Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ганцавіцкаму раёну — 75!

Ганцавіцкаму раёну — 75!

Паважаныя жыхары Ганцаўшчыны! Дарагія землякі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 75-годдзем утварэння Ганцавіцкага раёна!

За гэтыя сем з паловай дзесяцігоддзяў раён прайшоў няпросты, але напоўнены працоўным і воінскім гераізмам нашых грамадзян шлях.

Дзякуючы намаганням пакалення, якое выстаяла ў неверагодна жорсткай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, стала магчымым развіццё Ганцаўшчыны на працягу наступных дзесяцігоддзяў.

Самаадданая праца ганцаўчан на будоўлях, палетках, у прамысловасці і навуцы заклала той падмурак малой радзімы, жыхарамі якой мы з’яўляемся і якой мы шчыра ганарымся.

Мы ўдзячныя продкам за мірнае неба і спакой на зямлі. Наш грамадзянскі абавязак — пакінуць такую ж спадчыну сваім нашчадкам.

Звяртаючыся да моладзі хацелася б пажадаць, каб тыя ўмовы, якія створаны ў Ганцавіцкім раёне, спрыялі станаўленню дастойных грамадзян, рэалізацыі вашых самых смелых ідэй, развіццю талентаў, што складаюць гонар і годнасць зямлі беларускай.

Праца нашых бацькоў і дзядоў, нашы з вамі дасягненні сталі агульным здабыткам краіны. Сёння Ганцаўшчыне ёсць чым ганарыцца. Гэта зямля, на якой жывуць выдатныя людзі: працаўнікі, майстры сваёй справы — яе гонар і слава.

Тое, што мы маем, створана рукамі нашых продкаў. Тое, што будзе ў нашых дзяцей — залежыць ад нас.

Дарагія жыхары Ганцавіцкага раёна! Прыміце падзяку за добрасумленную працу, пасільны ўклад у агульную справу станаўлення роднага краю. Шчасця, здароўя, дабра і дабрабыту вам і вашым блізкім, поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

 

Дарагія землякі, паважаныя ветэраны вайны і працы,

маладое пакаленне

Ганцаўшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 75-годдзя ўтварэння нашага раёна. Яго жыхарамі пройдзены няпросты, але слаўны шлях, за гэты час непазнавальна змянілася наша родная старонка, папрыгажэла. У сённяшніх набытках раёна ёсць важкі ўклад равеснікаў гэтай юбілейнай даты і тых, чыя маладосць прыпала на ваеннае ліхалецце і хто выратаваў краіну ад фашысцкіх захопнікаў, мужна змагаючыся на франтах і ў партызанскіх атрадах, хто потым руплівай працай адбудоўваў разбураныя гарады і вёскі.

Юбілей нашага раёна прыпадае на юбілейны год Вялікай Перамогі, адзначаецца ў Годзе моладзі. Верым, спадзяёмся, што маладое пакаленне нашай Ганцаўшчыны прадоўжыць слаўныя традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў і зробіць усё для таго, каб у міры і згодзе жылі іх нашчадкі.

Са святам усіх вас! Здароўя вам, шчасця, дастатку, радасці, цяпла, узаемаразумення!

Раённы савет ветэранаў.

Паважаныя жыхары Ганцаўшчыны!

Вашаму раёну, аднаму з маляўнічых куточкаў Брэстчыны, спаўняецца 75 гадоў. Слаўная, прыгожая дата! Пройдзены немалы шлях, агульнымі намаганнямі многае зроблена для станаўлення раёна, для паляпшэння дабрабыту яго працавітых людзей, захавання і прымнажэння найлепшых традыцый тых, хто жыў тут спрадвеку і марыў пра свабоду, незалежнасць, спакой, светлую будучыню для сваіх нашчадкаў.

Вам ёсць чым ганарыцца, ёсць што паказаць гасцям і ёсць да чаго імкнуцца ў далейшым, бо наперадзе — новыя планы, задумкі. Няхай жа збываюцца вашы мары і спадзяванні, дарагія ганцаўчане! Хай нізка вам кланяецца за руплівую працу, наліты важкім зернем хлебны колас, хай ярка палымнеюць на вашых неабсяжных балотах гаючыя журавіны, хай спорыцца работа ў кожным працоўным калектыве, багатымі будуць святочныя сталы, вясёлымі песні над чыстымі прасторамі вашага краю, а горад і вёскі яшчэ больш прыгажэюць.

Здароўя вам, міру, дастатку!

З павагай, Мікалай ЯЗУБЕЦ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 527

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 445

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 415

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 326

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 551

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 379

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 395

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 471