Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Пажар” у кацельні

Прайшлі чарговыя камандна-штабныя вучэнні па абароне насельніцтва ад надзвычайных сітуацый. На гэты раз адпрацоўвалася задача — узгаранне на тэрыторыі цэнтральнай кацельні райцэнтра. У ходзе правядзення рамонтных работ з прымяненнем адкрытага агню адбылося ўзгаранне драўлянай дранкі ў прыбудове будынка кацельні. У памяшканні знаходзіліся 5 чалавек. Плошча пажару да моманту прыбыцця першых падраздзяленняў МНС складала 104 квадратныя метры.

Пачаліся вучэнні з таго, што аператар кацельні паведаміў аб пажары ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС і назваў адрас аб’екта ўзгарання. Дыспетчар, у сваю чаргу, накіраваў да месца выкліку пажарных аварыйна-выратавальнай часці № 1 (г. Ганцавічы) і пажарных аварыйна-выратавальнага паста № 13 (в. В. Круговічы), № 12 (в. Люсіна), а таксама аварыйныя службы РЭС, гаргазу і хуткую дапамогу.

Службы прыбылі аператыўна, літаральна на працягу дзесяці хвілін усе былі на месцах. Усе дзейнічалі зладжана. Быў арганізаваны штаб, які кантраляваў усё, што адбываецца. Члены каманды ПАВЧ № 1 адразу пачалі тушыць узгаранне. Аварыйная брыгада гаргазу адключыла падачу газу ў кацельню. Брыгада медыкаў адпрацоўвала навыкі па аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым ад пажару. Старшы аварыйнай брыгады раённых электрасетак далажыў аб прыбыцці, удакладніў абстаноўку і аддаў каманду работнікам РЭС на выкананне работ па адключэнні электраэнергіі.

Несумненна, што ўсе службы выдатна справіліся з пастаўленай задачай. А гэта значыць, што ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі ў горадзе ці ў раёне іх дзеянні будуць настолькі ж зладжанымі і прафесійнымі і дапамогуць ў выратаванні жыццяў.

Аляксандра ГУРМАН.

“Пажар” у кацельні

“Пажар” у кацельні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469