Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каб пазбегнуць інфаркту і інсульту

Каб пазбегнуць інфаркту і інсульту

У медыцынскай практыцы даводзіцца сутыкацца з рознымі сітуацыямі, у якіх аказаліся пацыенты, але вельмі часта да бальнічнага ложка іх прыводзіць адна і тая ж прычына.

Напрыклад, жанчына сярэдняга ўзросту ўжо даўно пакутуе ад павышанага артэрыяльнага ціску і галаўнога болю. Наведвае ўрачоў рэгулярна і, здаецца, што ўсё без сэнсу… Аднойчы забыла прыняць таблеткі (дарэчы, 3 дні назад таксама, як і тыдзень да гэтага) і жудасна разбалелася галава. Выклікала хуткую дапамогу. Медыкі прыехалі і дапамаглі. І так працягваецца не адзін год. У выніку такога несістэматычнага лячэння сасуды галаўнога мозгу не вытрымалі нагрузкі і ўсё закончылася інсультам, адсутнасцю магчымасці размаўляць і непрацуючай правай рукой.

А вось мужчына ў поўным росквіце сіл працуе на добрай і даволі адказнай пасадзе. І іншы раз у яго нешта шчыміць у грудзях, сціскае…. Жонка яго просіць: “Ідзі да ўрача!”, але куды там, работа, клопаты, ды яшчэ малады — якія ўрачы! А ў чарговы раз так сціснула… і “ляціць” машына хуткай дапамогі да новага пацыента, у якога інфаркт міякарда (добра, што паспелі). А потым у чалавека доўгі этап рэабілітацыі — тут не да работы, як бы паправіцца.

Такіх несуцяшальных гісторый, на жаль, вельмі многа. У нашым раёне толькі за першыя тры месяцы з пачатку года зафіксавана 5 інфарктаў міякарда і 22 інсульты. Даволі буйная лічба для невялікай Ганцаўшчыны. За гэтымі лічбамі стаяць рэальныя чалавечыя лёсы. І ў большасці выпадкаў рэкамендацыі ўрачоў хворымі не выконваліся. А, між тым, штодзённы сістэматычны прыём назначаных урачом прэпаратаў вельмі важны. Падбор прэпаратаў выконваецца, улічваючы індывідуальныя асаблівасці пацыента, кожную канкрэтную сітуацыю. Часта працэс лячэння вельмі працяглы, але і вынік гаворыць сам за сябе — значнае паляпшэнне самаадчування і звядзенне да мінімуму сасудзістых катастроф.

Трэба памятаць, што назначаныя ўрачом медыкаменты неабходна прымаць сістэматычна. Для таго, каб выявіць безсімптомныя захворванні ці ўдакладніць дыягназ, нельга ігнараваць наведванне паліклінікі і праходжанне штогадовых дыспансерных аглядаў.

Калі ў чалавека ці ў яго блізкіх ёсць праблемы са здароўем, варта задумацца — можа не трэба даводзіць сітуацыю да цяжкага фіналу. Неабходна клапаціцца аб сваім здароўі, а, значыць, наведваць урачоў і мэтанакіравана выконваць іх рэкамендацыі.

Ірына Комар, урач-кардыёлаг УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475