Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Незаконная зброя, махлярства, самагоншчыкі і іншыя здарэнні

Махлярскім шляхам

7 красавіка, у аўторак, ў аператыўны аддзел РАУС паступіла заява ад жыхара горада Ганцавічы Анатоля Ж. Мужчына паведаміў, што Аляксандр Р. махлярскім шляхам завалодаў яго грашовымі сродкамі.

Падрабязнасці справы зараз высвятляюцца.

Непрыемны факт

У гэты ж дзень паступіў рапарт участковага інспектара Ганцавіцкага РАУС аб тым, што ў гаспадарчай пабудове ў двары дома № 10 па вуліцы Першамайскай у вёсцы Лактышы, у Аляксандра М. выяўлены факт захоўвання самагоннага апарата.

Праверку па справе праводзіць РАУС.

Сабутыльнікі

У сераду, 8 красавіка, паступіла паведамленне ад Эдуарда Я., жыхара горада Ганцавічы. Мужчына заявіў, што 4 красавіка падчас распіцця спіртных напояў знаёмы Артур С. са сваім сябрам пабілі яго і з кішэні штаноў укралі грошы.

Не падзялілі…

8 красавіка жыхарка Ганцавіч паведаміла супрацоўнікам міліцыі, што яе муж забраў без дазволу тэлевізар, які жанчына набыла ў крэдыт.

Пакуль адсутнічала…

У чацвер, 9 красавіка, аператыўнікам паступіла паведамленне ад Веры В. з вёскі Боркі. Жанчына расказала, што вярнулася з бальніцы дадому і выявіла: у хаце і вакол яе невядомы распыліў газавы балончык.

Праверку праводзіць РАУС.

Незаконная зброя

У гэты ж дзень паступіў рапарт начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС аб тым, што ў ходзе санкцыянаванага агляду ў доме па вуліцы Савецкай у вёсцы Ліпск у грамадзяніна Мікалая Ш. было адабрана незарэгістраванае паляўнічае ружжо “ІЖ-27”, а таксама 10 паляўнічых патронаў. У дзеяннях Мікалая Ш. прадугледжваецца адміністрацыйнае правапарушэнне, класіфікуемае арт. 23.71 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Па справе праводзіцца праверка.

Крымінальны крадзеж

10 красавіка ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах невядомай асобы, якая ў перыяд часу з 28 сакавіка па 10 красавіка пранікла ў будынак былой школы ў вёсцы Задуб’е, адкуль украла тры электралічыльнікі, шэсць металічных навясных замкоў, 20 метраў двухжыльнага электракабелю, 22 падстольныя свяцільні, 14 люмінісцэнтных лямпаў, 23 аконныя шклы. Матэрыяльная шкода, нанесеная ў выніку крадзяжу, склала 5 мільёнаў 380 тысяч рублёў.

Будзьце пільнымі!

У пятніцу, 10 красавіка ў міліцыю звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Тамара С. Жанчына паведаміла аператыўным супрацоўнікам, што ў магазіне “Свежы хлеб” у яе ўкралі з сумачкі кашалёк з грашыма ў суме 800000 рублёў.

Праверку праводзіць РАУС.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы:

Алег Уладзіміравіч Блажэвіч, жыхар горада Ганцавічы. Кіраваў аўтамабілем “Фальксваген”.

Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.

Незаконная зброя, махлярства, самагоншчыкі і іншыя здарэнні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475