Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У стартавых турах раённага чэмпіяната па міні-футболе без нечаканасцей

У стартавых турах раённага чэмпіяната па міні-футболе без нечаканасцей

У суботу, 24 студзеня, стартаваў чарговы адкрыты чэмпіянат раёна па міні-футболе. Сёлета ўдзел у ім прымаюць 12 каманд: адзінаццаць з Ганцавіцкага раёна і футбалісты “Арбіты” з пасёлка Азярэчча Клецкага раёна. У чатырох стартавых турах, якія каманды правялі ў суботу і нядзелю, абышлося без нечаканасцей. Аднак, тым не менш, цікавых і захапляльных гульняў хапала.

Галоўныя фаварыты спаборніцтваў, футбалісты “Будаўніка — ПМК-14” і “Камунальніка”, пакуль што не страцілі на турніры ніводнага ачка. Але абедзвюм камандам у першым туры прыйшлося прыкласці шмат намаганняў, каб перамагчы сваіх сапернікаў. “Будаўнікі” не без праблем атрымалі перамогу над рабятамі з “ДЮСШ-2” з лікам 3:1, а “камунальнікі”, таксама ва ўпартай барацьбе, аказаліся мацней за юных футбалістаў з “ДЮСШ-1” — 5:1. Астатнія гульні не выклікалі ў фаварытаў цяжкасцей, і дзве мацнейшыя каманды раёна атрымалі ў іх пераканаўчыя перамогі.

Без ачковых страт у чэмпіянаце застаюцца таксама каманды “Сатурн” і “Хатынічы”. “Сатурн” упэўнена правёў першыя тры гульні. А вось у матчы супраць каманды “ДЮСШ-2” больш вопытныя футбалісты “Сатурна” доўгі час саступалі юным рабятам са спартыўнай школы і толькі ў апошнія хвіліны сустрэчы  здолелі пераламаць ход гульні і атрымаць перамогу з лікам 4:3. Футбалісты з Хатыніч згулялі на адзін паядынак менш, чым астатнія лідары першынства, але свае матчы каманда праводзіць даволі ўпэўнена і, здаецца, зможа аказаць канкурэнцыю “Будаўніку — ПМК-14” і “Камунальніку”.

Каманда “Бальшавік” з Малькавіч таксама выступае няблага. Малькавіцкія футбалісты атрымалі тры перамогі і аднойчы згулялі ўнічыю, таму і “Бальшавік” можна ўспрымаць як каманду, якая будзе змагацца за прызавыя месцы.

Астатнія калектывы за стартавыя чатыры туры пакуль што набралі няшмат ачкоў, аднак чэмпіянат толькі пачаўся, і таму ўся барацьба яшчэ наперадзе.

Уладзімір САКАЛОЎ.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 331

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 402

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476