Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аб медабслугоўванні і дарогах

Аб медабслугоўванні і дарогах

Вёскі Мельнікі і Гута займаюць сціплае месца на геаграфічнай карце Ганцаўшчыны. Яны невялікія як па колькасці дамоў, так і па тэрыторыі. Прычым, большую частку жыхароў тут складаюць людзі шаноўнага ўзросту.

Старшыня Нацкага сельвыканкама Ларыса Мышкавец адзначыла, што ў Мельніках налічваецца 95 жыхароў, з іх 60 — пенсіянеры. У Гуце наогул з 44 чалавек 32 знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Зразумела, што ў адносінах да іх неабходна праяўляць асаблівую ўвагу і пастаянны клопат, вырашаць узнікаючыя праблемы і пытанні. Аб гэтым ішла размова на сходах па месцы жыхарства, якія адбыліся тут у мінулую пятніцу.

Заўважым, што ў Мельніках сустрэча з прадстаўнікамі райвыканкама і раённых службаў праходзіла ля вясковага магазіна. Акрамя гэтага гандлёвага будынка, жыхарам больш няма дзе сабрацца.

Людзі, якія прыйшлі на сход, гаварылі аб набалелым, аб тым, што трывожыць. Пенсіянерка Галіна Занька ўзняла, бадай, самую вострую праблему, якая датычыцца ўсіх жыхароў вёскі:

— Раней да нас пастаянна прыязджаў урач. Ён вёў прыём у Доме сацыяльна-культурных паслуг. Пасля яго закрыцця ўсё скончылася. Праўда, па неадкладным выкліку машына хуткай медыцынскай дапамогі прыязджае. Аднак гэта не выйсце са становішча.

Усім зразумела, што зімой у Доме сацыяльна-культурных паслуг, які не ацяпляецца, холадна. Ці можна зараз, калі пацяплела, выдзеліць тут пакой для медыцынскага абслугоўвання?

Загадчык аддзялення прафілактыкі цэнтральнай раённай бальніцы Васіль Несцяровіч паабяцаў, што перадасць гэтую просьбу галоўнаму ўрачу для яе выканання.

На сёлетні год запланаваны рамонт участка дарогі Мельнікі — Лактышы. Жыхары пацікавіліся, калі ён пачнецца. Адказ галоўнага інжынера Ганцавіцкага ДРБУ № 100 Паўла Бурмакі быў не надта абнадзейваючым. Праект ёсць, аднак фінансаванне пакуль прыпынена. Магчыма, восенню гравійнае пакрыццё ўсё ж адрамантуюць.

Да прадстаўніка дарожнай службы асабіста звярнулася Ніна Супрун. На вуліцы Лясная, ля дома, дзе жыве жанчына, утварыліся дзве вялікія ямы. Нават машына хуткай медыцынскай дапамогі пры неабходнасці не можа сюды пад’ехаць. Павел Бурмака запэўніў, што праезная частка будзе выраўнена.

Жыхары Мельнікоў закранулі таксама пытанні вулічнага асвятлення, вывазу бытавога смецця, навядзення парадку на могілках.

У адрозненне ад гэтай вёскі, у Гуце Дом сацыяльна-культурных паслуг дзейнічае. Сюды і прыйшлі на сход мясцовыя жыхары, у асноўным, жанчыны. Яны з радасцю даведаліся, што ў хуткім часе пачнецца рамонт вуліцы Савецкай, якая з’яўляецца цэнтральнай.

Вера Корань, Вольга Лыганоўская, Марыя Ціхан і Любоў Вярбіцкая задаволены работай вясковага магазіна. Прадавец Таццяна Юрчык абслугоўвае ветліва і тактоўна, клапоціцца аб пенсіянерах.

Жыхары Гуты, як, дарэчы, і Мельнікоў, папрасілі прывезці ў магазін вапну для пабелкі дрэў. У бліжэйшыя дні гэта будзе зроблена.

У абодвух сходах прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Рапейка. Ён падкрэсліў, што надзённыя пытанні, узнятыя жыхарамі, будуць вырашаны. Праяўляць клопат аб пенсіянерах, задавальняць іх патрэбы — адзін з галоўных абавязкаў мясцовай улады. У сваю чаргу, Уладзімір Адамавіч заклікаў усіх навесці чысціню і парадак на падворках і прылягаючай тэрыторыі, падзякаваў за актыўную жыццёвую пазіцыю.

Міхась АРЭШКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475