Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: прапаў чалавек і іншыя здарэнні

Прапаў чалавек

12 студзеня па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа па факце прапажы грамадзянкі Святланы В., 1981 года нара-джэння, ураджэнкі вёскі Хатынічы, жыхаркі горада Ганцавічы. Жанчына паехала на сезонныя заробкі ў Расію 20 чэрвеня 2014 года, і да цяперашняга часу яе месцазнаходжанне невядома.

Нядбайная маці

У гэты ж дзень, 12 студзеня, па матэрыялах РАУС была ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 174 КК РБ у адносінах Марыі Я., 1978 года нараджэння, жыхаркі вёскі Хатынічы. Жанчына, раней судзімая, згодна з рашэннем суда Ганцавіцкага раёна, абавязана была выплачваць аліменты на ўтрыманне сваіх непаўналетніх дзяцей. Але не змагла гэтага зрабіць, бо на работу так і не ўладкавалася, а на ўлік ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта не стала. Судовыя выканаўцы неаднаразова рабілі папярэ-джанні жанчыне, на якія яна не рэагавала, і добраахвотна выплаціць грошы не пажадала. Такім чынам, яе запазычанасць па аліментах склала больш за 17 мільёнаў. Зараз гэтая сума будзе спаганяцца праз суд.

Злачынны “куш”

14 студзеня была ўзбуджана справа ў адносінах да невядомай асобы, якая шляхам узлому навяснога і ўразнога замкоў пранікла ў гараж № 54, што ў гаражным масіве па вуліцы Заводскай у горадзе Ганцавічы, залезла ў аўтамашыну “Фальксваген-Транспарцёр”, адкуль украла прамысловыя тавары (дзіцячае, мужчынскае і жаночае адзенне) і будаўнічыя інструменты (шрубавёрт, перфаратар, зараднае ўстройства для акумулятараў аўтамабіляў). Агульная матэрыяльная шкода склала амаль 60 мільёнаў рублёў.

Зноў наркотыкі

У гэтую ж сераду, 14 студзеня, па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа па факце выяўлення наркатычных рэчываў у кватэры дома па вуліцы Кастрычніцкай у горадзе Ганцавічы. Сярод “знаходак” — марыхуана і макавая саломка.

“Хатні” злодзей

18 студзеня ў аператыўны аддзел Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Ясянец Станіслава Т. Мужчына расказаў, што ў яго сужыцелькі сын украў грошы ў суме 700 тысяч рублёў, якія належалі заяўніку.

Праверку па справе праводзіць РАУС.

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ: прапаў чалавек і іншыя здарэнні

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 533

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 448

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 424

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 332

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 560

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 384

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 403

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 476