Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дарогу — здольным, творчым

Дарогу — здольным, творчым

Багатая наша Ганцаўшчына на таленавітых людзей. Шмат самабытных майстроў, мастакоў, музыкантаў і спевакоў жывуць і працуюць тут. Усе яны розныя, але аб’ядноўвае іх любоў да народных вытокаў, неўтаймоўнае жаданне дарыць сваю творчасць і майстэрства іншым. І калі робіцца гэта з асаблівай любоўю, то і выступленні самадзейных артыстаў на канцэртных пляцоўках праходзяць з вялікім поспехам. Але яны не спыняюцца на дасягнутым і знаходзяцца ў няспынным творчым пошуку, радуюць гледачоў новымі цікавымі праграмамі. А каб не бяднела наша старонка на здольных выканаўцаў, іх варта не толькі выяўляць, але і падтрымліваць. Дзеля гэтага, а таксама для павышэння сацыяльнай ролі і ідэйна-мастацкага ўзроўню песенных калектываў, адраджэння і папулярызацыі патрыятычнай песні, прапаганды сродкамі песеннага мастацтва гераічнай гісторыі нашай Радзімы, пошуку новых форм і метадаў работы з творчай і адоранай моладдзю ў нашым раёне праводзяцца святы-конкурсы. Такое раённае свята-конкурс “Таленты Ганцаўшчыны” пройдзе ў гарадскім Доме культуры 14 сакавіка гэтага года. Жадаючыя могуць прыняць удзел у конкурсах:

— вакальна-харавога мастацтва “Ляці, наша песня” і духоўнай музыкі “Песня песняў”;

— ваенна-патрыятычным — “Песні Вялікай Перамогі”;

— бардаўскай песні “Напоўнім музыкай сэрцы”;

— фальклорнага мастацтва “Таночак”;

— вядучых гульнявых праграм “Берасцейскія забаўлянкі”.

У свяце-конкурсе прымуць удзел вядомыя калектывы і асобныя выканаўцы Ганцаўшчыны, але спадзяёмся і на новыя сустрэчы з таленавітымі людзьмі, на выяўленне перспектыўных выканаўцаў сярод дзяцей і моладзі.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе неабходна дасылаць не пазней за 9 сакавіка 2015 года на адрас арганізатараў: г. Ганцавічы, вул. Ламаносава, 7. Кантактны тэлефон 2-20-71.

Запрашаем на свята талентаў Ганцаўшчыны ўсіх жадаючых, разам шчыра падтрымаем яго ўдзельнікаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 526

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 442

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 413

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 325

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 550

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 378

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 394

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 469