Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чаму па начах няма святла…

Чаму па начах няма святла…

На “прамую лінію” раённай газеты “Савецкае Палессе” звярнулася жыхарка г. Ганцавічы Любоў Карчынская. Яна паведаміла: “Па вуліцы Грыцаўца, дзе я жыву, ды і па завулках Гогаля, Меліярацыйным і іншых у цёмны час сутак, у прыватнасці, ноччу, часта адключаецца электрычнасць. Вось і нядаўна, 15 студзеня, каля трох гадзін ночы я выявіла, што святло не гарыць: ні вулічнае, ні ў дамах. Спробы дазваніцца ў Ганцавіцкі раён электрасетак, каб высветліць прычыну, аказаліся марнымі. Ніхто, як кажуць, не падняў трубку. А ў жыхароў ёсць жа маленькія дзеткі, якія маюць звычку не спаць па начах, уключаны халадзільнікі, абагравальныя катлы, іншыя электрабытавыя прыборы…”.

Па растлумачэнні мы звярнуліся да галоўнага інжынера Ганцавіцкага раёна электрасетак Аляксандра МУХІ. Вось што ён растлумачыў:

— 15 студзеня, у 2 гадзіны 30 мінут, з-за пашкоджання кабелю адключылася электрычная лінія напружаннем 10 кілавольт (кВ). Аператыўна-выязная брыгада электраманцёраў накіравалася на месца здарэння. Спатрэбілася каля дзвюх гадзін, каб падключыць спажыўцоў да электраэнергіі.

Крыху раней, 11 студзеня, у час моцнага ветру была пашкоджана паветраная электралінія напружаннем 110 кВ. Гэта здарылася ў зоне абслугоўвання Баранавіцкага раёна высакавольтных электрасетак, каля 13 гадзін, з-за падзення на правады дрэва. Праз 15 мінут спажыўцы электраэнергію атрымалі.

Аналагічны выпадак адбыўся 12 снежня мінулага года. У выніку моцнага ветру і падзення на правады дрэва ў 23 гадзіны 20 мінут адлючылася электрычная лінія напружаннем 10 кВ. Няспраўнасць была ліквідавана за 12 мінут.

Усе падобныя здарэнні рэгіструюцца ў журнале ўліку адключэнняў і пашкоджанняў у электрычных сетках напружаннем 10 і 0,4 кВ.

У час ліквідацыі няспраўнасцей дыспетчар перыядычна адлучаецца на падстанцыю “Ганцавічы” для аператыўных пераключэнняў. Гэта яго абавязкі. У астатні ж час дыспетчар пастаянна знаходзіцца на рабочым месцы, ля тэлефона.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471