Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: фальшывыя грошы, «сабачыя» справы, самагубства і іншыя здарэнні

Фальшывыя грошы?

10 лютага паступіў рапарт супрацоўніка РАУС аб тым, што грамадзянка Л. у касе № 3 філіяла ААТ АСБ “Беларусбанк” у Ганцавічах прад’явіла для абмену грашовую купюру ў 100 долараў ЗША з прыкметамі падробкі.

Падобны выпадак адбыўся і 13 лютага. На гэты раз супрацоўнік магазіна “Палессе”, што ў горадзе Ганцавічы, заўважыў у пакупніка, які разлічваўся на касе за пакупкі, несапраўдную купюру.

Абставіны спраў высвятляе РАУС.

“Сабачыя” справы

Два выпадкі звароту грамадзян у міліцыю на мінулым тыдні былі звязаны з нападзеннем сабак. Так, 10 лютага Таццяна З., жыхарка горада, паведаміла аператыўнікам, што суседскі сабака задушыў яе курэй. А днём раней другі сабака кінуўся на маці Сяргея Б., аб чым мужчына паведаміў супрацоўнікам РАУС.

Смяротны зыход

Трагічны выпадак адбыўся 12 лютага ў доме № 41 па вуліцы Раздзялавіцкай у вёсцы Хатынічы. Там быў знойдзены труп Юрыя В., 1958 года нараджэння, які скончыў жыццё самагубствам праз павешанне. Аб гэтым міліцыянерам паведаміла суседка нябожчыка.

Выпаў з акна

14 лютага ў аператыўны аддзел РАУС паступіла паведамленне аб тым, што з другога паверха дома № 5 па вуліцы Будаўнікоў у горадзе Ганцавічы выпаў мужчына, якога потым аднеслі ў кватэру № 7 гэтага ж дома.

Абставіны справы зараз высвятляюцца.

Уцякач

13 лютага, ноччу, паступіў рапарт старшага дзяржаўнага аўтаінспектара ДАІ Ганцавіцкага РАУС аб тым, што пры выездзе з двара дома па вуліцы Кастрычніцкай ім быў спынены аўтамабіль “Фальксваген-Гольф”, вадзіцель якога ўцёк у невядомым напрамку.

Буйны крадзеж

15 лютага старшым следчым Ганцавіцкага РАСК узбуджана крымінальная справа ў адносінах невядомай асобы, якая сарвала навясны замок з гаража, які належыць жыхару Ганцавіч, і ўкрала адтуль зварачны апарат і два наборы ключоў, чым нанесла пацярпеламу матэрыяльную шкоду на суму 5 мільёнаў 800 тысяч рублёў.

Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: фальшывыя грошы, «сабачыя» справы, самагубства і іншыя здарэнні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476