Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З аператыўных зводак тыдня: чаму забіраюць дзяцей, як падманваюць народ і іншыя здарэнні

Забралі дзяцей

Трэцяга лютага а палове 12 ночы супрацоўнік Ганцавіцкага РАУС паведаміў у аператыўную часць аб тым, што падчас наведвання ім сем’яў, якія стаяць на ўліку і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы дзяржаўнай установы адукацыі “Агарэвіцкая сярэдняя школа”, выяўлены факт знаходжання грамадзянкі Б. і яе мужа ў нецвярозым стане. Разам з нядбайнымі бацькамі ў гэты час дома па вуліцы Горкага ў вёсцы Агарэвічы знаходзіліся і пяцёра іх непаўналетніх дзяцей, якіх супрацоўнікі РАУС забралі і змясцілі ў інтэрнат.

Незаконны заробак

5 лютага, у чацвер, паступіў рапарт старшага оперупаўнаважанага Ганцавіцкага РАУС аб тым, што грамадзянін Ігар Л., жыхар горада Ганцавічы, займаецца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, якая звязана з атрыманнем даходу ў буйным памеры, без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

Праверку па справе праводзіць РАУС.

Махлярствы працягваюцца

У гэты ж дзень паступіла заява грамадзянкі Ларысы Я., жыхаркі дома па вуліцы Заводскай горада Ганцавічы. Жанчына паведаміла, што невядомая асоба прадала яе свекрыві Ніне Я. плед па неапраўдана высокай цане — 2 мільёны 900 тысяч рублёў, і папрасіла супрацоўнікаў РАУС разабрацца ў дадзенай сітуацыі.

Падрабязнасці справы высвятляюцца.

Крадзеж паліва

Яшчэ адна заява была зарэгістравана 5 лютага аператыўнымі работнікамі РАУС. Так, паступіла паведамленне ад дырэктара ПВУП “Палескі стандарт” аб тым, што з бака трактара, які знаходзіўся ў квартале № 75 Дзяніскавіцкага лясніцтва, было ўкрадзена 9 літраў дызельнага паліва.

Небяспечная госця

6 лютага жыхар вёскі Раздзялавічы Лявонцій К. паведаміў супрацоўнікам Ганцавіцкага РАУС аб тым, што грамадзянка Марыя Я., якая знаходзілася ў яго ў гасцях, украла грошы ў суме 360 тысяч рублёў.

Падрабязнасці справы высвятляюцца.

Браканьеры

У гэтую ж пятніцу, 6 лютага, а шостай гадзіне вечара паступіла паведамленне начальніка Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету аб тым, што 4 лютага ў вёсцы Малькавічы быў спынены мікрааўтобус “Фальксваген”, у якім знайшлі адну тушу дзіка без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць яе перамяшчэння.

Калі сябар аказаўся раптам…

У суботу, 7 лютага, па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС па заяве Людмілы С., жыхаркі вёскі Малькавічы, узбуджана крымінальная справа ў адносінах жыхара гэтай вёскі Аляксея Х., які, знаходзячыся ў п’яным стане, пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў, украў у Людмілы С. 300 тысяч рублёў і мабільны тэлефон, чым нанёс жанчыне матэрыяльную шкоду на суму 800 тысяч рублёў.

Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.

З аператыўных зводак тыдня: чаму забіраюць дзяцей, як падманваюць народ і іншыя здарэнні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 556

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475