Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Буянства стыхіі

Буянства стыхіі

Невялікі прыродны “апакаліпсіс” перажылі жыхары горада і раёна ў панядзелак: 13 красавіка запомнілася жыхарам Ганцаўшчыны нечаканай стыхіяй. Дождж з навальніцай і моцнымі парывамі ветру, пры праходжанні праз тэрыторыю нашай рэспублікі навальнічнага фронту, абрынуліся на большую частку вобласці і, у прыватнасці, на Ганцавіцкі раён.

Буянства стыхіі

Вецер, сіла якога дасягала 20 метраў за секунду (гэта каля 70 кіламетраў за гадзіну), выламаў 3 апоры электраперадач, пашкодзіў 8 ліній (10 кВ) з абрывам правадоў, паваліў дрэвы (НА ЗДЫМКАХ). У выніку стыхіі па стане на 13 красавіка без святла засталіся вёскі Малькавічы, Ліпск, Задуб’е, Хатынічы, Люсіна, Макава, Агарэвічы, Боркі, Шашкі, Будча, Чудзін, Пярэвалакі і вёска Ганцавічы. Адразу

Буянства стыхіі

поўнасцю былі ліквідаваны непаладкі ў вёсках Будча і Чудзін, часткова — у Малькавічах. Без святла ў ноч з 13 на 14 красавіка засталіся жыхары вёсак Яловая, Задуб’е і некалькі дамоў у Раздзялавічах. Але дзякуючы намаганням супрацоўнікаў раённых электрасетак зараз сітуацыя знаходзіцца пад поўным кантролем. Усе лініі электраперадач адноўлены, а жыхары раёна забяспечаны бесперабойнай падачай электраэнергіі.

Акрамя гэтага, ветрам былі сарваны дахі будынкаў, павалены агароджы. Ахвяр сярод людзей, на шчасце, няма. Усе наступствы стыхіі былі аператыўна ліквідаваны.

Варта адзначыць, што ад навальнічнага фронту пацярпелі таксама Лунінецкі, Пінскі, Баранавіцкі раёны. Дарэчы, у Баранавічах пры падзенні ад моцнага ветру газасілікатных блокаў атрымалі траўмы дзве жанчыны. А ў Брэсце была павалена цагляная сцяна гаражнага кааператыва: пашкоджанні атрымалі каля дзясятка аўтамабіляў, якія былі прыпаркаваны каля будынка.

У цэлым па Брэсцкай вобласці ў перыяд з 13 на 14 красавіка былі пашкоджаны каля 40 будынкаў, большасць з іх — сельскагаспадарчага прызначэння.

Ксенія ЛУЦКО.

Фота з архіва РАНС.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469