Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пляжныя злачынцы

Пляжныя злачынцы

15 мая на Ганцаўшчыне адкрыўся купальны сезон. І калі для простых жыхароў горада і раёна гэтая навіна выклікала радасць і прадчуванне цудоўнага адпачынку, то для супрацоўнікаў праваахоўных органаў пачынаецца сапраўды “гарачая” пара. Уся справа ў тым, што з пачаткам купальнага сезона павялічваецца колькасць крадзяжоў на пляжах раёна. Згодна статыстыкі такі від злачынства вельмі распаўсюджаны ў летні перыяд.

Як расказвае начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ганцавіцкага РАУС Віталь Чабатарэнка адрозніць злачынцу ад простага адпачываючага вельмі цяжка. Як правіла, сваю будучую ахвяру ён выбірае загадзя: прыглядаецца да людзей на пляжы, да іх маёмасці. “На вока” вызначае, у каго з сабой дарагі мабільны тэлефон, фотаапарат, кашалёк з грашыма, упрыгожванні з каштоўных металаў, а потым, калі грамадзяне ідуць купацца, непрыкметна здзяйсняе крадзеж. Бяда ў тым, што адпачываючыя, калі ідуць у ваду, часта пакідаюць свае рэчы на пляжы, кладуць пад пакрывала або ў сумку, а гэта даволі легкадумна і небяспечна.

— Што неабходна зрабіць, каб не трапіць у поле зроку злачынцы?

— Каб не стаць ахвярай крадзяжу на пляжы неабходна памятаць некаторыя правілы. Не варта браць з сабою на пляж шмат грошай — невялікай іх сумы будзе дастаткова каб набыць, напрыклад, напітак ці марожанае. Пярсцёнкі, бранзалеты і гадзіннікі на пляж і ўвогуле варта не браць.

Мабільныя тэлефоны, ноутбукі і іншую тэхніку таксама не абавязкова несці з сабой — упэўнены, што адпачыць з сябрамі і пабыць гадзіну-другую без сродкаў тэхнічнага прагрэсу — можна.

Што датычыцца фотаапаратаў, то, зразумела: знаходзячыся на адпачынку хочацца захаваць у памяці кожную хвіліну. Але калі ідзеш на пляж адзін, то я б рэкамендаваў абысціся без фотаапарата, або адмовіцца ад купання.

— Калі ж усё-такі каштоўныя рэчы былі прынесены на пляж?

— Не пакідайце іх без увагі, заўсёды трымайце ў полі свайго зроку. Пастарайцеся не засынаць на пляжы, закрываючы твар ад сонечных промняў. Па магчымасці, адпачывайце ў кампаніі сяброў: будзе каму прыглядзець за рэчамі, а купацца можна хадзіць па чарзе. І, канешне, не злоўжывайце спіртнымі напіткамі — у п’янага чалавека ўкрасці намнога лягчэй, чым у цвярозага.

Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475