Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З аператыўных зводак тыдня: серыя злачынстваў і іншыя здарэнні

Невядомы злодзей

26 студзеня па заяве жыхара вёскі Хатынічы, 1960 года нараджэння, Мікалая Я. у адносінах невядомай асобы была ўзбуджана крымінальная справа. Невядомы пранік у гаспадарчы будынак, размешчаны ў двары дома № 94 па вуліцы Люсінскай, і ўкраў адтуль веласіпед.

Ілжывыя дакументы

26 студзеня па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС у адносінах Аляксандра К., жыхара і ўраджэнца вёскі Хатынічы, 1993 года нараджэння, раней не судзімага ўзбуджана крымінальная справа. Малады чылавек, знаходзячыся ў будынку Ганцавіцкага РАУС пры падрыхтоўцы адміністрацыйнага матэрыялу па факце здзейсненага ім правапарушэння, прад’явіў старшаму інспектару па адміністрацыйнай практыцы заведама лжывае вадзіцельскае пасведчанне і талон папярэджанняў на сваё імя.

Буйны крадзеж

27 студзеня па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС узбуджана крымінальная справа ў адносінах невядомай асобы, якая з нежылога дома па вуліцы В. Харужай у вёсцы Ганцавічы ўкрала зварачны апарат, шрубавёрт, бутэльку каньяку, трохлітровы слоік самагонкі, 20 літраў дызельнага паліва, чым нанесла Аляксандру Р., галоўнаму механіку ААТ “Рыбгас “Лактышы”, матэрыяльную шкоду на суму каля 5 мільёнаў рублёў.

Серыя злачынстваў

Адразу некалькі аднатыпных злачынстваў было здзейснена невядомымі асобамі ў перыяд з 30 на 31 студзеня. Так, у суботу а 10 гадзіне раніцы жыхар горада Ганцавічы Уладзімір С. паведаміў аператыўнікам, што мінулай ноччу нехта адкрыў шкло і пашкодзіў правады замка запальвання ў яго аўтамашыне “ВАЗ-2101”, якая знаходзілася на стаянцы каля дома па вуліцы Чайкоўскага.

Праз 10 мінут Наталля К. расказала супрацоўнікам РАУС, што гэтай жа ноччу невядомы пашкодзіў замок запальвання ў аўтамашыне “Газель”, якая стаяла каля другога пад’езда дома № 40А па вуліцы Матросава.

А яшчэ праз некалькі хвілін жыхар дома № 47, што на вуліцы Матросава Васіль Р., паведаміў міліцыянерам аб спробе невядомай асобы завесці яго “Мэрсэдэс-Спрынтар”, які стаяў на стаянцы каля дома. Як і ў папярэдніх выпадках, у аўтамабілі быў пашкоджаны замок запальвання і ўзламаны дзверы.

Трыма гадзінамі пазней паступіла вусная заява жыхара вуліцы Матросава Юрыя М., які расказаў супрацоўнікам РАУС, што ў ноч з 30 на 31 студзеня невядомы ўкраў яго вадзіцельскае пасведчанне, якое знаходзілася ў прыпаркаванай ля дома аўтамашыне “Форд-Фіеста”.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы:

Анатоль Уладзіміравіч Ярашэвіч, 1984 года нараджэння, жыхар вёскі Хатынічы. Кіраваў асабістым мотавеласіпедам.

Святлана Мікалаеўна Віннік, 1987 года нараджэння, жыхарка горада Ганцавічы. Кіравала асабістым аўтамабілем “Форд-Фокус”.

Зводку чытала Ксенія ЛУЦКО.

З аператыўных зводак тыдня: серыя злачынстваў і іншыя здарэнні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 558

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 401

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475