Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зберагчы жыццё і здароўе

За першы квартал, паводле даных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, на Ганцаўшчыне адзначаецца рэзкае зніжэнне нараджальнасці — на 28,6 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. У той жа час смяротнасць сярод насельніцтва ўзрасла на 1,7 працэнта. Прычым, сярод прычын смерці лідзіруюць хваробы сістэмы кровазвароту — 48,7 працэнта ад агульнай колькасці, анкалогія — 8,4 працэнта, а таксама няшчасныя выпадкі, атручванні і траўмы — 6,7 працэнта.

Між іншым, за апошнія гады ва ўстановах аховы здароўя Ганцаўшчыны значна палепшана матэрыяльна-тэхнічная база, практычна вырашаны і кадравыя пытанні — без перабольшвання, у раёне працуюць урачы высокай кваліфікацыі. Дык у чым жа справа? Якраз аб праблемных пытаннях і ішла размова з галоўным урачом УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзімам Сашко, якую ён сам ініцыіраваў.

Маўклівы “забойца”

Найперш Вадзім Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на праблеме, звязанай з артэрыяльнай гіпертэнзіяй. “Гэтая хвароба носіць у нас павальны характар. А да чаго яна прыводзіць — добра вядома: інфаркты і інсульты. Людзі не кантралююць свой артэрыяльны ціск, не выконваюць рэкамендацыі ўрачоў, што і прыводзіць да сумных вынікаў. Па раёне адзначаецца даволі сур’ёзны рост выпадкаў менавіта інсультаў, — адзначыў галоўны ўрач. — Прычыны яе крыюцца, на маю думку, у рэжыме харчавання, ладзе жыцця чалавека, адыгрывае ролю і спадчыннасць. Безумоўна, у апошнія гады праведзена вялікая прафілактычная работа, і многія людзі пачалі прыслухоўвацца да парад урачоў, але зараз назіраюцца трывожныя сімптомы, калі пацыенты пачынаюць адмаўляцца ад сістэматычнага лячэння — эканомяць на лякарствах…”.

Як адзначыў Вадзім Сашко, артэрыяльную гіпертэнзію неабходна пастаянна кантраляваць і карэкціраваць курс лячэння, ад гэтага залежыць, па сутнасці, жыццё чалавека. І на сённяшні дзень размова ідзе менавіта аб сістэматычнасці лячэння гэтай хваробы. Так, на гэта патрабуюцца грошы, але ці варта эканоміць на сваім жыцці? Тым больш, што, як паказала практыка, схема лячэння на беларускіх прэпаратах, а, значыць, больш танных, даволі эфектыўная. У цэнтральнай раённай бальніцы на іх выкарыстанне перайшлі на 90 працэнтаў.

Такім чынам, асноўная праблема ў недысцыплінаванасці як саміх пацыентаў, так і часта проста запушчанасці хваробы ў многіх. Артэрыяльная гіпертэнзія вельмі ўласціва людзям пасля 40 гадоў, між іншым чалавек звяртаецца па дапамогу, калі толькі вельмі прыцісне, а калі палягчае — зноў чакае да новага абвастрэння. Толькі за мінулыя выхадныя ганцаўчанам 60 разоў аказвалася неадкладная дапамога, з якіх у 40 выпадках — з прычыны артэрыяльнай гіпертэнзіі. “Ва ўсіх гэтых выпадках пытанні маглі вырашыць участковыя тэрапеўты ў рабочы час, а так дзяржаве прыходзіцца несці значныя фінансавыя затраты з-за абыякавасці людзей да свайго здароўя, бо кожны выклік хуткай дапамогі каштуе ў сярэднім 300 тысяч рублёў, — даволі эмацыянальна выказаўся Вадзім Уладзіміравіч. — Вось за першы квартал з 900 выклікаў у 650 выпадках можна было і не выязджаць. Цяпер прынята рашэнне, што пры артэрыяльнай гіпертэнзіі замест хуткай дапамогі на дом будзе прыходзіць медработнік”.

Анказахворванні

Яшчэ адно праблемнае пытанне — рост колькасці анкалагічных захворванняў. Ён адзначаецца і ў цэлым па ўсёй краіне. На думку Вадзіма Уладзіміравіча, тут шмат фактараў, галоўны з якіх — пытанні экалогіі. У той жа час аналізуючы ўсе выпадкі захворванняў па Ганцаўшчыне, галоўны ўрач адзначае праблемнае пытанне выяўлення анказахворванняў на ранняй стадыі. Людзі вельмі часта ігнаруюць медыцынскія агляды, не звяртаюцца да ўрачоў пры пагаршэнні стану здароўя. Між іншым, калі чалавек пачаў губляць вагу, у яго з’явілася бледнасць, то тут ужо неадкладна трэба звяртацца ў медустанову для абследавання, не кажучы пра іншыя сімптомы. І ці варта гаварыць, што выяўленне анказахворвання на ранняй стадыі дае высокія шанцы чалавеку вылечыцца і жыць паўнацэнным жыццём. Таму зноў жа прынята рашэнне адміністрацыяй УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” аб тым, што пры звароце ў медустанову мужчынам старэй за 40 гадоў абавязкова неабходна прайсці кабінет агляду, які адкрыўся ў гарадской паліклініцы з 1 красавіка 2015 года. Там чалавека апытаюць і пры адпаведных сімптомах накіруюць на далейшае абследаванне. Так, за красавік з 200 чалавек, якія прайшлі гэты кабінет, 40 накіравалі на далейшую кансультацыю. Гэта не значыць, што яны хворыя, але неабходна далейшае абследаванне. Што датычыцца жанчын, то тут сістэма выяўлення анказахворванняў на ранніх стадыях даўно наладжана і працуе без збояў.

Праблема суіцыдаў

Ганцавіцкі раён па суіцыдах на душу насельніцтва ў лідарах на Брэстчыне. Толькі за мінулы год добраахвотна развіталіся з жыццём 11 чалавек, сёлета — ужо 6. Кожны выпадак дэталёва аналізуецца і, як заўважае Вадзім Уладзіміравіч, праблема тут і грамадскага характару — людзі, якія здзейснілі суіцыд, як правіла, заўсёды выказваюць сваякам, суседзям ці знаёмым думкі адпаведнага характару. І тут варта падымаць трывогу — звяртацца да таго ж псіхолага, які і акажа дзейсную дапамогу. Але ёсць тут і пэўная праблема этычнага характару. У маленькім раёне, як наш, усё навідавоку і часам прыватная, інтымная інфармацыя становіцца вядомай грамадству. Каму ж хочацца, каб абмяркоўвалі яго хваробы, а тым больш, праблемы псіхалагічнага характару? Але неабходна зразумець, што здароўе, а тым больш жыццё, важней за ўсё! І галоўны ўрач па гэтым пытанні выказаўся катэгарычна: “Звяртаюся да ўсіх: калі ваш сваяк, сусед ці знаёмы выказвае розныя негатыўныя думкі, якія нават ускосна датычацца развітання з жыццём, тэлефануйце мне па нумары 2-39-83. Будзем шукаць дзейснае выйсце з сітуацыі, але ні ў якім разе чалавека нельга пакідаць аднаго, трэба яго падтрымаць, даць адчуць, што ён патрэбны і яму ёсць на каго абаперціся”.

Вораг нумар 1

Злоўжыванне спіртнымі напіткамі — праблема сацыяльная, з якой трэба змагацца ўсім грамадствам. Аматар чаркі не думае не толькі аб сабе, але і аб сваіх родных і блізкіх. І тут аднымі штрафамі не дапаможаш. І калі раней многіх яшчэ шкадавалі і не ставілі адразу на ўлік да нарколага, бо аўтаматычна для чалавека ўводзяцца даволі сур’ёзныя абмежаванні, то зараз медработнікі дзейнічаюць больш жорстка. Больш таго, пастаўлена задача правесці абследаванне ўсіх тых, хто не праходзіў медагляды больш за 2 гады. Тут стаіць патынне не толькі выяўлення ў людзей праблем з алкаголем, але і іншых хвароб — туберкулёзу, інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам, і г. д. Ад гэтага залежыць і сітуацыя з аховай здароўя ў цэлым па раёне.

Высокі ўзровень

Як мы і адзначалі на пачатку артыкула, за апошнія гады ўзровень медыцынскага абслугоўвання ў раёне значна вырас. Успамінаецца, як яшчэ

Зберагчы жыццё і здароўе

некалькі гадоў назад урач Ганцавіцкай ЦРБ накіроўваў на абследаванне УГД (ультрагукавай дыягностыкай) і па кансультацыю ў адну з прыватных медыцынскіх клінік Баранавіч. Цяпер жа практычна ўвесь комплекс любога абследавання можна прайсці ў райцэнтры. “У нас можна прайсці на сучасных апаратах любое ўльтрагукавое абследаванне, працуе і клініка-дыягнастычная лабараторыя, дзе робяцца ўсе біяхімічныя гематалагічныя віды даследаванняў, — гаворыць Вадзім Уладзіміравіч. — Тут пытанняў па дыягностыцы няма, і калі я даведаюся, што хто-небудзь адпраўляе пацыентаў у прыватныя клінікі, то яго чакае суровае пакаранне. Варта зразумець, што галоўная мэта прыватнікаў — зарабіць грошы і часта адбывалася так, што там чалавеку ставяць дыягназ, проста перапісваючы яго з лячэбнай карткі, і якія зроблены ўрачамі дзяржаўных устаноў — і не памылішся, і рабіць многага не трэба…”.

Больш таго, як адзначыў галоўны ўрач, у медустановах Ганцаўшчыны працуюць спецыялісты высокай кваліфікацыі, якія пастаянна праходзяць стажыроўку, удасканальваюць свае веды і навучаны працаваць на дыягнастычным абсталяванні. Напрыклад, з 18 мая праводзіцца ўльтрагукавае абследаванне малочнай залозы Юліяй Керус. Да яе можна запісацца на прыём па тэлефоне 2-32-71.

Гутарыў

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471