Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Узрыванебяспечны прадмет: меры перасцярогі пры яго выяўленні

Узрыванебяспечны прадмет: меры перасцярогі пры яго выяўленні

На сельскагаспадарчых угоддзях раёна і прысядзібных участках зараз актыўна праводзяцца палявыя работы. Як паказвае практыка апошніх гадоў, ёсць верагоднасць выяўлення на месцах работ узрыванебяспечных прадметаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Як сведчыць статыстыка смярцей у выніку дэтанацыі боепрыпасаў у наш час, дык большая частка “падрываў” адбывалася ў некалькіх сітуацыях: пры спробе разабраць узрыванебяспечны прадмет; пры спробе транспартаваць, перамяшчаць яго; дэтанацыя пад уздзеяннем тэмпературы (калі боепрыпасы траплялі ў касцёр).

Каб пазбегнуць непрыемных выпадкаў, трэба ведаць і выконваць агульныя правілы бяспекі. Нельга чапаць незнаёмыя прадметы — нягледзячы на час, механічныя ўзрывальнікі маглі захавацца — некаторыя дэталі боепрыпасаў зроблены з матэрыялаў, якія не падвяргаюцца карозіі (латунь, нержавеючая сталь). Нават часткі, асколкі боепрыпасаў могуць уяўляць небяспеку для жыцця чалавека.

Памятайце, міна не заўсёды падобная на міну, а граната на гранату, большая частка небяспечных прадметаў здаюцца бясшкоднымі.

Старая гарэлачная або піўная бутэлька з вадкасцю — з вялікай верагоднасцю здольны аказацца “шкляной гранатай” — бутэлькай з самазагаральнай на паветры гаручай сумессю, тэмпература гарэння якой каля 1000 градусаў. Забараняецца кідаць незнаёмыя прадметы ў касцёр. Адпачываючы на ўлонні прыроды, уважліва правярайце месца, на якім збіраецеся развесці касцёр, на глыбіні 5 сантыметраў у зямлі можа знаходзіцца ўсё што заўгодна.

Што неабходна рабіць пры выяўленні прадмета, які падобны на ўзрыванебяспечны?

Першае і асноўнае правіла: тэрмінова спыніць усе работы. Ні ў якім выпадку не чапаць знойдзены прадмет. Папярэдзіць акружаючых аб рэальна існуючай небяспецы, а таксама папярэдзіць свайго ўчастковага інспектара міліцыі або дзяжурнага па раённым аддзеле міліцыі па тэлефоне 102, дзяжурнага па РАНС па тэлефоне 101 і абавязкова дзяжурнага па райваенкамаце па тэлефоне 2-11-70.

Памятайце: элементарныя меры перасцярогі дапамогуць выратаваць здароўе і жыццё вам і вашым блізкім.

Валерый КАСЯНЮК, ваенны камісар Ганцавіцкага раённага ваеннага камісарыята, падпалкоўнік.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475