Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каманда “КПД” — пераможца

У нядзелю, 22 сакавіка, завяршыўся чарговы кубак раёна па міні-футболе. Як і ў мінулым годзе, перамогу ў турніры

Каманда “КПД” — пераможца

атрымала каманда “КПД”.

У суботу адбыліся гульні 1/4 фіналу. У першым чвэрцьфінале футбалісты “КПД” упэўнена перамаглі каманду “Арбіта” (Азярэчча) з лікам 6:2. А вось астатнія чвэрцьфінальныя гульні выдаліся больш цікавымі і непрадказальнымі.

Каманда “Хатынічы”, добра згуляўшы ў абароне, перамагла “Бальшавік” з Малькавіч з лікам 4:3. На працягу ўсёй сустрэчы футбалісты “Бальшавіка” валодалі перавагай, аднак удача ў гэты дзень была на баку каманды “Хатынічы”.

У трэцім чвэрцьфінале паміж сабой сустрэліся каманды “ДЮСШ-1” і “ПМС”. Асноўны час гульні завяршыўся ўнічыю — 4:4. У дадатковыя дзесяць хвілін каманды забілі яшчэ па адным голе ў вароты адзін аднаго, а вось у серыі пенальці мацней аказаліся футбалісты “ПМС”, якія перамаглі з лікам 2:0.

Апошняя гульня 1/4 фіналу паміж камандамі “Камунальнік” і “Будаўнік — ПМК-14” таксама атрымалася вельмі цікавай і завяршылася даволі нечакана. “Будаўнікі” хоць і гулялі не ў самым аптымальным складзе, на працягу ўсёй гульні валодалі перавагай, мелі шмат выдатных  момантаў для ўзяцця варот, якія абараняў Сяргей Рабцэвіч, але ўсё ж прайгралі з лікам 1:4.

У першым паўфінале каманда “КПД” упэўнена пераіграла футбалістаў з Хатыніч з лікам 8:1, а ў другім “Камунальнік” аказаўся мацней за “ПМС” — 4:1.

Такім чынам, у матчы за трэцяе месца сустрэліся каманды “Хатынічы” і “ПМС”. Гульня была абсалютна роўная і цяжка было аддаць перавагу камусьці з сапернікаў. Асноўны і дадатковы час сустрэчы завяршыліся ўнічыю, а ў серыі пенальці больш пашанцавала рабятам з “Хатыніч”, якія і занялі трэцяе месца.

У фінале таксама атрымалася напружаная барацьба. “Камунальнік” на працягу ўсёй сустрэчы аказваў “КПД” сур’ёзнае супраціўленне, але ўсё ж саступіў больш моцнаму саперніку. Канчатковы вынік сустрэчы — 4:2 на карысць каманды “КПД”.

Пасля фінальнага матча адбылася цырымонія ўзнагароджвання. Усе прызёры спаборніцтваў атрымалі медалі, а каманда-пераможца яшчэ і галоўны прыз турніру — кубак. Узнагароджаны і лепшыя ігракі фіналу і матча за трэцяе месца. Імі сталі Уладзімір Сукач (“КПД”), Сяргей Рабцэвіч (“Камунальнік”), Руслан Кісялевіч (“Хатынічы”), Антон Жукоўскі (“ПМС”). Прызы “За волю да перамогі” атрымалі Іван Занька (“ПМС”) і Віктар Лойка (“Камунальнік”).

Уладзімір САКАЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ: каманда “КПД” — уладальнік кубка раёна па міні-футболе.

Фота Івана ЗАНЬКІ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475