Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Раённы бацькоўскі сход

19 лютага адбыўся раённы бацькоўскі сход, на якім разглядаліся праблемныя і хвалюючыя пытанні эфектыўнага ўзаемадзеяння сям’і і школы ў мэтах паспяховай сацыялізацыі і самарэалізацыі навучэнцаў. Актуальная тэма сходу аб’яднала і сабрала ў зале гарадскога Дома культуры кіруючы апарат райвыканкама, кіраўніцтва школ, педагогаў і бацькоў. За мінулы год аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама была праведзена вялікая работа, накіраваная на развіццё сістэмы адукацыі і выхавання школьнікаў раёна, арганізацыю іх вольнага часу, прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх, а таксама на рэалізацыю адукацыйных, выхаваўчых і спартыўных праграм.

Раённы бацькоўскі сход

У доказ гэтага ў холе Дома культуры быў арганізаваны стэнд гонару, на якім размясціліся граматы і падзячныя лісты ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў адрас ДУА “Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці”, стэнд узнагарод СДЮШАР Ганцавіцкага райвыканкама, стракацелі яркімі фарбамі выставы работ юных майстроў гарадскіх і сельскіх школ раёна, працаваў інфармацыйны “астравок” ДУА “Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій”, а для асабліва актыўных і дапытлівых гасцей былі арганізаваны майстар-класы па вырабе лялек і букетаў, вышыўцы, арт-дызайне. Пад акампанемент жывой музыкі — ансамбля скрыпачоў з дзіцячай школы мастацтваў — удзельнікі сходу любаваліся работамі рабят і іх настаўнікаў.

Сход пачаўся з імправізаванай сцэнкі, арганізаванай работнікамі культуры горада і раёна. У вобразе багоў Алімпа яны зымітавалі нараджэнне на свет першага дзіцяці, якое з’явілася сімвалам пачатку новага жыцця, ідэальным і чыстым сімвалам чалавека, захаваць які — задача кожнага з нас. Менавіта гэтую думку працягнуў Аляксандр Саланевіч, які ўзяў слова першым. У дакладзе старшыні райвыканкама былі агучаны і лічбы.

Раённы бацькоўскі сход

На ўтрыманне ўстаноў адукацыі ў 2014 годзе было выдзелена 97 мільярдаў 750 мільёнаў рублёў. Утрыманне аднаго дзіцяці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014 годзе склала 18,2 мільёна рублёў. Ва ўстановах адукацыі ўсе дзеці забяспечаны гарачым харчаваннем. 599 навучэнцаў школ вызвалены ад платы за харчаванне на 100 працэнтаў, 88 — на 50 працэнтаў. У дзіцячых садках ад платы ад 100 да 30 працэнтаў вызвалены 494 дзіцяці. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі выдаткавана 1,2 мільярда рублёў, на падрыхтоўку ўстаноў да пачатку навучальнага года — 2,8 мільярда рублёў. Важнае значэнне мае матэрыяльная падтрымка з боку дзяржавы пэўнай катэгорыі сем’яў і асобных грамадзян. У 2014 годзе 57 сем’яў атрымалі пасведчанні шматдзетнай сям’і.

144 сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, прызначана дапамога. Са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў 2014 годзе 282 грамадзянам аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога на агульную суму 116 мільёнаў рублёў, са сродкаў раённага бюджэту матэрыяльную дапамогу атрымалі 46 грамадзян на суму 12 мільёнаў рублёў. 28 грамадзянам выплачана грашовая дапамога на аздараўленне на суму 37 мільёнаў рублёў. Усяго ў раёне на выплату пенсій і дапамог выдаткавана 224 мільярды рублёў.

Асаблiвы клопат, на думку старшыні райвыканкама, трэба праяўляць аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Іх засталося ў раёне ўсяго 67 чалавек.

Адыходзячы ад афіцыйнага даклада, Аляксандр Паўлавіч выказаў свой пункт гледжання, з якім пагадзілася ўся зала: будучыня дзіцяці залежыць ад асабістага прыкладу бацькоў, бо яно як “губка” ўбірае ў сябе рысы і мадэль паводзін галоўных аўтарытэтаў для яго — мамы і таты. А таму каб выгадаваць годнага члена грамадства, трэба пачынаць з сябе.

Раённы бацькоўскі сход

На жаль, не заўсёды словы супадаюць з дзеяннямі. Рост злачыннасці на Ганцаўшчыне мае месца. А таму аб эфектыўнасці дзеянняў па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх праз кансалідацыю грамадскіх інстытутаў расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх пры райвыканкаме Вольга Антановіч. Яна адзначыла, што ў выхаванні дзяцей вялікае значэнне маюць школа і дзяржава, але яшчэ большае — сям’я і асабісты прыклад бацькоў. Бо ў апошні час усё часцей у здзяйсненне злачынстваў уцягваюцца падлеткі, дзеянні якіх нярэдка здзіўляюць сваім цынізмам, дзёрзкасцю і ўседазволенасцю. Разам з гэтым, як адзначыла Вольга Уладзіміраўна, непакоіць тэндэнцыя павелічэння колькасці неспрыяльных сем’яў, якія знаходзяцца ў так званай зоне рызыкі. Асабліва часта падлеткі ўключаюцца ў супрацьзаконныя дзеянні, звязаныя з купляй, захоўваннем і ўжываннем наркотыкаў.

За 2014 камісіяй па справах непаўналетніх пры райвыканкаме было разгледжана 155 матэрыялаў у дачыненні да падлеткаў і іх бацькоў. Непаўналетнімі ў мінулым годзе было здзейснена 2 хуліганствы, 3 крадзяжы, 1 разбой, 1 злачынства было звязана з незаконным абаротам наркотыкаў. Узрост “злачынцаў” склаў ад 13 да 18 гадоў, 5 падлеткаў навучаліся ў школах раёна, 1 у дапаможнай школе-інтэрнаце, 1 у ліцэі, 1 з’яўляўся навучэнцам школы горада Баранавічы, 1 не вучыўся і не працаваў. 5 чалавек здзейснілі злачынства ў групе, 2 — у стане алкагольнага ап’янення, 1 стаяў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Усе злачынствы былі здзейснены ў выхадныя і канікулярныя дні, у вячэрні ці начны час. Узнікае лагічнае і справядлівае пытанне: ці правільна, што бацькі не ведалі і не пракантралявалі, дзе і чым займаецца іх дзіця?

Летась разгледжана 60 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да непаўналетніх, а таксама 30 — у дачыненні да бацькоў. У цяперашні час раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да двух падлеткаў за здзяйсненне імі трох злачынстваў у канцы 2014 года. Гэта — хуліганства, крадзеж і крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі.

Апошні від злачынстваў становіцца асабліва распаўсюджаным. “Як вызначыць, ці залежыць дзіця ад камп’ютара і ці варта біць трывогу? Як даведацца, якія сайты яно наведвае? Як абмежаваць час знаходжання дзіцяці ў сетцы інтэрнэт і знайсці кампраміс у гэтым пытанні?”, — на гэтыя і іншыя пытанні адказала ў сваім выступленні кіраўнік творчай групы класных кіраўнікоў Таццяна Дунчык. Яна падмацавала сваё выступленне наглядным відэасюжэтам аб змене ў паводзінах залежнага ад камп’ютара дзіцяці і дала слушныя парады бацькам, як з дапамогай камп’ютарных праграм устанавіць бацькоўскі кантроль за наведваннем забароненых сайтаў.

Начальнік Ганцавіцкага РАНС Андрэй Лабко расказаў аб праблеме неасцярожнага абыходжання з агнём, якая застаецца надзвычай актуальнай. Жудасныя фота з пажараў, жахлівая статыстыка загінуўшых, страшныя факты гібелі дзяцей на пажары з-за халатнасці бацькоў, якія пакідаюць сваіх малышоў без нагляду, ускалыхнулі залу. Звяртаючыся да бацькоў, Андрэй Лабко падвёў вынік: “Пакідаючы дзіця на некалькі хвілін без нагляду, вы можаце страціць яго назаўсёды”.

У святле апошніх падзей у горадзе і раёне, якія датычацца распаўсюджвання наркатычных рэчываў, было б няправільным не звярнуць на гэта пільную ўвагу. Выступленне тэрапеўта УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вольгі Чарнецкай было накіравана на асвятленне пытанняў вызначэння паняцця “наркотыкі”, іх класіфікацыі. Вольга Уладзіміраўна ў даступнай форме паведаміла, якія наступствы пагражаюць пасля прыёму розных відаў наркатычных прэпаратаў, як узнікае прывыканне, як пакутуе арганізм чалавека пад іх уздзеяннем. Таксама пры дапамозе электроннай прэзентацыі яна акрэсліла і паказала асноўныя прыкметы, якія сведчаць аб тым, што чалавек прымае наркотыкі, дала каштоўныя парады. Урач дадала, што найперш самі бацькі могуць выявіць на ранняй стадыі, калі яшчэ ёсць магчымасць выратавацца, залежнасць свайго дзіцяці ад наркотыкаў. “Звяртайце ўвагу на сваіх дзяцей, назірайце за імі, кантактуйце і больш часу праводзьце разам. Тады дзіця будзе цягнуцца да вас, а не да наркотыкаў”.

Тэму здаровага ладу жыцця працягваў у сваім выступленні і загадчык сектара спорту і турызму аддзела адукацыі райвыканкама Яўген Кабрынец у сваім дакладзе на тэму “Фарміраванне патрэбы ў здаровым ладзе жыцця праз заняткі спортам і фізкультурай”. Ён звярнуў увагу на тое, што менавіта спорт і актыўны адпачынак, якія займаюць большую частку вольнага часу сучаснага школьніка, папярэджваюць схільнасць да супрацьзаконных і амаральных дзеянняў. Калі няма вольнага часу — няма і магчымасці заняцца “дурасцю” ад гультайства. Да таго ж, усім вядома, што менавіта спорт выхоўвае дысцыпліну, сілу волі і вытрымку, а таксама ўмацоўвае здароўе і робіць чалавека прыгожым.

Аксана Рылка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, нагадала аб неабходнасці летняй занятасці дзяцей. Расказала аб пахвальных водгуках, атрыманых арганізатарамі летняга профільнага лагера “Лідар” ад яго выхаванцаў і іх бацькоў.

Шмат інфармацыі, слушныя парады прафесіяналаў, цікавыя думкі і добрыя пажаданні пачулі ў гэты дзень удзельнікі бацькоўскага сходу, сапраўднае свята стварылі арганізатары для прысутных. Але якое свята без іскрамётнага танца і вясёлай песні? Пад гучныя акорды выступленняў юных артыстаў афіцыйная частка падышла да заканчэння.

Ксенія ЛУЦКО.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475