Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: шкода лясніцтву амаль на 8 мільёнаў, «хатні алкаголь» і іншыя здарэнні

Украў грошы

У сераду, 13 мая, узбуджана крымінальная справа ў адносінах жыхара вёскі Агарэвічы, раней судзімага непрацуючага мужчыны, 1976 года нараджэння. Ён 11 красавіка выбіў акно ў доме па вуліцы Садовай у Агарэвічах і ўкраў грошы ў суме 670000 рублёў.

Шкода лясніцтву

14 мая ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах невядомай асобы, якая, пашкодзіўшы агароджу, пранікла на тэрыторыю пастаяннага базіснага заказніка Круговіцкага лясніцтва ДЛГУ “Ганцавіцкі лясгас”, размешчанага ў лясным масіве каля вёскі Мельнікі. Злодзей украў 13 касет, 0,6 рулона поліэтыленавай плёнкі, 31 саджанец туі заходняй, 2 саджанцы спірэі, 50 саджанцаў кізільніку бліскучага, 16 саджанцаў чубушніку вянечнага, 8 саджанцаў фарзіцыі, 262 саджанцы буякоў. Агульная матэрыяльная шкода, нанесеная ДЛГУ “Ганцавіцкі лясгас” склала 7 мільёнаў 690 тысяч 684 рублі.

Сілай адабраў

У пятніцу, 15 мая, па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС узбуджана крымінальная справа ў адносінах жыхара вёскі Малькавічы, 1987 года нараджэння. Мужчына, будучы неаднаразова судзімым, у стане алкагольнага ап’янення пранік у дом па вуліцы Задубенскай у Малькавічах, дзе, з прымяненнем насілля, адкрыта ўкраў у гаспадыні 1 мільён рублёў.

Бацькі і дзеці

У гэты ж дзень была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да грамадзяніна, 1983 года нараджэння, жыхара вёскі Чудзін. 18 красавіка ён, знаходзячыся ў п’яным стане, наўмысна пабіў свайго бацьку, 1960 года нараджэння з-за асабістых негатыўных адносін да яго. Пацярпеўшы атрымаў цялесныя пашкоджанні ў выглядзе закрытага пералому рэбраў і адкрытага пералому касцей носа.

“Хатні” алкаголь

15 мая паступіў рапарт начальніка аддзялення прафілактыкі і аховы правапарадку Ганцавіцкага РАУС аб тым, што ў домаўладанні жыхаркі вёскі Шашкі былі выяўлены алкагольныя напоі — віно пладова-ягаднае і гарэлка, агульным аб’ёмам 10,7 літра. Таксама было ўстаноўлена, што жанчына, карыстаючыся тым, што ў гэты дзень продаж алкагольнай прадукцыі ў горадзе і раёне быў забаронены, наладзіла свой “малы бізнэс”. А менавіта, прадавала алкаголь жадаючым па завышанай цане.

Праверку па справе праводзіць РАУС.

Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: шкода лясніцтву амаль на 8 мільёнаў, «хатні алкаголь» і іншыя здарэнні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472