Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пратэрмінаваныя прадукты

Пратэрмінаваныя прадукты

У 79 працэнтах праверак супрацоўнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання і прыдарожнага сэрвісу выяўлены парушэнні пры рэалізацыі харчовай сыравіны і прадукцыі ў 2014 годзе.

Найбольшая колькасць парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства прыпадае на рэалізацыю прадукцыі са скончаным тэрмінам прыгоднасці — 36,7 працэнта. Усяго летась санітарнай службай раёна знята з рэалізацыі 432 кілаграмы харчовай прадукцыі, прыпынена эксплуатацыя 25 аб’ектаў, у тым ліку і для правядзення пазачарговага санітарнага дня. Таксама накіравана суб’ектам гаспадарання 80 прадпісанняў (рэкамендацый) аб ухіленні выяўленых парушэнняў і адно хадайніцтва аб адпаведнасці займаемай пасадзе. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 42 службовыя і 16 юрыдычных асоб. Разам з гэтым яшчэ 29 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Але, нягледзячы на жорсткія меры, якія прымаюцца да парушальнікаў заканадаўства, факты рэалізацыі прадуктаў харчавання са скончаным тэрмінам прыгоднасці застаюцца даволі распаўсюджанымі. Так, пры правядзенні праверак у студзені 2015 года выяўлены ўжо тры выпадкі спроб продажу нядабраякаснай прадукцыі ва ўніверсаме “Родны кут” і магазіне “Кулінарыя № 2” райспажыўтаварыства, а таксама ў магазіне “Амега” прыватнага прадпрыемства “Заньков”. Гэта ў першую чаргу сведчыць аб неналежным вытворчым кантролі з боку адміністрацый суб’ектаў гаспадарання.

Пры пакупцы прадуктаў харчавання раім звяртаць увагу на этыкетку, маркіровачны ярлык, дзе маецца неабходная інфармацыя аб тэрмінах прыгоднасці. Акрамя гэтага, варта праверыць цэласнасць і знешні выгляд упакоўкі, тэмпературу ў халадзільнай устаноўцы, дзе яна захоўваецца, а пры пакупцы нефасаванай прадукцыі сачыць за тым, як яна адпускаецца. Гэта павінна рабіцца з выкарыстаннем шчыпцоў, лапатак, ложак ці аднаразовых пальчатак.

Работа па кантролі за захоўваннем санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў будзе весціся пастаянна.

Дзмітрый ГАРАГЛЯД, галоўны санітарны ўрач раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 421

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475