Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зноў у прызёрах

Зноў у прызёрах

У Пінску прайшла абласная спартакіяда школьнікаў па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2001 — 2002 гадоў нараджэння і маладзей.

Удзел у першынстве прынялі і барцы Ганцавіцкай СДЮШАР, прычым у чарговы раз выступленне нашых хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалася паспяховым. У камандным заліку і сярод юнакоў, і сярод дзяўчат каманда Ганцавіцкай СДЮШАР заняла другое месца.

У спаборніцтвах сярод хлопчыкаў у сваіх вагавых катэгорыях пераможцамі сталі Дзмітрый Дзенісеня і Ягор Сіліцкі. На другую прыступку п’едэсталу падняліся Ілья Кандратовіч, Мікалай Паўлюк і Вадзім Дзенісеня. Трэцяе месца заняў Уладзіслаў Паўловіч.

На рахунку ганцавіцкіх дзяўчынак тры першыя месцы (Крысціна Каржанеўская, Таццяна Блінкоўская і Яна Агафонава), два другія (Дарья Буйкевіч і Людміла Палазок) і тры трэція (Ульяна Насковіч, Дзіяна Пішч і Кацярына Багатырова).

Дарэчы, пераможцы спартакіяды, у тым ліку 5 ганцаўчан, у складзе абласной каманды будуць абараняць гонар Брэстчыны на аналагічных рэспубліканскіх спаборніцтвах.

А ўжо 18 красавіка ганцавіцкія барцы ў тым жа складзе прынялі ўдзел у адкрытым рэспубліканскім турніры па вольнай барацьбе памяці майстра спорту міжнароднага класа, заслужанага трэнера СССР і Рэспублікі Беларусь А. Ф. Зялёнкі, які праходзіў у Клецку. Там, сярод 12 каманд, у агульнакамандным заліку ганцаўчане занялі трэцяе месца.

У асабістым першынстве сярод хлопчыкаў і дзяўчынак у сваіх вагавых катэгорыях перамогу атрымалі: Дзмітрый Дзенісеня, Таццяна Блінкоўская і Яна Агафонава. Другімі сталі Ягор Сіліцкі і Дар’я Буйкевіч. Трэція месцы занялі Мікалай Паўлюк, Ілья Кандратовіч, Канстанцін Івановіч, Людміла Палазок і Кацярына Лашко.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476