Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Самалячэнне недапушчальнае!

Самалячэнне недапушчальнае!

З наступленнем асенне-зімовага перыяду дзясяткі, а можа і сотні мільёнаў жыхароў планеты пакутуюць ад вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ-ВРЗ), адной з якіх з’яўляецца грып.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ВРВІ і грып складаюць да 90 працэнтаў усіх выпадкаў інфекцыйных захворванняў. На зямлі практычна няма чалавека, які хаця б аднойчы ў жыцці не адчуў на сабе іх каварства. Гэтыя захворванні наносяць велізарную шкоду здароўю насельніцтва і эканоміцы краін. Асабліва часта яны паражаюць дзяцей: малышы да года хварэюць у тры разы часцей астатніх дзяцей дашкольнага ўзросту і ў пяць разоў часцей, чым дарослыя. Найбольш хварэюць таксама людзі пажылога ўзросту і тыя, хто пакутуе на цяжкія хранічныя захворванні.

Перыядычна паўтараючыся, грып і ВРЗ забіраюць з усяго нашага жыцця каля аднаго года. Чалавек праводзіць гэтыя месяцы ў разбітым стане, пакутуючы ад ліхаманкі, агульнай слабасці, галаўнога болю, атручвання арганізма ядавітымі віруснымі бялкамі. Грып і іншыя вострыя вірусныя рэспіраторныя захворванні, якія часта паўтараюцца, паступова падрываюць сардэчна-сасудзістую сістэму, скарачаючы на некалькі гадоў сярэднюю працягласць жыцця чалавека. Пры цяжкім працяканні грыпу могуць узнікнуць незваротныя паражэнні сардэчна-сасудзістай сістэмы, дыхальных органаў, цэнтральнай нервовай сістэмы, правакуючыя захворванні сэрца і сасудаў, пнеўманіі, трахеабранхіты, менінгаэнцэлафаліты і іншыя. Ад ускладненняў ад грыпу штогод на планеце паміраюць тысячы чалавек.

Сёння медыцына можа прапанаваць некалькі спосабаў прафілактыкі захворванняў на ВРВІ і грып. Гэта вакцынацыя, прыём імунамадуліруючых лекавых прэпаратаў і неспецыфічнае павышэнне ўстойлівасці арганізму да вірусаў.

Вакцына ад грыпу існуе ўжо больш чым 60 гадоў. Прышчэпка з’яўляецца найбольш надзейнай аховай пры магчымых эпідэміях гэтага захворвання. Дзякуючы масавай вакцынацыі насельніцтва ўдалося папярэдзіць захворваемасць на поліяміэліт, дыфтэрыю, адзёр. Згодна са статыстыкай, штогадовая вакцынацыя супраць сезоннага грыпу значна знізіла ўзровень захворваемасці і смяротнасці ва ўсіх узроставых групах.

Што датычыцца неспецыфічных метадаў прафілактыкі прастудных захворванняў і грыпу, дык асноўным з іх з’яўляецца здаровы лад жыцця. Калі вы займаецеся спортам, правільна харчуецеся, атрымліваючы ўсе неабходныя вітаміны і мінералы, праводзіце шмат часу на свежым паветры, тады ваш арганізм зможа даць надзейны адпор інфекцыі і справіцца з ёю, дазваляючы пазбегнуць ускладненняў. Не забывайце пра пастаянныя правілы гігіены, асабліва ў перыяд эпідэміі, такія як мыццё рук, вільготная ўборка і праветрыванне памяшкання. Пазбягайце вялікага зборышча людзей, замяніце 15-хвілінны праезд у грамадскім транспарце паўгадзіннай прагулкай.

Загартоўка — фізічныя практыкаванні, паветраныя ванны, вільготныя абціранні, абліванне рук і ног халоднай вадой, кантрасны душ — надзейна абароняць ад грыпу і ВРВІ.

Збалансаванае харчаванне — штодзённае спажыванне свежай агародніны і фруктаў, цыбулі і часнаку — таксама вельмі важнае. Апранацца трэба адпаведна з сезонам, надвор’ем, але не захутвацца, не хадзіць з голай галавой і ў лёгкім абутку.

Калі ж вы ўсё-такі захварэлі, неадкладна звяртайцеся да ўрача! Памятайце, самалячэнне пры грыпе недапушчальнае!..

Анастасія ШАПЯЛЕВІЧ, фельчар-валеолаг ДУ “Ганцавіцкі райЦГіЭ“.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475