Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Стартаваў адкрыты футбольны турнір “Кубак пераможцаў”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

У спаборніцтвах прымаюць удзел каманды з Баранавіч і Клецка, а таксама мінулагодні чэмпіён Ганцавіцкага раёна

Стартаваў адкрыты футбольны турнір “Кубак пераможцаў”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

“Будаўнік — ПМК-14” і бронзавы прызёр — футбольная дружына з аграгарадка Хатынічы.

1 і 3 мая адбыліся паўфінальныя сустрэчы.

“Будаўнік — ПМК-14” праводзіў матч у Баранавічах. Гэтая гульня прайшла у даволі роўнай барацьбе. У першым тайме сапернікі абмяняліся галамі. На 5-й хвіліне нападаючы гаспадароў Сяргей Грыц адкрыў лік, а праз некалькі хвілін цэнтральны паўабаронца ганцаўчан Аляксандр Харлаогійн аднавіў раўнавагу.

Больш інтрыгуючай і непрадказальнай аказалася другая палова матча. Мяркуйце самі. На 57-й хвіліне нападаючы Аляксандр Ходар вывеў ганцаўчан наперад — 2:1. За дзве мінуты да заканчэння асноўнага часу гульні баранавіцкі нападаючы Аляксей Ахрэмка зноў зрабіў лік нічыйным — 2:2. Здавалася, для выяўлення пераможцы спатрэбіцца серыя пасляматчавых пенальці. Аднак на апошняй хвіліне асноўнага часу нападаючы “Будаўніка” Аляксандр Ходар афармляе дубль і ставіць канчатковую кропку. 3:2 — нялёгкі выйгрыш ганцаўчан.

У другім паўфінальным матчы футбалісты з аграгарадка Хатынічы гулялі ў Клецку. Моцная каманда гаспадароў, забіўшы па два галы ў кожным тайме, не пакінула ніякіх шанцаў гасцям.

9 мая на стадыёне Ганцавіцкай СДЮШАР адбудуцца рашаючыя матчы. Трэцяе прызавое месца будуць аспрэчваць каманды Хатыніч і Баранавіч. Пачатак гульні ў 15 гадзін.

Безумоўна, вялікую цікавасць у балельшчыкаў выклікае фінал. За перамогу ў турніры пазмагаюцца “Будаўнік — ПМК-14” і каманда з Клецка. Матч пачнецца ў 17 гадзін.

Па выніках турніру пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны кубкам і медалямі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Міхась АРЭШКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469