Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

КАЛІ ПАНУЕ ДАВЕР

У надзвычай маляўнічых мясцінах нашай Ганцаўшчыны, сярод спрадвечных гаманлівых лясоў размясціліся вёскі Ліпск і Задуб’е. Але яны і адны з найбольш аддаленых ад райцэнтра населеных пунктаў, больш чым сорак кіламетраў аддзяляюць іх ад горада. Як жывуць тут вяскоўцы? З якімі праблемамі сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці? Ці не абдзелены ўвагай органаў мясцовай улады? Высветліць гэтыя пытанні дапамагаюць сходы па месцы жыхарства, якія і прайшлі тут у мінулую сераду.

Ужо нават па тым, што ў мясцовыя ўстановы культуры на сустрэчу з прадстаўнікамі розных службаў раёна завіталі ў асноўным людзі пажылога

КАЛІ ПАНУЕ ДАВЕР

ўзросту, было зразумела: час унёс свае нежаданыя змены ў гэтыя вёсачкі, яны, як гэта ні балюча ўсведамляць, старэюць. І пацвярджэннем гэтаму сталі названыя старшынёй Малькавіцкага сельвыканкама Нінай Буйкевіч лічбы: у Ліпску са 199 пастаянна пражываючых жыхароў 101 пенсіянер і 76 чалавек працаздольнага ўзросту. У Задуб’і з 282 чалавек — 112 пенсіянераў. І ў адной, і ў другой вёсках зусім мала жыве людзей, маладзейшых за працаздольны ўзрост. А значыць, перспектыва гэтых вёсак пакуль несуцяшальная. Здавалася б, і гэта, і значная аддаленасць ад райцэнтра, і праблемы пажылога ўзросту маглі б стаць падставай для песімістычнага настрою вяскоўцаў, выклікаць тыя ці іншыя нараканні ці прэтэнзіі. Аднак, што прыемна ўразіла і напоўніла сэрца пачуццём асаблівай павагі да гэтых людзей, яны ўзважана, з сялянскай мудрасцю ўспрымаюць рэчаіснасць, умеюць зацікаўлена, тактоўна, уважліва слухаць субяседнікаў, спакойна, прадумана задаваць пытанні, уносіць прапановы і гэтак жа слухаць адказы на іх. Культура зносін — вось што вылучае жыхароў гэтых лясных вёсачак. А таму і сустрэчы прайшлі тут у атмасферы даверу. Вяскоўцы атрымалі цікавую інфармацыю ад прадстаўнікоў розных раённых службаў, а таксама шэраг карысных парад ад іх.

У Ліпску вялася размова аб аўтобусных зносінах з райцэнтрам. Зараз сюды, як, дарэчы, і ў Задуб’е, рэйсавы аўтобус ходзіць тры разы на тыдзень: у пятніцу, нядзелю і панядзелак. Такое рашэнне было прынята на сходзе па месцы жыхарства летась. Канешне ж, усім хацелася б, каб аўтобус курсіраваў часцей. Але абгрунтаваныя лічбы, прыведзеныя начальнікам участка “Ганцавічы” філіяла АП № 10 г. Лунінца Мікалаем Паўловічам, сведчылі: рэйсы — стратныя. Людзі разумеюць гэта, не маюць нараканняў на культуру абслугоўвання вадзіцеляў, на захаванне раскладу руху аўтобусаў. Але ад адной з жанчын у Ліпску паступіла прапанова змяніць дні курсіравання рэйсавага аўтобуса, у прыватнасці, перанесці яго з панядзелка на суботу. Па гэтай прапанове ўзніклі ў вяскоўцаў рознагалоссі. Але тут жа, без гучных спрэчак, вынеслі пытанне на галасаванне і пакінулі дні руху аўтобуса без змен.

Аб супрацьпажарнай абстаноўцы ў раёне расказаў прысутным на сходах намеснік начальніка раённага аддзела МНС Дзяніс Фесюк. Ён назваў асноўныя прычыны пажараў, параіў строга захоўваць супрацьпажарныя меры, асабліва ў час веснавых палаў, даў кансультацыю па бяспечным спальванні смецця, прапанаваў устанаўліваць у дамах апавяшчальнікі.

Участковы інспектар Вячаслаў Корзун і старшы інспектар крымінальна-выканальніцкай інспекцыі РАУС Сяргей Шуляк ахарактарызавалі стан правапарадку, папрасілі вяскоўцаў берагчы сваю маёмасць, аказваць садзеянне праваахоўным органам у прафілактычнай рабоце.

Аб сістэме аховы здароўя раёна расказаў вяскоўцам намеснік галоўнага ўрача райбальніцы Віктар Анікевіч. І ў Ліпску, і ў Задуб’і зараз няма фельчараў, але людзі не застаюцца без медыцынскага абслугоўвання. Урач Малькавіцкай участковай бальніцы Дзіна Дзенісеня адзін раз на тыдзень прыязджае ў гэтыя вёскі, вядзе прыём насельніцтва. Цёплыя словы ўдзячнасці выказвалі на сходзе вяскоўцы ў адрас гэтага маладога спецыяліста. Чулая, уважлівая, спагадлівая — так аднагалосна гаварылі яны пра Дзіну Сяргееўну. Менавіта з падзякі ёй і пачала размову з прадстаўнікамі раённых службаў жыхарка вёскі Задуб’е Ганна Шпандарук. Яе шчыра падтрымалі вяскоўцы.

Нельга было не звярнуць увагу і на цесны кантакт з насельніцтвам гэтых вёсак старшыні Малькавіцкага сельвыканкама Ніны Буйкевіч. Тут жа, на сходах, яна высвятляла надзённыя пытанні, не толькі заклікала ўсіх да навядзення чысціні і парадку, але і адразу прапанавала вызначыць дні масавай уборкі ў гэтых вёсках і атрымала падтрымку вяскоўцаў.

Як стала вядома, у Ліпску ў чацвер людзі дружна выйшлі на суботнік.

На сходах прысутнічала Марыя ШЧАЎКУН.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475