Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: крадзяжы любога кшталту, незаконная зброя і іншыя здарэнні

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: крадзяжы любога кшталту, незаконная зброя і іншыя здарэнні

Асабістая непрыязнасць

17 лютага па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС узбуджана крымінальная справа ў адносінах Н., жыхара вёскі Хатынічы, 1989 года нараджэння. Малады мужчына ноччу, знаходзячыся на вуліцы каля кафэ “Хвілінка” ў Хатынічах, на глебе асабістай непрыязнасці нанёс невядомую колькасць удараў рукамі і нагамі грамадзяніну В., чым прычыніў ахвяры цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пералому пальца, вялікага кровападцёка твару, шматлікіх сінякоў і драпін.

Крадзяжы любога кшталту

У гэты ж аўторак у аператыўны аддзел міліцыі паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Задуб’е Марыі Д. аб тым, што грамадзянін Уладзімір М. украў у яе грошы ў суме каля 2 мільёнаў рублёў.

Праверку па справе праводзіць РАУС.

У чацвер, 19 лютага, у аператыўны аддзел Ганцавіцкага РАУС паступіў званок ад Анатоля А., жыхара горада Ганцавічы. Мужчына паведаміў аб абуральным факце махлярства (крадзяжу грошай з рахунку) у адносінах непаўналетняга. А менавіта, невядомая асоба папрасіла ў сына мужчыны, Рамана, мабільны тэлефон, каб зрабіць адзін званок, але не сказала, што гэты званок будзе за мяжу. У выніку, запазычанасць на абаненцкім рахунку хлопчыка склала 780 тысяч рублёў.

Дэталі справы высвятляюцца ў РАУС.

Незаконная зброя

Крыху пазней супрацоўнік міліцыі паведаміў аператыўнікам, што ў вёсцы Задуб’е ім было выяўлена незарэгістраванае ружжо ТОЗ-БМ і 16 патронаў 18 калібру і 18 патронаў 32 калібру да яго.

Падрабязнасці справы зараз высвятляюцца.

Парушальнік ПДР

У чацвер, 19 лютага, ганцаўчанін Андрэй А. расказаў супрацоўнікам РАУС, што назіраў абуральны малюнак: каля магазіна “Журавушка” ў горадзе Ганцавічы на пешаходным пераходзе аўтамабіль “МАЗ” не прапусціў пешаходаў і ледзь не здзейсніў наезд на іх.

Складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 6 арт. 18.14 Крымінальнага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Інтэрнэт “не для ўсіх”

20 лютага па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна Н., 1986 года нараджэння, жыхара вёскі Хатынічы, які 26 лютага 2011 года з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт размясціў і рэкламаваў чатыры парнаграфічныя відэазапісы, выставіўшы іх на ўсеагульны агляд на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

Траўматычная паездка

У суботу, 21 лютага, у аддзел міліцыі паступіла паведамленне медсястры прыёмнага пакоя УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”, якая паведаміла аб тым, што брыгадай хуткай дапамогі да іх дастаўлены непаўналетні Мікалай К., 2000 года нараджэння, жыхар горада Баранавічы, з траўмай у вобласці правай ключыцы і грудзіны. Па словах Мікалая, ён сыходзіў з цягніка і паслізнуўся, упаў на перон чыгуначнай станцыі “Ганцавічы”.

Зводку чытала

Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475