Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як навучыцца разумець сваё дзіця?

Не так даўно ў Ганцавіцкім сацыяльна-педагагічным цэнтры пачала сваю дзейнасць праграма “Паспяховае бацькоўства”. Яе мэта — дапамагчы бацькам сфарміраваць пазітыўны стыль зносін з дзецьмі, навучыцца навыкам эфектыўнага вырашэння канфліктных сітуацый, падтрымліваць, слухаць, чуць і разумець сваіх дзяцей, даведацца пра тое, як вырашаць праблемы з дысцыплінай, навучыцца ствараць у сям’і пазітыўную атмасферу разумення і павагі.

“Паспяховае бацькоўства” складаецца з трох базавых курсаў, адаптаваных пад канкрэтны ўзрост дзіцяці: “Ад калыскі да школы” (для бацькоў дзяцей узростам да 6 гадоў), “Што могуць бацькі” (для бацькоў дзяцей ад 5 да 15 гадоў), “Як выжыць бацькам падлеткаў” (для бацькоў дзяцей ад 12 да 18 гадоў), а таксама курса “Мастацтва самасцвярджэння для бацькоў”, прызначанага для тых, хто пасля праходжання аднаго ці больш курсаў усё яшчэ сумняваецца ў сабе. Кожны курс разлічаны на 10 заняткаў, з якіх 2 уводныя і 8 практычных.

Зараз у Ганцавіцкім сацыяльна-педагагічным цэнтры набрана першая група бацькоў, якія жадаюць прайсці курсы “Паспяховага бацькоўства”. У дадзены момант рэалізуецца курс “Што могуць бацькі”, аднак гэта толькі пачатак. Педагогі-псіхолагі Наталля Лемяшэўская і Алена Заяц, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў якасці трэнераў па гэтай праграме, плануюць у будучым адкрыць наведванне курсаў і для бацькоў дзяцей іншых узроставых груп. Яны і падзяліліся ўласнымі планамі, пагутарылі пра саму праграму і пра тое, што ўжо рэалізуецца ў рамках “Паспяховага бацькоўства” з карэспандэнтам “СП” Аляксандрай ГУРМАН.

— Галоўнае, што прадугледжана праграмай — рэалізаваць чаканні ўдзельнікаў і паказаць ім, у чым яны не мелі рацыі падчас зносін са сваімі дзецьмі, — расказвае педагог-псіхолаг дзіцячага садка № 4 Алена Заяц. — Таму першае, што мы зрабілі, калі пачалі курс — правялі для ўдзельнікаў тэст “Уменне быць бацькам”. Сэнс гэтага тэста ў тым, што ён праводзіцца ў пачатку і ў канцы курса, і бацькі самі атрымліваюць магчымасць параўнаць свае вынікі. Гэтым мы хочам паказаць тое, як “Паспяховае бацькоўства” змяняе іх уласнае ўспрыманне адносін з дзецьмі.

— Калі бацькі ў адносінах з дзецьмі адчуваюць гнеў, раздражненне, крыўду або бездапаможнасць, дык гэтыя курсы — менавіта тое, што ім патрэбна, — працягвае педагог-псіхолаг сацыяльнага цэнтра Наталля Лемяшэўская. — Тут яны даведаюцца пра розныя падыходы да вырашэння сваіх праблем, якія пры гэтым лепшым чынам паўплываюць на псіхіку дзіцяці. Гэтая праграма не выварочвае душу бацькоў і дзяцей навыварат, а, наадварот, спрыяе пашырэнню іх кругагляду, а таксама дае новыя магчымасці і дадатковыя сродкі для зносін з дзецьмі.

Наталля расказвае аб сітуацыі ў нашым раёне.

— На Ганцаўшчыне, на жаль, дастаткова як няпоўных сем’яў, так і сем’яў, у якіх маці выхоўвае дзяцей адна. А жанчыны па сваёй прыродзе вельмі эмацыянальныя, аднак яны вымушаны хаваць свае пачуцці. Нярэдка гэта прыводзіць да не вельмі добрых вынікаў. А, між тым, праблема можа быць вырашана вельмі лёгка: гэтыя эмоцыі можна зняць падчас зносін у падобных групах.

— Ды і наогул, — дапаўняе яе Алена, — адна галава добра, а дзесяць лепш. І мы з Наталляй, і ўдзельніцы нашай праграмы з задавальненнем дапаможам тым, хто заблытаўся і спалохаўся. Няма нічога дрэннага ў тым, каб паказаць сваю слабасць і пастарацца ад яе пазбавіцца. Наша праграма — першы памочнік у гэтым. У мяне самой дзве дачкі з вялікай розніцай ва ўзросце: старэйшай за 20 гадоў, а малодшай усяго 7. Дык вось, пасля таго, як я прайшла курс, мне стала значна лягчэй з імі і разумець іх. А старэйшая дачка наогул кажа мне, што калі раней я была проста мамай-псіхолагам, то цяпер стала самой дасканаласцю, — усміхаецца яна. Дарэчы, хацелася б дадаць, што праграма дапамагае ў зносінах не толькі з дзецьмі, але і з дарослымі людзьмі.

— Варта таксама адзначыць той факт, што пры дапамозе “Паспяховага бацькоўства” ўдзельнікі праграмы становяцца больш адказнымі і ўпэўненымі ў сваіх сілах, а таксама атрымліваюць дадатковыя рэсурсы для вырашэння праблем, — падхоплівае Наталля. — Аднак не заўсёды гэтыя змены адбываюцца адразу. Бываюць сітуацыі, калі першапачаткова змены не надта прыкметны, аднак паступова змяняецца абсалютна ўсё.

Праграма “Паспяховае бацькоўства” існуе з 1993 года і выкарыстоўваецца ў многіх краінах свету. Цяпер яна была цалкам адаптавана Міжнародным дзіцячым фондам для нашай краіны. У нашым раёне Алена і Наталля — першыя, хто змог пачаць яе рэалізоўваць. Што ж, пажадаем поспеху як удзельнікам курсу, так і самім педагогам-псіхолагам. Бо першы крок — заўсёды самы цяжкі, нават, калі гэта першы крок на шляху да поспеху.

Як навучыцца разумець сваё дзіця?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476