Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ПРАКУРАТУРА ЗА РАБОТАЙ: Прадухіленне карупцыйных праяў, распаўсюджвання “спайсаў” і пратэсты на рашэнні ДАІ

Пракуратурай раёна ў рамках ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў летась праведзена 40 праверак, па выніках якіх унесена 39 прадстаўленняў, вынесена 36 прадпісанняў, 79 афіцыйных папярэджанняў, 39 пратэстаў — 38 асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, яшчэ 30 — да матэрыяльнай адказнасці на суму 13 мільёнаў 931 тысячу рублёў. Разам з гэтым юрыдычныя асобы, якія парушылі закон, панеслі матэрыяльную адказнасць на агульную суму 1 мільярд 75 мільёнаў 23 тысячы рублёў.

Пры ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх у 2014 годзе праведзена 10 праверак, па выніках якіх падрыхтавана 9 прадстаўленняў, вынесена 13 прадпісанняў, 15 афіцыйных папярэджанняў, прынесена 4 пратэсты, а 16 асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 6 — да адміністрацыйнай, 1 юрыдычная асоба — да матэрыяльнай на суму 6 мільёнаў 279 тысяч рублёў.

Варта адзначыць, што летась пракуратурай раёна выяўлена значна больш парушэнняў заканадаўства ў параўнанні з папярэднім, 2013 годам. Звязана гэта з павелічэннем амаль на 50 працэнтаў праведзеных праверак.

Аб найбольш праблемных пытаннях, з якімі даводзіцца сутыкацца супрацоўнікам пракуратуры раёна, раскажам падрабязней.

Карупцыя і яе складаючыя

У барацьбе з гэтай заганнай з’явай важны не толькі сам факт выяўлення злачынства, але вельмі важная і работа па прадухіленні самой магчымасці злоўжывання чыноўнікамі сваімі службовымі паўнамоцтвамі.

Як паведаміў пракурор Ганцавіцкага раёна Сяргей Насеня, адсутнасць належнай увагі кіраўніцтва райаддзела ўнутраных спраў да арганізацыі дзейнасці аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, а таксама слабасць аператыўных пазіцый, збору і аналізу інфармацыі ў галіне эканамічнай дзейнасці суб’ектаў гаспадарання раёна спрыялі нізкай эфектыўнасці прадухілення і выяўлення злачынстваў у сферы эканомікі. Летась райаддзелам іх увогуле не выяўлена, а ўсе 6 зарэгістраваных карупцыйных злачынстваў здзейснены адной асобай.

Таксама падчас праверак, праведзеных пракуратурай, выяўлены шматлікія парушэнні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у структурных падраздзяленнях райвыканкама, КУП “Ганцавіцкае УКБ” і іншых, у тым ліку па пытаннях правядзення дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг). Размова ідзе не аб карупцыі, а аб выкананні заканадаўства, якое накіравана на прадухіленне карупцыйных праяў.

Парушаючы патрабаванні заканадаўства і прынцыпы дзяржаўных закупак, структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама неабгрунтавана абмяжоўваліся тэрміны для падрыхтоўкі і падачы прапаноў пры правядзенні закупак, а гэта якраз і можа садзейнічаць карупцыйным праявам.

“Спайсы” — навамодная чума

Гэта яшчэ адна з праблем, якая патрабуе асаблівай увагі. Па словах Сяргея Насені, аналіз выканання заканадаўства, накіраванага на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркатычных сродкаў на Ганцаўшчыне сведчыць аб неабходнасці актывізацыі работы з боку ўсіх дзяржаўных органаў па своечасовым выяўленні асоб, якія займаюцца менавіта збытам наркотыкаў, і як вынік, перакрыцці каналаў паступлення іх у раён. Гэтую задачу, у першую чаргу, павінны былі выконваць аператыўныя падраздзяленні райаддзела ўнутраных спраў. Але летась з 6 злачынстваў у сферы абароту наркотыкаў, здзейсненых на тэрыторыі раёна, непасрэдна супрацоўнікамі РАУС выяўлена толькі адно. Тры злачынствы выяўлены пракуратурай раёна і яшчэ два — выпадкова, калі людзей дастаўлялі з цяжкім наркатычным атручваннем у бальніцу.

Пытанні па рабоце РАУС у гэтым накірунку разглядаліся на нарадзе, якую праводзіў пракурор раёна, уносіліся акты рэагавання ў РАУС для актывізацыі работы па барацьбе з распаўсюджваннем наркотыкаў. Варта адзначыць, што гэта прынесла станоўчыя вынікі. Толькі ў студзені 2015 года супрацоўнікамі міліцыі выяўлена адразу тры злачынствы, якія датычацца наркотыкаў, у тым ліку зафіксаваны і факт іх збыту, які расследуецца ў рамках Дэкрэта № 6 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Калі пакаранне не адпавядае правапарушэнню

Пры правядзенні пракуратурай раёна праверак выканання райаддзелам унутраных спраў патрабаванняў заканадаўства пры прыцягненні грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ў сферы бяспекі дарожнага руху, былі ўстаноўлены факты вынясення службовымі асобамі неабгрунтавана мяккіх рашэнняў пры пакаранні некаторых грамадзян за здзейсненыя імі правапарушэнні.

Напрыклад, грамадзянін А. С. Рылка перавысіў на сваім аўтамабілі дазволеную хуткасць руху на 56 кіламетраў у час, пры гэтым меў ужо аналагічнае правапарушэнне на працягу года. Больш таго, за парушэнне правілаў дарожнага руху мужчына прыцягваўся ўжо 18 разоў да адміністрацыйнай адказнасці. Тым не менш, начальнік аддзялення ДАІ РАУС Вячаслаў Гуліцкі выносіць пастанову аб прыцягненні парушальніка да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь, ці на той час, 1 мільён 500 тысяч рублёў. Між іншым, часткай 4 артыкула 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца, як штраф, так і пазбаўленне правоў кіравання транспартнымі сродкамі да аднаго года. Зразумела, што ў згаданым выпадку адміністрацыйнае пакаранне не адпавядае цяжкасці здзейсненага правапарушэння. Таму судом раёна па пратэсце пракурора пастанова начальніка аддзялення ДАІ была адменена і справа накіравана на новы разгляд у РАУС. Але пры новым разглядзе начальнік аддзялення ДАІ зноў назначае грамадзяніну А. С. Рылку штраф, што супярэчыць патрабаванням адміністрацыйнага заканадаўства. У выніку, парушальніка ўсё ж пазбавілі вадзіцельскіх правоў.

Аналагічная сітуацыя склалася і з грамадзянінам С. Л. Малышавым, які значна перавысіў на аўтамабілі дазволеную хуткасць руху і атрымаў ад начальніка аддзялення Даі толькі штраф, хаця да  гэтага ўжо 9 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху, у тым ліку 7 разоў за перавышэнне хуткаснага рэжыму. Пасля двух пратэстаў, вынесеных пракурорам раёна, ён таксама, нарэшце, пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. Таксама як і  грамадзян П. І. Рабцэвіч — у гэтым выпадку хапіла аднаго пратэсту пракурора.

Згаданыя факты насцярожваюць, тым больш, што нават пры паўторным разглядзе адміністрацыйных спраў кіраўніцтва РАУС усё роўна спрабавала змякчыць пакаранне. Таму і было накіравана хадайніцтва пракуратурай раёна ў абласное ўпраўленне ўнутраных спраў аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці супрацоўнікаў РАУС.

х х х

Значнае павелічэнне колькасці праверак, што праводзяцца пракуратурай раёна, дазволіла тэрмінова выявіць праблемныя пытанні, якія неабходна эфектыўна вырашаць.

Напрыканцы адзначым толькі, што па выніках работы за 2014 год Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь аб’явіў пракурору Ганцавіцкага раёна падзяку, а памочнік пракурора раёна Дзіяна Якубец прызнана лепшай па прафесіі сярод пракурорскіх работнікаў Брэстчыны.

Аляксей ГРУШЭВІЧ.

ПРАКУРАТУРА ЗА РАБОТАЙ: Прадухіленне карупцыйных праяў, распаўсюджвання “спайсаў” і пратэсты на рашэнні ДАІ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475