Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі і каму патрэбен догляд?

На “прамую лінію” раённай газеты “Савецкае Палессе” звярнулася жыхарка г. Ганцавічы Вераніка Р. Яна паведаміла: “У сакавіку маёй маці споўніцца 80 гадоў. Ці магу я даглядаць яе з атрыманнем грашовай дапамогі? А калі гэта магчыма, то куды мне звяртацца, якія падрыхтаваць дакументы?”.

Адказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ганцавіцкага райвыканкама Наталля КЛЯВЕЦ.

— Даглядаць людзей, якім споўнілася 80 і больш гадоў, могуць грамадзяне працаздольнага ўзросту, непрацуючыя, не зарэгістраваныя ў аддзеле па працы і занятасці насельніцтва і якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Каб такі догляд ажыццяўляць, чалавек павінен звярнуцца з заявай на імя галоўнага ўрача бальніцы аб выдачы заключэння асобе, якая мае патрэбу ў пастаянным пабочным доглядзе. Пры станоўчым вырашэнні гэтага пытання грамадзянін звяртаецца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Пры сабе ён павінен мець пашпарт і працоўную кніжку. Астатнія дакументы нашы спецыялісты запрошваюць па заяўным прынцыпе “Адно акно”. Пасля гэтага камісія ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама выносіць рашэнне аб назначэнні ці адмове аб назначэнні грашовай дапамогі.

Трэба адзначыць, што гэта не з’яўляецца работай. Такі перыяд залічваецца ў працоўны стаж пры ўмове, калі ў грамадзяніна, які даглядае, ёсць 15 гадоў страхавога працоўнага стажу.

Памер грашовай дапамогі на сённяшні дзень складае 1 мільён 396 тысяч 20 рублёў.

Калі і каму патрэбен догляд?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 328

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 553

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 382

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475