Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Загарэлася зорка, каб ніколі не згаснуць…

Загарэлася зорка, каб ніколі не згаснуць…

У аграгарадку Малькавічы ўшанавалі 75-годдзе з дня нараджэння паэта-земляка Івана Лагвіновіча. На творчую вечарыну пад назвай “Не прарос бы мой талент у мове другой…”, прысвечаную юбілею і памяці земляка-самародка, прыехалі вядомыя берасцейскія літаратары. Сярод іх Мікола Пракаповіч, Алесь Каско, Алесь Корнеў, Мікола Папека.

Перад жаданымі наведвальнікамі гасцінна расчыніла дзверы Малькавіцкая сельская бібліятэка-музей. Яе загадчыца Любоў Дзямчук з любоўю і шчырасцю пазнаёміла прысутных з экспазіцыяй аб жыцці і творчасці Івана Лагвіновіча. Акрамя зборнікаў вершаў, рукапісаў і ўзнагарод, тут беражліва захоўваецца пішучая машынка, на якой таленавіты зямляк друкаваў свае творы.

Амаль чатыры гады не гучыць разам з намі яго голас.

Адыду пакорна ў іншы свет,

дзе няма пранізлівага болю.

Застанецца кветкаю ў траве

ціхая душа мая з табою.

Днём пагодным будуць з яе піць

сонечны нектар чмялі ды восы.

Прыглядайся, каб не наступіць

ні абутаю нагой, ні босай.

Так вобразна напісаў аднойчы Іван Лагвіновіч. Ён быццам прадбачыў, што гэтыя пранікнёныя радкі, адлюстраваныя на помніку, будуць уражваць кожнага, хто прыйдзе пакланіцца яго магіле. Так сталася і на гэты раз. Землякі і госці раптоўна сцішыліся, з хваляваннем пазіраючы на мармуровы партрэт таленавітага паэта. Яны ўсклалі жывыя кветкі на яго магілу. Гучалі сардэчныя, кранальныя словы. Прамоўцы выказвалі агульную думку: паэты не паміраюць. Яны жывуць у памяці людской, у сваіх самабытных вершах. Гэта ў поўнай меры адносіцца да Івана Лагвіновіча.

На творчую вечарыну з нагоды ўшанавання юбілею і памяці славутага земляка ў Малькавіцкі сельскі клуб прыйшлі людзі як сталага, так і зусім юнага ўзросту. Зусім нядаўна Іван Лагвіновіч адзначаў тут сваё 70-годдзе. Расчулены, ён сардэчна дзякаваў усім за ўвагу, за цёплыя адносіны да ягонай паэтычнай творчасці.

І вось — новая сустрэча. На жаль, без паэта. Вядучая, загадчыца раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ала Хваль з непрытоеным смуткам усім расказвала:

— Паблізу Малькавіч, на хутары Запрапасць у вялікай сям’і Лагвіновічаў нарадзіўся Іванка — сёмае па ліку дзіцятка. Яму было наканавана лёсам “у запаветны час на свет з’явіцца”, “у сялянскай хаце з саламяным дахам”. Калі хлопчыку споўнілася толькі сем гадоў, памёр бацька. Іванка стараўся ва ўсім дапамагаць маці. Пасля заканчэння сямігодкі прыпісаў сабе два гады, каб узялі на работу ў Малькавіцкае лясніцтва пілаваць дровы. У сямнаццацігадовым узросце паехаў ва Украіну. Закончыў горнапрамысловае вучылішча, служыў у арміі, працаваў шахцёрам. Ён ніколі не забываў родную старонку, па магчымасці, наведваў яе, спадзеючыся, што абавязкова прыедзе жыць сюды назаўсёды. Вяртанне расцягнулася на доўгія 36 гадоў…

Я тады толькі бачу

каляровыя сны,

калі часам прысніцца

родны край не забыты,

светлай памяці хутар,

рай часовы зямны,

ручнікамі чаромхаў

і бяроз апавіты.

Там сунічны, бруснічны

ці малінавы дзень

і не проста клякоча —

Богу моліцца бусел.

Для мяне толькі там

кветка шчасця цвіце —

на грудку неўзараным,

на някошаным лузе, —

пісаў паэт. Апошнія амаль 19 гадоў ён жыў у Баранавічах. Тут набыў сяброў-аднадумцаў, сапраўдных майстроў мастацкага слова.

— Калі Іван наведваў малую радзіму, яго заўсёды цягнула туды, дзе быў калісьці наш хутар, — успамінае брат Андрэй. — Прыйдзе на тое месца, вырве пук травы і прытуліць да сваіх грудзей…

Адзін за адным успаміналі паэта людзі, якія добра ведалі яго, часта сустракаліся з ім. Сціплым быў чалавекам, гаварыў пра звычайныя справы, пра тое, што хвалявала. Яго шчырасць, душэўнасць і тактоўнасць не ведала межаў. Наказ паэта быў вельмі простым: не забываць сваіх каранёў, берагчы родную беларускую мову.

— На творчай вечарыне прысутнічае чалавек, — пакрэсліла вядучая Ала Хваль, — які шмат сіл прыкладае для таго, каб мацней гучала слова літаратараў-землякоў, каб памяць аб іх ніколі не згасала. Гэта Аляксандр Свірыд. Ён — ініцыятар з’яўлення памятнага знака на месцы бацькоўскай хаты паэта Івана Кірэйчыка, мемарыяльнай дошкі на роднай хаце паэта Уладзіміра Марука. Больш бы такіх няўрымслівых, улюбёных у родны край людзей!

Падчас выступлення Аляксандр Свірыд адзначыў, што захапіўся ідэяй стварыць памятны знак на месцы былога хутара, дзе нарадзіўся Іван Лагвіновіч.

Наогул, у зале сельскага клуба панавала атмасфера добразычлівасці і дружалюбнасці. Узнёсламу настрою спрыялі цудоўныя песні, якія ў суправаджэнні баяніста Анатоля Валошчыка па-майстэрску выканала артыстка гарадскога Дома культуры Настасся Фёдарава.

…Ярка ззяюць на літаратурным небасхіле творчыя зоркі таленавітых паэтаў Ганцаўшчыны. Сярод іх выпраменьвае непаўторнае святло зорка Івана Лагвіновіча:

Таямнічы мой краю —

прыстанак, падораны лёсам

паспалітаму люду,

крыніцам, буслам і бярозам!

Міхась АРЭШКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 531

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 447

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 422

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 330

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 399

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475