Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ДВА ПЕРАМОЖЦЫ Ў ФІНАЛЕ

У суботу, 4 красавіка, у гарадскім Доме культуры адбыўся фінал раённай лігі клуба вясёлых і знаходлівых паміж установамі адукацыі нашага раёна. У фінале прынялі ўдзел чатыры каманды — СШ № 3 “Тумблер”, Хатыніцкай СШ “Пешаходы”, Ганцавіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці “Тайм-аўт for кепiкi” і Люсінскага дзіцячага-сада — СШ “Ракі ў атацы”.

Уменне рабят весяліць людзей журы ацэньвала ў трох конкурсах: “Хатняе заданне”, “Біятлон” і “Стэм”. Ужо з першага конкурсу, пад назвай “Запіскі з апошняй парты”, каманды змаглі здзівіць і развесяліць не толькі гледачоў і журы, але і вядучага Яўгена Тамашэню. Так, у самым пачатку свайго выступлення каманда “Тумблер” паднесла Яўгену… батон белага хлеба! А каманда “Пешаходы” падарыла кветкі члену журы, метадысту метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ганне Арэшка.

Падчас другога конкурсу, пад назвай “Хай кажуць”, журы наогул не змагло адразу вызначыцца, каму аддаць перамогу: ”Тумблеру” або “Тайм-аўт for кепiкi”, таму што жарты абедзвюх каманд прымушалі смяяцца ўсю залу. Аднак, адзін бал за перамогу ў конкурсе ўсё ж пайшоў да каманды “Тайм-аўт for кепiкi”.

Трэці конкурс насіў назву “Патэлефануй мне, патэлефануй…”, і першай на сцэну выйшла каманда “Тумблер”, якая адразу прыцягнула асаблівую ўвагу балельшчыкаў фіналу КВЗ. Фантазія на тэму ўзнікнення новай перадачы “Давай развядземся” набыла вялікую папулярнасць у гледачоў. Астатнія каманды таксама не падвялі, і фінал скончыўся вясёлым смехам і выдатным настроем ва ўсіх, хто прысутнічаў на ім.

Журы было вельмі складана выбраць пераможцу сярод такіх выдатных каманд, а таму ніхто не здзівіўся, што членам журы спатрэбілася шмат часу на абмеркаванне вынікаў. І, дарэчы, нельга не адзначыць, што нават гэты час прайшоў весела. Яўген Тамашэня з дапамогай члена журы і мастацкага кіраўніка ГДК Станіслава Локтыша, а таксама каманд-фіналістак весяліў гледачоў.

Нарэшце члены журы ўсё ж зрабілі свой няпросты выбар, і па выніках усёй гульні прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам.

Трэцяе месца заняла каманда “Пешаходы” з агульнай сумай балаў 9,4.

Другое месца атрымала каманда “Тайм-аўт for кепікі” з вынікам у 10 балаў.

Першае месца з аднолькавай сумай балаў за ўсю гульню (11,2) занялі каманды “Тумблер” і “Ракі ў атацы”.

Аднак гэта яшчэ не ўсё.

У намінацыі “Лепшы жарт” перамагла каманда “Тайм-аўт for кепікі”, у намінацыі “Лепшая КВЗшніца” — Марыя Сяргейчык, член каманды “Тумблер”, а ў намінацыі “Лепшы КВЗшнік” пераможцай стаў Арцём Жалезны з каманды “Ракі ў атацы”.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама, падарункамі і прызамі Ганцавіцкай раённай арганізацыі “БРСМ”, раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” і гарадскога Дома культуры.

Атрымаў прыз і яшчэ адзін удзельнік. Спецыяльным прызам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўзнагароджаны Яўген Занька з “Тумблера”, які на працягу ўсяго сезона не пераставаў радаваць журы і гледачоў.

Аляксандра ГУРМАН.

ДВА ПЕРАМОЖЦЫ Ў ФІНАЛЕ

ДВА ПЕРАМОЖЦЫ Ў ФІНАЛЕ

ДВА ПЕРАМОЖЦЫ Ў ФІНАЛЕ

ДВА ПЕРАМОЖЦЫ Ў ФІНАЛЕ

ДВА ПЕРАМОЖЦЫ Ў ФІНАЛЕ

ДВА ПЕРАМОЖЦЫ Ў ФІНАЛЕ

ДВА ПЕРАМОЖЦЫ Ў ФІНАЛЕ

ДВА ПЕРАМОЖЦЫ Ў ФІНАЛЕ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475