне лепшага змагаліся прадстаўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў.

На старт выйшлі вальшчыкі лесу Руслан Лагвіновіч з майстарскага ўчастка № 1, Сяргей Швайка з Дзяніскавіцкага, Васіль Махнавец з Круговіцкага, Сяргей Канановіч з Ялоўскага, Уладзімір Цыбулька з Малькавіцкага, Віктар Шышко з Ганцавіцкага, майстар лесу Аляксандр Дайлід з Боркаўскага, леснікі Уладзімір Занька з Люсінскага, Мікалай Дайлід з Чудзінскага, Уладзімір Макарскі з Раздзялавіцкага і Мікалай Наумік з Хатыніцкага лясніцтваў.

Удзельнікі паказвалі набытыя веды і прафесійныя навыкі ў пяці конкурсных аперацыях: валцы дрэў, камбінаванай і дакладнай раскрыжоўцы, абрэзцы сучкоў і мантажу цэпу бензапілы. Перад пачаткам галоўны ляснічы Ігар Шыйч пазнаёміў прысутных з умовамі спаборніцтваў, пажадаў поспехаў.

На адведзенай дзялянцы ў Люсінскім лясніцтве шляхам жараб’ёўкі кожнаму вальшчыку “дасталася” гонкая векавая сасна. На працягу дзесяці мінут неабходна было вызначыць накірунак, у які будзе падаць дрэва, спілаваць яго такім чынам, каб ствол лёг дакладна ва ўказаную кропку. Улічвалася літаральна ўсё: адхіленне дрэва ад зададзенага накірунку падзення, глыбіня і вугал падпілу, пашкоджанне ствала і г. д. Нягледзячы на парывы ветру, большасць удзельнікаў паспяхова справіліся з гэтым  даволі нялёгкім заданнем.

У Ялоўскім лясніцтве вальшчыкаў лесу чакалі новыя выпрабаванні. Трэба было праявіць асаблівы спрыт і ўменне пры камбінаванай і дакладнай раскрыжоўцы сасновага ствала, хутка і правільна выканаць мантаж бензапілы. За бездакорныя дзеянні налічваліся самыя высокія балы.

Амаль пяць гадзін доўжыліся спаборніцтвы лепшых вальшчыкаў лесу. Яны праводзіліся ў мэтах павышэння прафесійнага майстэрства, распаўсюджвання перадавога вопыту, папулярызацыі і павышэння прэстыжу прафесій лесаводаў. Інакш кажучы, трэба было правесці ўпэўнены росчырк бензапілой, без сучка і задзірынкі.

Менавіта так, дзелавіта і па-майстэрску, справіўся з усімі патрабаваннямі ляснік Чудзінскага лясніцтва Мікалай Дайлід. Ён стаў абсалютным пераможцам. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна майстар лесу Боркаўскага лясніцтва Аляксандр Дайлід і вальшчык лесу Ялоўскага лясніцта Сяргей Канановіч. Усе яны ўзнагароджаны грашовымі прэміямі і атрымалі права ўдзельнічаць у абласных спаборніцтвах, якія адбудуцца на базе Драгічынскага лясгаса 10 ліпеня.

Міхась АРЭШКА. Фота аўтара.

Майстры сякеры і пілы

Майстры сякеры і пілы

Майстры сякеры і пілы

Майстры сякеры і пілы

Майстры сякеры і пілы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475