Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Верны сын свайго краю

Верны сын свайго краю

Ганцавіцкі край — самабытны і непаўторны, багаты на таленты. Узгадаваў ён не толькі таленавітых народных майстроў, але і знакамітых пісьменнікаў. Тут нарадзіліся, выраслі, працавалі: Аляксандр Сержпутоўскі, Васіль Праскураў, Міхась Рудкоўскі,  Уладзімір Марук, Віктар Гардзей, Алесь Каско і шмат іншых, хто сваёй творчасцю  ўнёс важкі ўклад у нацыянальную літаратуру і культуру наогул. Яны — сапраўдны гонар нашай Бацькаўшчыны. Нельга не ўзгадаць сярод гэтых імён і імя Івана Кірэйчыка, пісьменніка, аўтара шматлікіх вершаў, апавяданняў, нарысаў, якому сёлета, 19 сакавіка, споўнілася б 80 гадоў. Землякі памятаюць паэта, чытаюць яго творы, у якіх кожны радок — прызнанне ў любові да сваёй маленькай радзімы.

 Іван Аляксандравіч нарадзіўся ў 1935 годзе ў вёсцы Гута. Бацька Івана па-геройску   загінуў на   франтах Вялікай Айчыннай вайны. Маці адна выхоўвала траіх дзяцей у галодныя і халодныя пасляваенныя гады. Юнак пасля заканчэння Гуцянскай сярэдняй     школы   ўладкаваўся на працу ў мясцовы калгас “Праўда”. Працоўныя ўніверсітэты Івана не былі доўгімі: неўзабаве яго прызвалі  ў   армію,   на   Балтыйскі флот,  дзе ён праслужыў матросам чатыры гады.

Менавіта на флоце, ён і паспрабаваў свае сілы ў вершаскладанні. Першыя яго вершы былі надрукаваны ў флоцкай газеце “Страж Балтии”,  потым у калектыўным зборніку “Песня, рождённая морем”.

У 1958 годзе пасля заканчэння “балтыйскай адысеі” Іван Кірэйчык вярнуўся дадому і гэтаму шчыра радаваўся. У далечыні ад радзімы ён не забыў сваю вёсачку Гута, не забылася родная матчына мова, нават, наадварот, роднае палескае слова, як той самацвет, зазіхацела ў яго паэзіі, прозе новымі гранямі і адценнямі. Адчуваючы ў асобе Івана Кірэйчыка  сапраўдны талент,  Іван Баляслававіч Лісецкі, тагачасны рэдактар раённай газеты  запрасіў звольненага матроса ў штат рэдакцыі “Сялянскай праўды”. Добрай школай для Івана Кірэйчыка, як для будучага  паэта, публіцыста стала работа ў раённай газеце. У сваіх   успамінах ён пісаў: “…Я схіляю галаву перад той нашай раёнкай у Ганцавічах, якая давала нам крылы для палёту — Міхасю Рудкоўскаму, Васілю Праскураву, Міхаілу Дубянецкаму, пазней — Віктару Гардзею, Алесю Кажадубу, Алесю Каско, майму аднавяскоўцу Уладзіміру Маруку.  Нехаця мы разляталіся  ад яе, ад мясцін  спрэч  казачных здзіўленняў, тых самых, якія колісь  зачаравалі маладога  Якуба Коласа на стварэнне такой надзіва  паляшуцкай повесці “У палескай глушы”.  Адначасова   з   работай  у    раёнцы I.  Кірэйчык   завочна    вучыўся  на аддзяленні  журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, які закончыў у 1965 годзе.

Вучоба, праца ў раённай газеце садзейнічалі хуткаму творчаму росту будучага пісьменніка. Пачынаючы з 1953 года, Іван Кірэйчык працуе ўласным карэспандэнтам Беларускага радыё і газеты “Чырвоная змена” па Брэсцкай вобласці, а пасля пераезду ў Гомель — у абласной газеце “Гомельская праўда” і на студыі   тэлебачання. Тут па-сапраўднаму раскрыўся яго літаратурны талент.

У 70-х гадах адзін за другім выходзяць зборнікі нарысаў і апавяданняў Івана Кірэйчыка “Багацце душы — людзям”, “Пялёсткавы бераг”, “Каласам хіліцца долу”, пазней, у 1984 годзе — “Калінавая квецень”.

Іван Кірэйчык зарэкамендаваў сябе ў літаратурных колах не толькі як выдатны нарысіст і празаік, але і як адораны паэт. У 1977 годзе ён выдаў зборнік паэзіі “Аснова”, а ў 1994-м яшчэ адзін паэтычны зборнік “З маіх крыніц”. Акрамя таго, яго вершаваныя і празаічныя творы змяшчаліся ў калектыўных зборніках “Вернутае шчасце”, “Люблю будзённы дзень” і іншых. Усё напісанае паэтам прасякнута шчырасцю пачуццяў, невычэрпнай дабрынёй, гонарам за сваю Бацькаўшчыну, якую ён      любіў  усім сэрцам,  як маці  верны яе сын.

Нельга не ўспомніць радкі паэта, прысвечаныя сваёй малой радзіме:

Тут кожны раз расчулішся

 да слёз

Дзень добры, любыя

 мясціны!

За вёскаю купаўна

 ад бяроз

I песенна ў сялібах

салаўіных.

Лагоднае рачулкі берагі

Дыван пад ногі

сцелюць аксамітны…

Мой родны кут,

I светлы, і блакітны,

Пакінь і сыну

 радаснай тугі.

Так склалася ў жыцці, што Іван Кірэйчык не стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, хаця меў для таго ўсе падставы. I тым не менш, яго ўклад у беларускую літаратуру значны і неацэнны, a напісанае ім засталося добрай спадчынай нашчадкам і самым трывалым помнікам самому творцу.

Памёр I. А. Кірэйчык 16 лютага 1996 года. За плячыма паэта засталося жыццё, працягам усяго ў 60 гадоў. Вельмі шкада, што так шмат недапісана і недаказана нам, яго землякам. Абарвалася напеўнае слова простага чалавека і пісьменніка з вялікай літары.  Пахаваны наш зямляк у Гомелі. Імем пісьменніка-земляка названа вуліца ў вёсцы Гута. У сакавіку 2010 года да 75-годдзя з дня нараджэння Івана Кірэйчыка адбылося адкрыццё памятнага знака на месцы, дзе стаяла хата Кірэйчыкаў, дзе нарадзіўся і вырас літаратар. Імя беларускага паэта, празаіка, нарысіста ўвекавечана і на Алеі пісьменства ў Ганцавічах, што была адкрыта ў верасні 2011 года.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы захоўваюцца зборнікі лірыкі і прозы Івана Аляксандравіча Кірэйчыка, публікацыі з  перыядычных выданняў, матэрыялы аб жыцці гэтага чалавека. Кожны жадаючы можа дакрануцца да творчай спадчыны нашага земляка, які ўвекавечыў сваё імя, усё сваё жыццё праслаўляючы родны край, пяшчотна-мілагучнае матчына слова.

Алена Шэйман,

супрацоўніца

цэнтральнай раённай бібліятэкі

імя В. Праскурава.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 422

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475