Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пад царкоўны перазвон

Царкоўны хор праваслаўнага Свята-Ціханаўскага храма разам з протаіерэем айцом Пятром 13 — 14 лютага гэтага года прынялі ўдзел у 14 Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў “Каложский благовест”, які прайшоў у Гродне, і выступілі цудоўна, заняўшы другое месца ў намінацыі малых гарадоў. Варта зазначыць, што ў “Каложском благовесте” прыняў удзел 41 хор, ды не толькі з нашай рэспублікі, але і з блізкага і далёкага замежжа — Грузіі, Малдовы, Румыніі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны. Усе атрымалі благаславенне на ўдзел у фестывалі ў архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, які таксама прысутнічаў на выступленнях.

У першы дзень нашы харысты, а гэта дваццаць шэсць чалавек, восем з якіх — мужчыны, выступалі ў Свята-Пакроўскім саборы, дзе выканалі восем песнапенняў. На другі дзень спявалі на літургіі ў Свята-Уладзімірскай царкве горада Гродна. А затым пасля службы, выступалі ў Гродзенскім драмтэатры на гала-канцэрце, дзе выканалі адно песнапенне.

У склад міжнароднага журы ўваходзілі кіраўнік дзяржаўнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі, з горада Гайнаўка (Польшча) — протаіерэй Міхаіл Нігерэвіч, з Румыніі — выкладчык царкоўнай музыкі ўніверсітэта протаіерэй Александрэль Барнеа, з Расіі — дацэнт кансерваторыі імя Чайкоўскага Мікалай Дзянісаў, з Украіны — кампазітар Іван Тараненка, член нацыянальнага саюза кампазітараў. Старшынёй журы быў протаіерэй Андрэй Бандарэнка, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за духоўнае адраджэнне, член Саюза кампазітараў Беларусі, ён жа — клірык Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна.

У фестывалі прынялі таксама ўдзел калектывы з Акадэміі музыкі Мінска, з Мінскага і Магілёўскага каледжаў мастацтваў, выступалі хор свяшчэннаслужыцеляў Гродзенскай епархіі, ансамбль мужчынскага манастыра з Грузіі і інш. Прысутнічала шмат дэлегацый, а таксама консулы з розных краін.

Шмат цёплых слоў прагучала ад членаў журы ў адрас удзельнікаў фестывалю і, у прыватнасці, нашага царкоўнага хору. Адзначалася, што яго ўдзельнікі — не акадэмісты, яны не вывучалі царкоўнай музычнай граматы, хор лічыцца аматарскім, але ўсе былі зачараваны і захоплены яго цудоўным майстэрскім выкананнем песнапенняў. І другое месца прысуджана яму заслужана. А рэгенту хору Любові Занька ва ўрачыстай абстаноўцы быў уручаны дыплом лаўрэата 2 ступені, а таксама фотаапарат і дыск з запісамі выступленняў царкоўных хароў, якія занялі першыя месцы.

Варта дадаць, што хоць білеты на выступленне ўдзельнікаў фестывалю былі платнымі, свабодных месцаў не было, што сведчыла аб асаблівай цікавасці людзей да царкоўных песнапенняў. Радаснымі і задаволенымі прыехалі з Гродна і айцец Пётр, і нашы землякі-харысты, выканальніцкім майстэрствам якіх захапляюцца і прыхаджане нашага раёна.

Валянціна НАУМІК, прыхаджанка.

Фота Марыны МАНУКЕВІЧ.

Пад царкоўны перазвон

Пад царкоўны перазвон

Пад царкоўны перазвон

Пад царкоўны перазвон

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471