Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Забойства ў Малькавічах — усе падрабязнасці справы

У штодзённых клопатах мы і не задумваемся, наколькі крохкае чалавечае жыццё. Між іншым, яно для кожнага — самае дарагое, што ў яго ёсць. Можна паправіць здароўе, вырашыць фінансавыя пытанні, знайсці сваё шчасце з любімым чалавекам, але калі абрываецца жыццё, то ўжо нічога не вернеш, не выправіш… І самае жудаснае, калі людзі нясуць смерць адзін аднаму. Для загінуўшага ўжо не мае значэння — наўмысна гэта зроблена, па неасцярожнасці ці выпадкова. Мае значэнне для нас, жывых.

Нядаўна прайшлі пасяджэнні суда Ганцавіцкага раёна, на якіх разглядаліся крымінальныя справы: па драме ў Малькавічах, дзе забілі жанчыну, а таксама па трагічнай смерці мужчыны, прычынай якой стала траўма, атрыманая на вытворчасці. Абставіны спраў абсалютна розныя, але вынік адзін.

Малькавіцкі забойца

Пачатак гэтага года ў вёсцы Малькавічы быў азмрочаны сямейнай драмай: падчас п’янай сваркі забілі жанчыну. Першапачатковыя дадзеныя былі

Забойства ў Малькавічах — усе падрабязнасці справы

супярэчлівымі. У міліцыю патэлефанаваў муж загінуўшай Яўген Буйкевіч і паведаміў, што яго цешча нажом ударыла сваю дачку і тая памерла. На месцы здарэння, па месцы жыхарства загінуўшай, у сваю чаргу, жанчына расказала супрацоўнікам міліцыі, што менавіта зяць і забіў яе дачку. Ужо ў райаддзеле міліцыі, куды абодва фігуранты трагедыі  былі дастаўлены для далейшага разбіральніцтва, Яўген Буйкевіч пачаў мяняць свае паказанні, у выніку ў яго было пяць розных версій трагедыі. Але потым прызнаў, што менавіта ён трымаў у руках нож.

Непасрэдна на судзе Буйкевіч сваю віну ў смерці жонкі прызнаў часткова і паказаў, што з раніцы 4 студзеня 2015 года, знаходзячыся на кухні па месцы жыхарства, разам са сваёй жонкай і цешчай распіваў віно. Прыкладна ў 17 гадзін у яго з жонкай ўзнікла сварка з-за таго, што яна зрушыла ўнітаз ва ўборнай, а таксама патрабавала яшчэ грошы на спіртное. Падчас гэтага мужчына стаяў з нажом і рэзаў каўбасу, а яго жонка сядзела за сталом. І калі яна пачала ўставаць, то ён павярнуўся да яе і так атрымалася, што нож выпадкова трапіў жанчыне ў грудзі… Да такой інтэрпрэтацыі падзей падсудным суд аднёсся скептычна. Па-першае, паказанні Яўгена Буйкевіча, як на папярэднім следстве, так і на судовым пасяджэнні, былі супярэчлівымі і непаслядоўнымі. Па-другое, па заключэнні эксперта відавочна, што пры правядзенні судова-медыцынскай экспертызы трупа загінуўшай устаноўлена асаблівасць колата-рэзанага пашкоджання грудзі, а менавіта, нажавога ранення глыбінёй каля 10 сантыметраў. У той жа час даўжыня ляза нажа, якім і нанесена раненне, складала 10,9 сантыметра. Такім чынам, лязо пагрузілася амаль поўнасцю ў цела, што не магло проста адбыцца выпадкова. Удар быў нанесены наўмысна. Гэта пацвярджалася таксама вынікамі іншых праведзеных экспертыз.

Варта адзначыць, што падсудны дагэтуль судзімасцей не меў, станоўча характарызаваўся па месцы работы (працаваў вадзіцелем Малькавіцкай участковай бальніцы), ды і пацярпелыя — цешча і дачка прасілі аб нястрогім пакаранні. У той жа час, злачынства Буйкевіч здзейсніў у стане алкагольнага ап’янення. І ацэньваючы сабраныя па справе доказы ў іх сукупнасці, суд палічыў поўнасцю даказанай віноўнасць Яўгена Буйкевіча ў забойстве яго жонкі і вынес прысуд: назначыць яму пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Застаецца толькі дадаць, што адпаведна заключэнню экспертызы, Буйкевіч пакутуе на сіндром залежнасці ад алкаголю (хранічным алкагалізмам) і да яго суд палічыў неабходным прымяніць прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Калі разглядаць пытанні прафілактыкі сямейна-бытавога насілля, то такі факт вельмі насцярожвае — чалавек пакутуе на хранічны алкагалізм і ў той жа час працуе на даволі адказнай рабоце. А менавіта п’янства і давяло Буйкевіча да цяжкага злачынства.

Смяротны “кідок”

Прафілактыцы траўматызму на вытворчасці надаецца даволі сур’ёзная ўвага з боку органаў дзяржаўнага кіравання і ўстаноў, якія ажыццяўляюць адпаведны кантроль за выкананнем правілаў аховы працы. Але штогод адбываюцца выпадкі, калі супрацоўнікі арганізацый раёна атрымліваюць на рабоце траўмы. Адладжаная сістэма дае збой з-за так званага чалавечага фактару і ў выніку людзі атрымліваюць цялесныя пашкоджанні, а іншы раз і гінуць. Так атрымалася і на Ганцавіцкім камбінаце панэльнага домабудавання.

Летась лістападаўскім днём рабочыя прадпрыемства ўбіралі бетонную сцяжку на даху аднаго з вытворчых памяшканняў і адзін з іх — цясляр КПД Анатоль Сукач — скінуў кавалак бетону ўніз на зямлю, які трапіў па галаве мужчыне, зваршчыку прадпрыемства. Нягледзячы на атрыманую траўму, ён знаходзіўся ў прытомнасці і ад шматкратнай прапановы паехаць у бальніцу адмовіўся, папрасіў толькі адвезці яго дамоў, што і было зроблена на службовым аўтамабілі. На наступны дзень стан здароўя пацярпелага значна пагоршыўся, і яго з дому забралі ў бальніцу, дзе праз дзевяць дзён мужчына памёр. Як устанавіла эспертыза, менавіта ўдар кавалкам бетону і стаў прычынай гібелі.

На судовым пасяджэнні Анатоль Сукач сваю віну ў прычыненні смерці па неасцярожнасці не прызнаў і паведаміў, што адбылося гэта выпадкова — неаднаразова, перад тым як скінуць кавалак бетону на зямлю глядзеў, каб нікога ўнізе не было і толькі калі ўжо зрабіў гэта, убачыў, як да месца, куды ляцеў “груз” хутка ідзе пацярпелы. Анатоль Сукач нават адзначыў, што паспеў выкрыкнуць імя мужчыны ўнізе, але той не паспеў ухіліцца. Гэтыя сцвярджэнні не адпавядаюць рэчаіснасці па адной простай прычыне — абвінавачваемы сам сказаў, што неаднаразова глядзеў на зямлю, каб нікога там не было, а да бліжэйшых дзвярэй, усцяж сцяны будынка, дзе мужчына скідваў кавалкі бетону, прыкладна каля 30 метраў. Такім чынам, ні адзін чалавек не можа пераадолець такую дыстанцыю і трапіць пад кавалак бетону, кінутага з вышыні 8,5 метра.

Што датычыцца менавіта пытанняў аховы працы, то і інструктаж з рабочымі, што працавалі на даху, быў праведзены, ды і ўказанняў ім скідваць той бетон ніхто не даваў. Навідавоку, элементарная бяздумнасць учынкаў чалавека, якая і прывяла да трагедыі.

Прыгавор суда быў адназначным: Анатоля Сукача прызнаць вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці і назначыць яму пакаранне — два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

У гэтай справе засталося некалькі пытанняў, на якія варта звярнуць увагу. З самага пачатку, калі чалавек атрымаў траўму, а тут размова ідзе аб цяжкіх цялесных пашкоджаннях, неабходна было яго ў любым выпадку даставіць адразу ж у бальніцу. Зафіксаваць сам факт здарэння і правесці медыцынскі агляд усіх фігурантаў выпадку. Але нічога гэтага не было зроблена. Такія дзеянні можна трактаваць і як жаданне ўсіх замаўчаць факт вытворчага траўматызму. З кіраўніцтвам прадпрыемства тут усё зразумела, як і з самім пацярпелым, калі ён першапачаткова паказаў, як трапіў у бальніцу, што атрымаў траўму пры падзенні з веласіпеда. Безумоўна, зараз ужо цяжка гаварыць, ці змаглі б медработнікі захаваць жыццё мужчыне, калі б ён адразу звярнуўся да іх, але варта разумець, што ў такіх выпадках трэба дзейнічаць адназначна, а не спадзявацца на тое, што ану ж, абыдзецца…

Вось так, іншы раз, звычайная неабдуманасць дзеянняў, халатнасць становяцца прычынай гібелі людзей.

х х х

На сённяшні дзень прыгаворы суда ў адносінах Яўгена Буйкевіча і Анатоля Сукача не ўступілі ў законную сілу, бо асуджаныя іх абскардзілі ў Брэсцкі абласны суд.

Вадзім Багатка,

намеснік пракурора Ганцавіцкага раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469