Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пачні з сябе!

Пачні з сябе!

Па прапанове Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па ўсім свеце з 1 красавіка па 1 мая праходзіць месячнік бязвыплатнага донарства крыві з мэтай яго папулярызацыі.

На Ганцаўшчыне найбольш актыўна ў дабрачыннай акцыі пад назвай “Бязвыплатнае донарства пачынаецца з мяне!” прымаюць удзел работнікі медыцынскіх устаноў і станцыі пералівання крыві. Учора з самага ранку, яшчэ не было і 8 гадзін, у аддзяленні забору крыві раённай станцыі пералівання крыві было шматлюдна. Людзі, чыё прызванне — захоўваць здароўе і выратоўваць жыццё, разумеючы наколькі важны сам сэнс акцыі, па закліку душы прыйшлі, каб унесці свой уклад у агульную справу… Дарэчы, менавіта сярод супрацоўнікаў медустаноў раёна вельмі шмат донараў. Напрыклад, хірург-анколаг Марына Кузуёк, маючы рэдкую групу крыві, прынцыпова заўсёды здае яе бясплатна, больш за 110 кроваздач за многія гады зрабіла супрацоўніца станцыі пералівання крыві Ніна Збродава, уносяць свой уклад у выратаванне жыцця людзей і тэхнік гэтай установы Аляксандр Літвіновіч, санітарка Валянціна Купрыянік, медсястра Таццяна Дыдышка і многія іншыя.

Дарэчы, як расказала загадчыца аддзялення камплектацыі донарскіх кадраў станцыі пералівання крыві Таццяна Мацвеева, разам з медыкамі да акцыі далучаюцца і іншыя грамадзяне. Так, літаральна першым, хто адгукнуўся і бязвыплатна здаў кроў, стаў старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Віктар Супрун. “Даведаўшыся аб акцыі, адразу вырашыў прыняць у ёй удзел, — адзначыў Віктар Міхайлавіч. — Наша жыццё і дабрабыт, у рэшце рэшт, залежаць ад учынкаў кожнага з нас і, каб зрабіць гэты свет лепшым, не трэба многа. Варта толькі пачаць з сябе: несці дабро, адгукацца на чужы боль, дапамагаць па меры магчымасці іншым людзям…”.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: донар — тэхнік станцыі пералівання крыві Аляксандр Літвіновіч, які прыняў удзел у акцыі, а таксама санітарка Валянціна Купрыянік і медсястра Іна Гарадзецкая.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476