Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Скажам вайне — “Не!”

Скажам вайне — “Не!”

Застаюцца лічаныя дні да знамянальнай даты — 70-годдзя Вялікай Перамогі. У грамадскіх арганізацыях, працоўных калектывах, школах вядзецца работа па падрыхтоўцы да гэтага свята. Сем дзесяцігоддзяў таму назад заплочана за мір мільёнамі чалавечых жыццяў. Беларусы гэта добра ведаюць. Мы жадаем міру ўсім нашым сябрам і суседзям. Не можам раўнадушна глядзець на тое, як у суседняй краіне гінуць дзеці, становяцца калекамі тыя, хто яшчэ зусім нядаўна быў дужым і жыццярадасным, застаюцца без жылля і элементарных прадуктаў мірныя жыхары, як разбураюцца дзіцячыя садкі, школы, бальніцы.

Сёння нават дашкольнікі разумеюць, што вайна нясе боль, страты, гора, слёзы, голад.

Вялікую работу праводзім па патрыятычным выхаванні і мы ў нашай дашкольнай установе, бо прыйдзе час, і сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, выхаваць асобу з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднага краю, з ведання яго гісторыі, бо нельга зразумець цяперашняе і будучае, не ведаючы мінулага!

Мы ўдзячныя за шчаслівае сённяшняе жыццё і жыццё нашых аднавяскоўцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Нашы выхаванцы аб гэтым ведаюць. На занятках падчас гутарак, па фотаздымках неаднаразова ў даступнай форме выхавальнікі знаёмілі дзяцей з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны в. Раздзялавічы. На жаль, ніхто з іх не дажыў да 70-годдзя Перамогі, але памяць аб іх жыве ў нашых сэрцах. Падчас правядзення работы (прагляду фотаальбомаў, відэафільмаў, вывучэння вершаў і песень на гэтую тэматыку, конкурсу дзіцячых малюнкаў “Вайне — не”) дзеці ўсведамляюць, што, дзякуючы адзінству многіх народаў, мужнасці салдат розных дзяржаў, свет быў выратаваны ад гібелі, народ Беларусі мужна змагаўся з ворагам.

У нашай рэспубліцы праводзяцца розныя акцыі, прысвечаныя знамянальнай даце. Мы вырашылі, што таксама прымем удзел у акцыі — можам высадзіць 70 кветак каля помнікаў. А на тэрыторыі аграгарадка Раздзялавічы — тры помнікі: “Ахвяры фашызму“, помнік лётчыку —Івану Васільевічу Новікаву, помнік аднавяскоўцам, якія не вярнуліся з поля бою.

Штогод нашы выхаванцы прымаюць удзел у мітынгу, прысвечаным Дню  Перамогі. Не выключэннем будзе і гэты год. Дзеці  прымуць удзел у святкаванні і ўскладуць кветкі .

У нас таксама наладжана работа з сельскай і школьнай бібліятэкамі, з якімі мы праводзім сумесна шмат мерапрыемстваў. Напрыклад, на гэтым тыдні нашых выхаванцаў запрасілі на патрыятычную гадзіну “Праз 70 гадоў пасля Перамогі”.

Вялікую ўвагу па патрыятычным выхаванні надаём супрацоўніцтву з бацькамі. У кожнай групе дзеці разам з бацькамі робяць паштоўкі сваімі рукамі, якія яны падораць удовам ці сваякам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Падводзячы вынікі зробленай рабоце, мы прыйшлі да высновы: як хораша на свеце без вайны, як добра жыць на зямлі, радавацца цёплым веснавым дням, спакойна лажыцца спаць і ўставаць, каб вітаць новы шчаслівы дзень.

Таму ўсе дружна кажам вайне: “Не!”.

Раіса Рабцэвіч,

выхавальнік дашкольнай

 адукацыі ДУА “Яслі-сад

в. Раздзялавічы”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 380

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 472