Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каб менш было няшчасных выпадкаў

Каб менш было няшчасных выпадкаў

Злёт юных інспектараў дарожнага руху, які прайшоў нядаўна на базе СШ № 2 г. Ганцавічы, — далёка не новае мерапрыемства, і накіраваны ў першую чаргу на прадухіленне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, а таму ўсе яго этапы дапамагаюць дзецям даведацца і запомніць правілы паводзін на дарогах.

Усяго ў злёце юных інспектараў дарожнага руху прынялі ўдзел 14 атрадаў з 14 устаноў адукацыі раёна. Кожны атрад складаўся з васьмі чалавек, а гэта значыць, што ўсяго дзяцей-удзельнікаў было 112.

Злёт праходзіў у пяць конкурсных этапаў. Першы этап заключаўся ў тым, што кожны з удзельнікаў павінен быў адказаць на 10 пытанняў, звязаных з правіламі дарожнага руху. Другі этап патрабаваў ад удзельнікаў пераадолення трасы з элементаў фігурнага кіравання веласіпедам. На трэцім этапе навучэнцы школ раёна дэманстравалі свае навыкі ў аказанні першай дапамогі пацярпелым. Былі таксама і два творчыя этапы. Падчас першага з іх кожная каманда прадстаўляла адзіную праграму, якая прапагандуе захаванне ПДР, бяспечныя паводзіны на дарозе і дзейнасць атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. А на другім творчым этапе кожная з каманд-удзельніц прадэманстравала ўласны ролік аб дзейнасці атрада юных інспектараў руху і новых формах работы па прапагандзе ПДР.

Каб менш было няшчасных выпадкаў

Несумненна, усе каманды выступілі годна і паказалі, што напрацаваныя імі матэрыялы можна выкарыстоўваць для таго, каб расказаць іх аднагодкам аб паводзінах на дарогах. Аднак месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца — за камандай Любашаўскай базавай школы; другое заняла каманда гімназіі г. Ганцавічы; трэцяе месца — сярэдняя школа № 3 г. Ганцавічы.

Усе ўдзельнікі і прызёры ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі, набытымі дзякуючы ўдзелу ў мерапрыемстве многіх з індывідуальных прадпрымальнікаў нашага раёна. А таму арганізатары злёту: аддзел адукацыі, спорту і турызму і аддзел унутраных спраў Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта, выказваюць падзяку Валерыю Міхейкіну, Аляксандру Семечку, Галіне Чумаковай, Мікалаю Лойку, Леаніду Купрыяновічу, раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа і асабіста яго старшыні Ганне Смоліч, а таксама ДУА “Ганцавіцкая сярэдняя школа № 2” і асабіста яе дырэктару Дзмітрыю Махцею за арганізацыю мерапрыемства.

Безумоўна, падобныя мерапрыемствы, спрыяюць прадухіленню няшчасцяў, якія могуць адбыцца з дзецьмі з-за няведання ПДР. Але, нягледзячы на гэта, кожны з бацькоў павінен самастойна дапамагчы свайму дзіцяці разабрацца ў тым, як трэба сябе паводзіць на дарозе, і тады няшчасных выпадкаў, несумненна, стане ў шмат разоў менш.

Аляксандра ГУРМАН.

НА ЗДЫМКАХ: уверсе — падчас другога этапа злёту; унізе — урачыстая лінейка перад пачаткам злёту.

Фота Ксеніі ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471