Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Парк роўных магчымасцей”

“Парк роўных магчымасцей”

Нядаўна ў дзяржаўнай установе адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ганцавіцкага раёна” прайшло мерапрыемства пад назвай “Парк роўных магчымасцей”. У ім прынялі ўдзел дзеці ясляў-сада № 5 г. Ганцавічы і выхаванцы спецыяльнай дашкольнай групы ЦКРНіР.

Безумоўна, усім бацькам заўсёды хочацца, каб іх дзеці былі здаровымі і фізічна развітымі. Але, на жаль, так бывае далёка не заўсёды. У нашым грамадстве ёсць і дзеці з пэўнымі фізічнымі і псіхічнымі асаблівасцямі. І вельмі важна, каб кожны з нас дапамагаў такім дзеткам адаптавацца да жыцця ў сучасным грамадстве. Таму асноўнай мэтай мерапрыемства “Парк роўных магчымасцей” было фарміраванне талерантных адносін да людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

“Парк роўных магчымасцей” уяўляў сабой падарожжа, у якім дзеці трапілі ў кіназалу з пазнавальным мультфільмам “Незвычайны малодшы брацік”, а таксама прайшлі па “Таямнічым лабірынце” і наведалі “Альтанку цішыні”. Для таго, каб дзеці бачылі знешнія асаблівасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, ім былі прадстаўлены фотаздымкі такіх людзей. Гульні “Чароўны мяшэчак”, “Паўсядзённыя справы”, “Адгадай, чый галасок”, “Не ўстаючы” былі накіраваны на ўсведамленне праблем, цяжкасцей паўсядзённага жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, з захапленнем абмяркоўвалі іх.

Напрыканцы мерапрыемства былі падведзены яго вынікі, якія дзеці замацавалі гульнёй “Чароўная палачка”. Дзеткі па чарзе бралі ў рукі “чароўную палачку” і гаварылі, што б яны зрабілі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, калі б былі чараўнікамі. І жаданні дзяцей былі самымі шчырымі і добрымі.

Ганна ХАБЛОВА, педагог сацыяльны ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ганцавіцкага раёна”.

НА ЗДЫМКУ: пасля мерапрыемства: здымак на памяць.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 422

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475