Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Будаўнік” пацвердзіў клас

Закончыўся адкрыты чэмпіянат раёна па валейболе сярод мужчын. За чэмпіёнскі тытул у фінальнай стадыі змагаліся чатыры каманды: “Будаўнік — ПМК-14”, “Камунальнік”, “Чудзін” і малькавіцкі “Алімп”. У такім парадку яны размеркаваліся на папярэднім этапе. У паўфінале, згодна з палажэннем аб розыгрышы, першая каманда сустракалася з чацвёртай, другая — з трэцяй.

Ганцавіцкі “Будаўнік” не без цяжкасцей адолеў малькавіцкі “Алімп” — 3:1. Прычым, да гэтага гараджане не прайгравалі ніводнай партыі. “Чудзін” стаў мацнейшым у сустрэчы з “Камунальнікам” — 3:1.

Галоўныя матчы былі наперадзе — за званне чэмпіёнаў і за трэцяе, прызавое месца. Гэтыя паядынкі нікога не пакінулі раўнадушным. У кожнай партыі інтрыга захоўвалася да апошніх хвілін.

Спачатку на пляцоўку выйшлі ганцавіцкі “Камунальнік” і малькавіцкі “Алімп”. Яны аспрэчвалі бронзавыя медалі. Першую партыю даволі ўпэўнена выйгралі вясковыя спартсмены — 25:16. У другой лік некалькі разоў станавіўся роўным, прычым і напрыканцы (22:22). Усё ж партыя зноў засталася за “Алімпам” — 25:23. Аднак у далейшым “Камунальнік” праявіў сапраўдную згуртаванасць, высокае майстэрства, моцную вытрымку і выйграў апошнія тры рашаючыя партыі — 25:20, 25:20, 15:7.  Такім чынам, агульны лік матча 3:2 на карысць гараджан і ганаровае трэцяе месца.

У матчы за тытул чэмпіёнаў раёна сустрэліся ганцавіцкі “Будаўнік — ПМК-14” і “Чудзін”. Вяскоўцы аказалі даволі моцнае супраціўленне яўнаму фаварыту. У першай партыі будаўнікі з цяжкасцю вырвалі перамогу — 26:24. Нялёгка даліся перамогі гараджанам і ў астатніх дзвюх партыях — 25:21, 25:17. Выйграўшы рашаючы матч з лікам 3:0, “Будаўнік” пацвердзіў свой клас, заваяваўшы тытул чэмпіёнаў трэці год запар.

Важкі ўклад у арганізацыю спаборніцтваў і падрыхтоўку спартсменаў унеслі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (загадчык сектара спорту і турызму, галоўны суддзя спаборніцтваў Яўген Кабрынец), ФСК “Здароўе-7” (старшыня Міхаіл Ярашэвіч), інструктар-метадыст аддзялення валейбола Ганцавіцкай СДЮШАР Міхаіл Комар,  прадстаўнікі каманд Уладзімір Каркотка (“Будаўнік — МПК-14”), Міхаіл Леўчыкаў (“Чудзін”), Дзмітрый Турко (“Камунальнік”), Міхаіл Заяц (“Алімп”) і іншыя.

Ва ўрачыстай абстаноўцы каманда-пераможца і прызёры ўзнагароджаны кубкамі і медалямі. Былі вызначаны лепшыя па пазіцыях: нападаючы Арцём Караткоў, блакіруючы Міхаіл Дыдышка (абодва — “Будаўнік — ПМК-14”), звязуючы Аляксандр Рулінскі (“Чудзін”), абаронца Дзяніс Хандрыка (“Чудзін”). Лепшым іграком прызнаны Дзмітрый Турко (“Камунальнік”). У намінацыі “За волю да перамогі” прыз атрымаў Віктар Маляўка з малькавіцкага “Алімпа”. Сімвалічна, што ўзнагароды ўручылі ветэраны ганцавіцкага валейбола Аркадзь Турко, Міхаіл Бобка, Вячаслаў Савеня, Леанід Плакса, Уладзімір Гардзей і Антон Чыжэўскі.

Сёлетні чэмпіянат раёна па валейболу выліўся ў сапраўднае спартыўнае свята для балельшчыкаў.

Міхась АРЭШКА.

“Будаўнік” пацвердзіў клас

НА ЗДЫМКУ: чэмпіён раёна 2015 года па валейболе ганцавіцкі “Будаўнік — ПМК-14”. Злева направа: стаяць Ігар Караткоў, Арцём Караткоў, Міхаіл Дыдышка, Віталь Пуцята, Дзяніс Коўш, сядзяць Антон Мелехавец, Максім Піваварчык, Аляксандр Радзюк, Андрэй Глеб, прадстаўнік каманды Уладзімір Каркотка.

Фота аўтара.

“Будаўнік” пацвердзіў клас

“Будаўнік” пацвердзіў клас

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Сацыяльнае жыллё, ільготныя крэдыты і арэнда Дзеці-сіроты ў Беларусі будуць атрымліваць жыллё на пяць гадоў

Хотите узнать больше? Гэта прадугледжана Указам нумар 460, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка Указаў ад 6 530

Пераплат за паездку быць не павінна

Хотите узнать больше? З хвалюючым пытаннем у рэдакцыю раённай газеты звярнулася жыхарка горада Ганцавічы Валянціна Н. Жанчыну цікавіла чаму веруючыя, якія едуць на малебны 446

Пажар у Макаве

Хотите узнать больше? У сераду гарэў жылы дом у Макаве па вуліцы Гагарына. Праз 12 мінут з моманту паступлення паведамлення, пажарныя-выратавальнікі прыбылі на месца 420

Ініцыятыва

Хотите узнать больше? Нядаўна на аўкцыёне прададзены будынак былой Боркаўскай школы. Яго набыў ураджэнец вёскі Хатынічы за 162 мільёны рублёў і ў наступным годзе плануе на 329

На КПД новы дырэктар (абноўлена)

Хотите узнать больше? На мінулым тыдні назначаны і прадстаўлены працоўнаму калектыву новы дырэктар Ганцавіцкага камбіната панэльнага домабудавання, якім стаў Мікалай 557

Апетыт залежыць ад пасады?

Хотите узнать больше? Чарговыя спробы крадзяжу рыбы на рыбгасе “Лактышы” прадухілілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў на мінулым тыдні. Прычым 383

“Прямая телефонная линия” с руководителем Ганцевичского района

Хотите узнать больше? 21 ноября 2015 года с 9.00 до 12.00 по телефону 2-13-41 проведет “прямую линию” председатель Ганцевичского райисполкома Александр Павлович 398

“Мая прафесія — гонар маёй краіны”

Хотите узнать больше? За сорак гадоў існавання ўстановы адукацыі “Ганцавіцкі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” склаліся свае традыцыі. Адной з іх з’яўляецца агляд 475