Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сітуацыя на прамысловых прадпрыемствах раёна

У прамысловасці працуюць шэраг прадпрыемстваў раёна, і ад іх эфектыўнай дзейнасці залежаць, як аб’ём грашовых

Сітуацыя на прамысловых прадпрыемствах раёна

паступленняў у бюджет, так і ўзровень дабрабыту людзей, якія шчыруюць на вытворчасці.

У цэлым аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі на Ганцаўшчыне за першы квартал 2015 года склаў 66,4 мільярда і павялічыўся на 42,6 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам 2014 года. У той жа час ніжэй гэтага ўзроўню спрацавалі ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс” — рост 16,1 працэнта.

ААТ “Модуль”: сітуацыя стабілізуецца

Безумоўным лідарам па вытворчасці стаў ААТ “Модуль”, яго доля ў вытворчасці прамысловай прадукцыі склала 22 працэнты ад агульнага аб’ёму. На прадпрыемстве за першыя тры месяцы 2015 года выпушчана прадукцыі на 14,4 мільярда рублёў. Гэта на 62,7 працэнта больш чым за адпаведны перыяд мінулага года. Больш таго, арганізацыяй адгружана прадукцыі партнёрам на суму 15,7 мільярда рублёў, што ў два разы перавышае аналагічны леташні паказчык.

Відавочна, што на “Модулі” з прыходам новага антыкрызіснага ўпраўляючага Юрыя Цішына актывізавалася работа па пошуку новых рынкаў збыту. Сёлета за першы квартал заключана дагавораў на пастаўкі прадукцыі ўжо на 20,6 мільярда рублёў. Калі летась асноўнымі заказчыкамі прадукцыі былі жыллёва-камунальныя гаспадаркі вобласці, то зараз на іх долю прыпадае толькі 50 працэнтаў. Наладжваюцца партнёрскія сувязі з будаўнікамі, з якімі заключана дагавораў на 3,6 мільярда рублёў. Ажыццёўлены пастаўкі прадукцыі і  прадпрыемствам раённых газавых гаспадарак на агульную суму 1,4 мільярда рублёў. Нарэшце “Модуль” выйшаў і на рынак іншых рэгіёнаў краіны, з суб’ектамі гаспадарання якіх заключаны дагаворы на 4,6 мільярда рублёў. У красавіку пакет заказаў толькі з Гомельскай і Гродзенскай абласцей склаў 7 мільярдаў рублёў. Не меншыя аб’ёмы вытворчасці запланаваны і на май.

У цэлым сітуацыя на прадпрыемстве па загрузцы вытворчых магутнасцей стабілізуецца. Хаця ў эканамічным плане яшчэ вельмі шмат пытанняў, бо чыстыя страты склалі амаль 15 мільярдаў 860 мільёнаў рублёў. Уніз, у асноўным, прадпрыемства пацягнула даацэнка крэдытаў, у свой час атрыманых у замежнай валюце.

На сённяшні дзень кіраўніцтвам ААТ “Модуль” прымаюцца меры па зніжэнні сабекошту прадукцыі. Улічваючы, што вялікая доля расходаў прыпадае на сыравіну, прапрацоўваецца пытанне супрацоўніцтва з іншымі яе вытворцамі. Таксама антыкрызісным упраўляючым вядзецца распрацоўка бізнэс-плана санацыі прадпрыемства тэрмінам на 5 гадоў.

Сыравіна і аплата прадукцыі

На 3 мільярды рублёў зніжаны аб’ём вытворчасці ААТ “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”. Банальнай прычынай гэтага стала адсутнасць сыравіны — насення рапсу — для перапрацоўкі. На сённяшні дзень цэх па вытворчасці рапсавага алею працуе на давальніцкай сыравіне.

У той жа час праблем з выпускам прадукцыі няма на камбінаце панэльнага домабудавання. Там выпушчана прадукцыі на 19,2 мільярда рублёў (тэмп росту да першага квартала 2014 года — у 2,4 раза). Загрузка вытворчых магутнасцей склала 80 працэнтаў. Але прадпрыемства мае вялікую дэбіторскую запазычанасць, яму заказчыкі запазычылі на канец красавіка без малога больш за 25 мільярдаў рублёў. Гэта сур’ёзная праблема, над якой працуе кіраўніцтва прадпрыемства. Больш таго прадпрыемства забяспечана заказамі толькі да верасня і неабходна тэрмінова шукаць заказы.

Падрыхтаваў Аляксей ГРУШЭВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476