Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не чакаць, а працаваць

Прайшла шостая сесія раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. На яе разгляд быў вынесены шэраг пытанняў, асноўныя з

Не чакаць, а працаваць

якіх — “Аб сумеснай рабоце органаў мясцовай улады, дэпутацкага корпуса Ганцавіцкага раёна па вырашэнні праблемных пытанняў, якія ўзнімаюцца ў зваротах грамадзян, у святле патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата” і “Аб эфектыўнасці праводзімай сумеснай работы праваахоўных органаў, органаў кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый, суб’ектаў гаспадарання па прафілактыцы п’янства і алкагалізму сярод насельніцтва і прымаемых мерах для ўдасканалення ўзаемадзеяння ў гэтай сферы”.

Больш падрабязна спынімся на першым пытанні. З дакладам па ім перад прысутнымі выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд. Ён адразу засяродзіў увагу на важнасці і надзённасці разглядаемай тэмы, падкрэсліўшы, што звароты грамадзян — гэта жыццё людзей, і кожны дэпутат у  сваёй рабоце павінен унікаць у тыя праблемы і патрэбы, якія іх хвалююць. А праблемных пытанняў, адзначыў Віктар Якаўлевіч, на жаль, хапае, аб чым гавораць і звароты грамадзян. Як яны вырашаюцца?

Старшыня раённага Савета дэпутатаў нагадаў, што Саветы дэпутатаў кіруюцца ў сваёй рабоце патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”, Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншымі заканадаўчымі актамі і праводзяць мэтанакіраваную работу па забеспячэнні комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця.

Адна з найбольш эфектыўных форм дзейнасці дэпутацкага корпуса — работа ў выбарчай акрузе (разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, асабісты прыём, правядзенне сустрэч з выбаршчыкамі і справаздачы аб дэпутацкай дзейнасці). Гэты напрамак дэпутацкай дзейнасці, па перакананні Віктара Якаўлевіча, найбольш складаны, патрабуючы прыцягнення да вырашэння разглядаемых пытанняў спецыялістаў розных галін, і ў гэтым плане ёсць поўнае ўзаемаразуменне. Работа ў акрузе — гэта частка намаганняў дэпутата як прадстаўніка народа ў мясцовым Савеце, ажыццяўляючага функцыі дзяржаўнай улады. І ацэньваць яе трэба не столькі па колькасці зваротаў выбаршчыкаў да дэпутата, колькі па тым, як у прынцыпе разумее дэпутат сваю місію і што робіць для сваіх выбаршчыкаў, каб ім лепш жылося. Дакладчык адзначыў, што  рабоце са зваротамі грамадзян надаецца асаблівая ўвага. Бо, на яго думку, нароўні з аказаннем дапамогі канкрэтнаму чалавеку зварот дае падставу для роздуму аб наяўнасці тых ці іншых праблем у рэгіёне. Фактычна, грамадзянін, звяртаючыся да дэпутата, уносіць абгрунтаваную прапанову па ўдасканаленні дзейнасці органаў кіравання.

Сустрэчы з грамадзянамі, якія праводзяць дэпутаты мясцовага Савета, даюць магчымасць не толькі інфармаваць іх аб сваёй дзейнасці, але і вывучаць грамадскую думку па пытаннях, разглядаемых на сесіях мясцовага Савета.

Віктар Якаўлевіч адзначыў, што дэпутацкі корпус раённага Савета не радзей чым адзін раз у месяц ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб. Гэтыя прыёмы дапамагаюць своечасова выявіць і ліквідаваць прычыны ўзнікнення падстаў для звароту ў вышэйстаячыя арганізацыі.

Характарызуючы пытанні, якія паступілі ў мінулым годзе, старшыня райсавета падкрэсліў, што яны датычыліся ў асноўным жыллёва-камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання, закупу маладняку буйной рагатай жывёлы, уборкі збожжавых, якасці правядзення лабараторных аналізаў малака, рамонту дарог, захавання графіку руху аўтобусаў і г. д. Ён нагадаў аб тым, што праводзіліся выязныя сустрэчы з насельніцтвам вёсак Нач, Мельнікі, Гута і Лактышы па пытаннях функцыянавання аддзяленняў паштовай сувязі. З жыхарамі вёсак Нач і Лактышы — аб магчымасці здачы ў арэнду ўчастка ракі Лань, з жыхарамі вёскі Мельнікі ў сувязі з закрыццём дома сацыяльна-культурных паслуг вырашалася пытанне аб медыцынскім абследаванні насельніцтва.

Не менш важная і такая форма дзейнасці дэпутата, зазначыў Віктар Дрозд, як справаздачы перад выбаршчыкамі. Каб павысіць адказнасць мясцовых органаў улады, ліквідаваць бюракратызм, у раёне ствараецца дастаткова разгалінаваная сістэма работы з насельніцтвам. Сярод яе форм — сельскія сходы, штомесячныя адзіныя дні інфармавання насельніцтва, прыёмы грамадзян у  населеных пунктах і  ў працоўных калектывах. Вывучэнне грамадскай думкі дапамагае больш аператыўна і аб’ектыўна вырашаць многія праблемы. Савет ажыццяўляе разгляд зваротаў грамадзян, прымае на разгляд адрасаваныя яму запыты і дае на іх адказы ў парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дакладчык падкрэсліў, што немалаважнае значэнне мае і склад выбраных мясцовых Саветаў. Так, у нашым раёне працуюць 106 дэпутатаў Саветаў, у тым ліку 27 — раённага Савета дэпутатаў, 88 — сельскіх, 1 — абласнога Савета.  Свае дэпутацкія паўнамоцтвы яны паспяхова спалучаюць з прафесійнай дзейнасцю. Асабліва відавочна гэта на прыкладзе дэпутатаў-кіраўнікоў. Па сваіх службовых абавязках яны маюць непасрэдны жывы кантакт з працоўнымі калектывамі, не па чутках ведаюць праблемы рабочых і без бюракратычнай валакіты могуць іх аператыўна вырашаць. Таму такі склад мясцовага прадстаўнічага органа ўлады павінен дазволіць эфектыўна і поўнамаштабна вырашаць многія жыццёвыя праблемы грамадзян, займаць актыўную пазіцыю ў працэсе прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў.

Старшыня райсавета зазначыў, што за гады работы дэпутатаў папярэдняга склікання ў дэпутацкага корпуса сфарміраваўся свой асаблівы почырк. Сярод асноўных напрамкаў былі і добраўпарадкаванне, і духоўна-маральнае выхаванне, і фізкультурна-масавая работа, і адраджэнне абрадавых традыцый і інш. Усё пачатае будзе прадоўжана, усе формы работы, што склаліся і пацверджаны канкрэтнымі вынікамі, прыняты насельніцтвам, будуць удасканальвацца цяперашнім дэпутацкім корпусам.

Не застаюцца ў баку ад разглядаемай тэмы і органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якія прадстаўлены ў раёне 32 старастамі. Яны, як і старшыні сельсаветаў, асаблівую ўвагу ўдзяляюць пытанням навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкаванню, утрыманню ў належным стане месцаў воінскіх пахаванняў, памятнікаў гісторыі і культуры, эстэтычнага стану будынкаў, жылых дамоў і асабістым прыкладам паказваюць, як неабходна падтрымліваць парадак паўсюдна.

Звяртаючыся да дэпутатаў, Віктар Дрозд нагадаў, што большасць з іх не толькі дэпутаты, але і гаспадарнікі, а гэта дае больш магчымасцей дзейнічаць на папярэджанне праблем і заклікаў іх часцей бываць сярод людзей, бачыць, чым і як яны жывуць і своечасова рэагаваць на сітуацыі, якія могуць выклікаць праблемы. Тады і парадку будзе больш, і зваротаў менш. “Не чакаць, а працаваць — вось галоўны прынцып, якім павінен кіравацца ў рабоце кожны з нас”, — такім быў наказ старшыні райсавета дэпутатам.

Кіраўнік спраў райвыканкама Наталля Маляўка, якая таксама выступіла перад прысутнымі па гэтым пытанні, нагадала, што Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 была падпісана 27 снежня 2006 года. Асноўныя яе патрабаванні і сёння не губляюць сваёй актуальнасці, а хутчэй набываюць першаступеннае значэнне ў рабоце не толькі органаў дзяржаўнай улады, але і кіраўнікоў усіх узроўняў. Бо асноўная яе мэта — гэта рэалізацыя праектаў, правядзенне такой палітыкі, якая б паслядоўна паляпшала якасць жыцця людзей, максімальна палягчала вырашэнне пытанняў, з якімі паўсядзённа сутыкаюцца грамадзяне.  Наталля Міхайлаўна зазначыла, што пэўная работа па рэалізацыі асноўных патрабаванняў Дырэктывы ў раёне праводзіцца сістэматычна, назвала яе формы. У прыватнасці, паведаміла, што перагледжаны рэжым работы ўсіх структурных падраздзяленняў і службовых асоб дзяржаўных органаў, ажыццяўляючых прыём грамадзян або выдачу ім даведак і іншых дакументаў. Асаблівае патрабаванне прад’яўляецца да захавання рэжыму работы арганізацый, укаранёны ў практыку работы папярэдні запіс грамадзян на прыём у райвыканкам па тэлефоне, праводзіцца папярэдняе кансультаванне грамадзян. Пашырана практыка выкарыстання тэлефонных “гарачых ліній”, рэгулярна праводзяцца выязныя прыёмы грамадзян, сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў калектывах. Калектыўныя звароты 30 і больш грамадзян разглядваюцца з выездам на месца.

Дакладчык нагадала прысутным аб асноўных патрабаваннях Дырэктывы, дадаткова прынятых нарматыўных дакументаў, рэгламентуючых арганізацыю работы па вырашэнні праблемных пытанняў насельніцтва, назвала колькасць зваротаў грамадзян, што паступілі за 2014 год у райвыканкам, у сельвыканкамы, у аблвыканкам і Адміністрацыю Прэзідэнта, назвала найбольш тыповыя з іх, зазначыла, што ўсе звароты ў райвыканкам былі разгледжаны ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам, заяўнікам накіраваны адказы. Аднак на фоне, здавалася б, спрыяльнай абстаноўкі мінулага года не радуе сітуацыя за прайшоўшы перыяд гэтага. Ужо сёлета маецца 36 зваротаў, у вышэйстаячыя інстанцыі звярнуліся 4 чалавекі. А між іншым, асобных зваротаў магло і не быць, калі б больш уважліва ўзнятыя пытанні разглядаліся на месцах, каб дэталёва праводзілася работа па растлумачэнні парадку зваротаў у вышэйстаячых інстанцыях.

На гэта звярнуў увагу прысутных і старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Саланевіч, які прыняў удзел у рабоце сесіі і выступіў з прамовай па абмяркоўваемых пытаннях.

У рашэнні раённага Савета дэпутатаў, прынятым па першым пытанні, было адзначана, што практычныя меры па ўдасканаленні работы з насельніцтвам у святле патрабаванняў Дырэктывы № 2 патрабуюць удасканалення. Быў зацверджаны комплекс мер па павышэнні якасці работы з насельніцтвам на 2015 год, праводзімых сумесна выканаўчымі і распарадчымі органамі, дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў. Дэпутатам раённага Савета дэпутатаў неабходна няўхільна захоўваць палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў”, прымаць дзейсны ўдзел у мерапрыемствах, што праводзяцца мясцовымі органамі ўлады ў рабоце з насельніцтвам, пры вырашэнні пытанняў выбаршчыкаў праяўляць прынцыповую пазіцыю, працаваць на папярэджанне зваротаў грамадзян у вышэйстаячыя органы ўлады, у рабоце з выбаршчыкамі практыкаваць новыя формы ўзаемадзеяння, больш актыўна выкарыстоўваць правядзенне “прамых ліній”. Старшыням сельвыканкамаў рэкамендавана пры разглядзе на сваіх пасяджэннях пытання работы са зваротамі грамадзян запрашаць дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, прыцягваць іх да разгляду зваротаў грамадзян, асабліва калектыўных, што датычаць сацыяльна важных праблем адпаведнага населенага пункта і інш.

Марыя ШЧАЎКУН.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475