Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Вадзіцелі, давайце жыць дружна!”

Пад такім дэвізам у райцэнтры прайшла акцыя “Моладзь Ганцаўшчыны за правільную паркоўку!”

Акцыя праходзіла ў два этапы. Першы працягваўся з 26 па 30 студзеня. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і РК ГА “БРСМ” праводзілі конкурс паміж установамі адукацыі горада на лепшы слоган для вадзіцеляў, якія паркуюцца ў непрызначаным месцы.

Першае месца заняў навучэнец 10 класа гімназіі г. Ганцавічы Ілья Клімавец з вельмі арыгінальным слоганам.

Другое месца за СШ № 2. Яе навучэнцы даслалі самую вялікую колькасць слоганаў.

Трэцяе месца ў СШ № 1 з творча аздобленымі слоганамі.

Другі этап акцыі праходзіў 3 лютага. Добраахвотная дружына, члены якой — галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзея Пашкевіч, галоўны бухгалтар РК ГА “БРСМ” Алеся Шулякоўская і валанцёры ўстаноў адукацыі — вучні 10 класа гімназіі Ілья Клімавец і Максім Жыбурт, а таксама вучні 9 класа СШ № 2 Андрэй Раманка і Аляксей Лелес разам з супрацоўнікам ДАІ Аляксандрам Каўшом выйшлі на вуліцы горада для правядзення рэйду “Моладзь Ганцаўшчыны за правільную паркоўку”, каб нагадаць вадзіцелям аб тым, як правільна трэба паркавацца.

Падчас рэйду валанцёры ўстаноў адукацыі прымацоўвалі лістоўкі са сваімі слоганамі на лабавое шкло аўтамабіляў, якія былі прыпаркаваны ў непрызначаных месцах. На здзіўленне ўдзельнікаў акцыі, такіх машын было нямала. Тры няправільна прыпаркаваныя аўтамабілі знаходзіліся ў двары дома № 6 па вуліцы Чапаева, адзін — каля дома № 13 па вуліцы Будаўнікоў, шэсць — у двары дамоў № 7, № 1 і № 15а па вуліцы Будаўнікоў. Лістоўкі скончыліся даволі хутка…

А яшчэ валанцёры ўстаноў адукацыі звярнулі ўвагу на вадзіцеля, які няправільна паркаваўся прама на іх вачах, спынілі яго і ўручылі яму лістоўку асабіста, растлумачыўшы пры гэтым, дзе трэба ставіць аўтамабіль у двары. Супрацоўнік ДАІ з асабліва ўпартымі вадзіцелямі вёў растлумачальную работу, а таксама па просьбе аднаго з іх расказаў аб тым, як правільна трэба перавозіць дзіця.

Вадзіцелі падчас рэйду ўзнялі некалькі важных пытанняў. Былі скаргі на тое, што ў горадзе не хапае стаянак, і на тое, што жыхары навакольных дамоў ужо даўно падзялілі паміж сабой месцы на паркоўцы, і цяпер іншыя вадзіцелі проста вымушаны пакідаць машыны там, дзе нельга.

Такім чынам, акцыя аказалася вельмі цікавай і карыснай. Аднак яшчэ раз хочацца нагадаць аўтамабілістам пра тое, дзе нельга ставіць аўтамабіль у двары:

— на газонах і іншых участках з зялёнымі насаджэннямі;

— на праездах у дварах з боку, які прылягае да жылой забудовы;

— у месцах, дзе транспартны сродак створыць перашкоду для руху або работы спецтранспарту.

У некаторых дамах ёсць магазіны, таму не варта забываць пра тое, што нават у двары дзейнічае правіла: не ставіць аўтамабілі на адлегласці бліжэй, чым за 10 метраў ад службовых дзвярэй, праз якія ажыццяўляюцца пагрузачна-разгрузачныя работы, а таксама ад зачыненых варот, у тым ліку ад варот гаражоў;

— на тратуарах, акрамя спецыяльна адведзеных месцаў, пазначаных дарожным знакам “Месца стаянкі” або “Месца стаянкі таксі”.

Аляксандра ГУРМАН.

Фота аўтара.

“Вадзіцелі, давайце жыць дружна!”

“Вадзіцелі, давайце жыць дружна!”

“Вадзіцелі, давайце жыць дружна!”

“Вадзіцелі, давайце жыць дружна!”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 419

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 327

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 552

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 381

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 397

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 474