Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сябры з Бранска

Днямі на Ганцаўшчыну завітала дэлегацыя цэнтра дзіцячага і юнацкага турызму і экскурсій расійскага горада Бранска. Госці пазнаёміліся з гісторыяй нашага раёна, пабывалі на розных аб’ектах райцэнтра. Непадробная цікавасць да нашага краю, жаданне супрацоўнічаць і абменьвацца вопытам —асноўны лейтматыў вандроўкі расіян.

У свой час дырэктар раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій Ала Рылка пабывала ў Бранску, дзе праводзіўся семінар па абмене вопытам. Так завязалася знаёмства з расійскімі калегамі і па запрашэнні яны падчас тыднёвай паездкі па Беларусі завіталі да нас.

Як адзначыў дырэктар Бранскага цэнтра Барыс Бялоў, ім даводзілася шмат дзе бываць, у тым ліку і ў нашай краіне, але такі рэгіён як Ганцаўшчына яны адкрываюць для сябе ўпершыню. Як спецыяліста, яго, найперш, уразіла адладжаная сістэма адукацыі. “У вас працуюць цудоўныя спецыялісты, ёсць што пераняць і выкарыстаць у рабоце з дзецьмі і моладдзю, — заўважыў Барыс Уладзіміравіч. — А ўвогуле, уражвае чысціня і парадак, а таксама відаць сацыяльная накіраванасць ва ўсім. У многім вы наперадзе і шмат чаго вартае для пераймання”.

Госці пабывалі ў дапаможнай школе-інтэрнаце, наведалі раённы краязнаўчы музей, прайшліся па Алеі пісьменства, даведаліся аб дзейнасці кінатэатра “Маладосць” і раённай дзіцячай бібліятэкі і надоўга затрымаліся ў раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці, дзе вопытныя педагогі расказалі аб сваёй рабоце, а іх выхаванцы сваёй творчасцю парадавалі гасцей. Шмат станоўчых эмоцый у гасцей пакінула і наведванне Ганцавіцкага хлебазавода.

Разам з прафесійнай цікавасцю госці даволі падрабязна распытвалі пра эканамічнае становішча і цэны. Праводзячы паралелі, здзіўляліся даступнасці тавараў і паслуг. Іншы раз выклікала ўсмешку непадробнае здзіўленне гасцей. Напрыклад, яны некалькі разоў перапытвалі: няўжо ў горадзе такая чысціня заўсёды — можа яго спецыяльна прыбралі да прыезду дэлегацыі? Мы ўжо так прывыклі да навядзення парадку, што для нас гэта стала нормай, людзі ж глядзяць свежым вокам і адразу адзначаюць адметнасці нашага райцэнтра.

У размове Барыс Бялоў упэўнена падкрэсліў, што двухбаковае супрацоўніцтва паміж цэнтрам турызму Ганцаўшчыны і Браншчыны абавязкова атрымае працяг. “Дакладна плануем прывезці да вас не толькі дзетак, але і педагогаў для абмену вопытам, — сказаў Барыс Уладзіміравіч. — У вас цудоўны край і цудоўныя людзі. Аб’ездзіў усю Еўропу, але лепшай атмасферы, калі адчуваеш сябе нібы дома, больш як на Беларусі, я нідзе не сустракаў…”.

Аляксей Грушэвіч.

Сябры з Бранска

Сябры з Бранска

Сябры з Бранска

Сябры з Бранска

Сябры з Бранска

Сябры з Бранска

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 444

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 414

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469